2014 01/08

Жодзінскія праваабаронцы чарговы раз (другі з моманту прыняцьця Рашэньня №1020 ад 27 ліпеня 2012 году) паспрабавалі заключыць патрабуемыя выканкамам ужо на этапе падачы заяўкі на масавае мерапрыемства платныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.

16-17.07.2014г. па электроннай пошце яны падалі звароты-афэрты ў Жодзінскі ГАЎС, Гарадзкую Лякарню й ЖКГ. У сваіх зваротах, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая падрабязна тлумачылі сытуацыю, у якой яны вымушаныя зьвяртацца за дадатковымі ці спэцыяльнымі, зусім непатрэбнымі платнымі паслугамі гэтых гарадзкіх бюджэтных дзяржустановаў, якія, дарэчы, працуюць па ўласных статутах і таму без аніякіх спэцыяльных і тым больш платных дамоваў маюць службовыя абавязкі па ахове правапарадку, аказаньні мэдычных паслугаў ды прыборцы гарадзкой тэрыторыі.

Першымі адгукнуліся мэдыкі (гл. дадатак №2). Яны адразу запрасілі заяўнікоў на падпісаньне дамовы. І гэта пры тым, што ў звароце-афэрце ясна тлумачылася, што плянуемае мерапрыемства (пікетаваньне ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў у Беларусі, а таксама ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны й спыненьне расейскай вайсковай агрэсіі) у выпадку яго дазволу выканкамам будзе праводзіцца на спэцыяльна падрыхтаванай пляцоўцы пад аховай міліцыі. У выніку аніякіх рызыкаў, зьвязаных са здароўем удзельнікаў і аніякай неабходнасьці несьці выдаткі з-за прысутнасьці на мерапрыемстве фэльчара ці брыгады хуткай дапамогі не існуе. Пры неабходнасьці арганізатары прапаноўвалі сваімі сіламі даставіць любую асобу на аўто для аказаньня запатрабаванай мэдычнай дапамогі (калі такая неабходнасьць раптам паўстане).

Гарадзкая лякарня, асноўны (стары) корпус.

Агляд прапанаваных папераў і перамовы зь юрыстконсультам сп. Дрэбышэўскай ды іншымі адказнымі асобамі “ЦГБ” паказалі, што Гарадзкая Лякарня мае досьвед працы ды адпаведныя тыповыя дамовы толькі для працы з суб’ектамі гаспадараньня ды такой катэгорыяй масавых мерапрыемстваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” (спартовыя, камэрцыйныя, агульнагарадзкія сьвяточна-кірмашовыя й г.д.) Гэтыя мерапрыемствы заўсёды маюць свой бюджэт, плян прыбыткаў і выдаткаў. Для іх насамрэч неабходны спэцыяльныя ці дадаковыя платныя паслугі ў выглядзе мэдычнага суправаджэньня. І гэта зразумела, бо любыя спаборніцтвы, рухавыя гульні, спартовыя атракцыёны й г.д. не абыходзяцца без рызыкаў атрымаць траўму, кірмашы – без піва…, канфліктных сытуацыяў ды небясьпекаў рэзкага пагаршэньня стану здароўя каго-небудзь з удзельнікаў. Таму й аплата мэдычнага суправаджэньня мае сэнс, лягічнае абгрунтаваньне, і ажыцьцяўляецца яна (як і прадугледжана тыповай дамоваю) з уласных сродкаў заказчыка-арганізатара – з атрыманага ім даходу, прыбытку(!).

Каб ліквідаваць дадзеную неадпаведнасьць (бо мэты нашага мерапрыемства – рэалізацыя грамадзка-палітычных правоў і канстытуцыйных свабодаў грамадзянаў падчас мірнага сходу (пікетаваньня), дзе ня можа быць аніякіх камэрцыйных фінансавых разьлікаў і адпаведных прыбыткаў, што абсалютна відавочна) юрыстконсульт прыбрала з тыповай дамовы дадзены ўдакладняльны запіс аб прыбытку, які паказваў як раз на тое, што любыя падобныя дамовы й аплаты дадатковых паслугаў разьлічваюцца “з прыбыткаў арганізатараў” ад правядзеньня заплянаваных імі “іншых масавых мерапрыемстваў” і ня могуць весьціся “ва ўбытак” заяўнікам мірных сходаў грамадзянаў. А за рэалізацыю канстытуцыйнага права на мірныя сходы, па якім дзяржава канстытуцыйна гарантуе садзеяньне й нясе пазытыўныя абавязкі, грамадзяне не павінны навогул плаціць, нават шляхам падобных ускосных, але абавязковых, фактычна навязваемых, цалкам беспадстаўных і нічым не абгрунтаваных плацяжоў за абсалютна незапатрабаваныя й надуманыя дадатковыя мэдычныя паслугі й зьвязаныя зь імі выдаткі …

