2014 30/07

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка ды Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставаю для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычных вязьняў з патрабаваньнем пра іхнае неадкладнае вызваленьне.

Улады адмову тлумачыць тым, што заяўнікі павінны заключыць дамовы з аплатаю паслугаў мэдыкаў і камунальных службаў. Менавіта на гэтай падставе цягам апошніх дзесяці год чыноўнікі ў Гомелі не дазволілі правесьці ніводнага мерапрыемства. Шматлікія спробы дамовіцца з мэдыкамі ды камунальнікамі выніку не прыносяць, першыя спасылаюцца на недахоп карэтаў хуткай дапамогі, другія на недастатковасьць кадраў для ўборкі (у Жодзіне сёньня, як бачна, камунальнікі актыўна пераймаюць “гомельскі досьвед”).

Таксама ў адмове чыноўнікі спаслаліся на тое, што заяўнікі плянавалі правесьці мерапрыемства на цэнтральнай плошчы гораду ў той час, як рашэньне гарвыканкаму дазваляе праводзіць пікеты толькі ў двух месцах – у аддаленым раёне, каля прамысловых збудаваньняў і каля стадыёну на ўскрайку гораду.

Як паведаміў “Гомельскай Вясне” Леанід Судаленка, у краіне не засталося мэханізмаў абароны права на выказваньне меркаваньня з дапамогаю мірнага сходу, бо судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд, падтрымліваюць няпраўныя рашэньні чыноўнікаў.

“Адзіным выйсьцем з гэтай тупікавай сытуацыі зьяўляецца падача скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Гэтым мы прыцягваем увагу міжнароднай супольнасьці да праблемы адсутнасьці ў краіне магчымасьці публічна выказаць сваё меркаваньне з дапамогаю правядзеньня мірнага сходу, што мы актыўна й робім”
, – падкрэсьліў праваабаронца.

Нагадаем, на сёняшні дзень у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў аб забароне пікету, які плянавалася правесьці ў жніўні 2011 году з нагоды затрыманьня Алеся Бяляцкага. Таксама, ў Камітэце зарэгістраваная іхная сумесная скарга з экс-мэрам абласнога цэнтру Сьвятланай Гальдадэ па факце забароны пікетаў у гадавіну зьняволеньня Бяляцкага – 4 жніўня 2012 году. Па выніку забароны вулічнага шэсьця 4 жніўня 2013 году ўжо таксама пададзена сумесная скарга, заяўніком па якой ёсьць палітык Юры Варонежцаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники Гомеля судятся с горисполкомом

Гомельские правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный обратились в суд Центрального района Гомеля с жалобой против городского исполнительного комитета. Основанием для этого стал отказ со стороны городской администрации в проведении 4 августа пикета в поддержку политзаключённых с требованием об их немедленное освобождении.

Власти отказ объясняют тем, что заявители должны заключить договора с оплатой услуг медиков и коммунальных служб. Именно на этом основании в течение последних десяти лет чиновники в Гомеле не разрешили провести ни одного мероприятия. Многочисленные попытки договориться с медиками и коммунальщиками результата не приносят, первые ссылаются на недостаток карет скорой помощи, другие на недостаточность кадров для уборки (в Жодино сегодня, как видно, коммунальщики активно перенимают “гомельский опыт”).

Также в отказе чиновники сослались на то, что заявители планировали провести мероприятие на центральной площади города в то время, как решение горисполкома позволяет проводить пикеты только в двух местах – в отдаленном районе, около промышленных сооружений и около стадиона на окраине города.

Как сообщил “Гомельской Весне” Леонид Судаленко, в стране не осталось механизмов защиты права на выражение мнения посредством мирного собрания, так как судебные инстанции, включая Верховный суд, поддерживают незаконные решения чиновников.

“Единственным выходом из этой тупикавай ситуации является подача жалобы в Комитет ООН по правам человека. Этим мы привлекаем внимание международного сообщества к проблеме отсутствия в стране возможности публично высказать своё мнение с помощью проведения мирного собрания, что мы активно и делаем”, – подчеркнул правозащитник.

Напомним, на сегодняшний день в Комитете по правам человека ООН зарегистрирована жалоба правозащитников о запрете пикета, который планировалось провести в августе 2011 года по поводу задержания Алеся Беляцкого. Также, в Комитете зарегистрирована их совместная жалоба с экс-мэром областного центра Светланой Гольдаде по факту запрета пикетов в годовщину заключения Беляцкого – 4 августа 2012 года. По результатом запрета уличного шествия 4 августа 2013 года уже также подана совместная жалоба, заявителем по которой является политик Юрий Воронежцев.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны (Гомель)

Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , ,

One thought on “Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам”

  1. Ales` says:

    Як бачна, сёньня жодзінскія камунальнікі актыўна пераймаюць “гомельскі досьвед” … ((іхныя калегі таксама ня маюць кадраў, каб прыбраць адну-дзьве паперкі пасьля пікетоўцаў, тым больш у межах сваіх непасрэдных абавязкаў))

    Дыскрымінацыйныя й невыканальныя “мясцовыя парадкі” гарадзкіх выканкамаў адносна правядзеньня масавых мерапрыемстваў фактычна адмяняюць канстытуцыйнае права (!) на свабоду мірных с ходаў.

    Куды ж у гэты час глядзяць высокія экспэрты права з Канстытуцыйнага Суду Беларусі?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>