У выніку дыскусіяў, якія доўжыліся напрацягу 4-х дзённых перамоўных сутрэчаў, зьявілася падпісаная дамова (гл. дадатак №5) на прысутнасьць на пікетаваньні 1-го фэльчара і калькуляцыя выдаткаў (гл. дадатак №6), па якой у заказчыка ўсё роўна (як і па дамове цалкам) засталіся вялікія пытаньні. Бо выніковая сума па калькуляцыі амаль у 4 разы перавышае заробак фэльчара й утрымлівае нават налічэньні рэнтабэльнасьці ў памеры 30%!(?) Як прадстаўляецца, падобныя падлікі могуць быць карэктнымі толькі ў выпадку аплаты рэальных спэцыяльных мэдычных паслугаў суб’ектамі гаспадараньня ці заказчыкамі як часовымі працадаўцамі, а не звычайнымі грамадзянамі (пэнсыянэрамі, піянэрамі, безпрацоўнымі, прадстаўнікамі іншых сацыяльных і грамадзка-палітычных групаў), якія праз вось такое “камэрцыйнае сіта” платным спосабам, быццам бы па ўласнай ініцыятыве, “дабраахвотна” адмовіўшысь ад канстытуцыйных правоў і адпаведных дзяржгарантыяў па іх, цалкам на камэрцыйнай аснове вымушаныя рэалізоўваць сваё неад’емнае канстытуцыйнае права (!?).

У любым выпадку, хацелася б верыць, бакі зразумелі адзін аднаго й зрабілі ўсё магчымае на той час, каб дадзеную платную дамову з вельмі сумніўнымі (з эканамічнага й праўнага боку) пазыцыямі можна было (пры неабходнасьці) “пакласьці пад сукно” (гл. п.4,3 дамовы ў дадатку).

Што тычыцца іншых зваротаў-афэртаў, дык па ім заяўнікам не ўдалося заключыць патрабуемыя выканкамам платныя дамовы. Так, ЖКГ спаслалася на адсутнасьць неабходных для прыборкі тэрыторыі пасьля пікету кадраў, а кіраўніцтва Жодзінскага ГАЎС на зварот да моманту напісаньня артыкула навогул не адказала. Аднак, пазыцыя жодзінскай міліцыі была ясна прадстаўленая начальнікам МГБ жодзінскага ГАЎС Сяргеем Сяўцом у мінулым судовым працэсе пад старшынствам судзьдзі Івана Гынкевіча. Жодзінскі ГАЎС не заключае падобныя дамовы й дзейнічае ў адпаведнасьці з Законамі “Аб ворганах нутраных справаў”, “Аб масавых мерапрыемствах…” і адпаведнай Пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за №207, якая прадпісвае іншы службовы “парадак дзеяньняў” міліцыянтаў у падобных сытуацыях.

У выніку можна падвесьці рысу – патрабуемыя ў п.5 рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму платныя дамовы на аказаньне дадатковых ці спэцыяльных паслугаў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў грамадзка-палітычнай скіраванасьці, а не “іншых масавых мерапрыемстваў” (спартовых, камэрцыйных і г.д.), немагчыма заключыць з тымі дзяржсуб’ектамі гаспадараньня, якія пазначаныя ў рашэньні як асноўныя, без парушэньня іхных Статутаў, Пастановы Савміну №207 (у прыватнасьці), а таксама артыкулаў 23 й 35 Асноўнага Закону, артыкулаў 21 і 19 МПГіПП, а таксама патрабаваньняў ГК Рэспублікі Беларусь адносна асноўных прынцыпаў (добраахвотнасьці, лягічнасьці й г.д.) пры заключэньні любых правамерных дамоваў. Іншых жа падобных суб’ектаў гаспадараньня, якія б мелі магчымасьць заключаць дамовы на аказаньне такіх паслугаў у горадзе не існуе.

Прыведзеная вышэй інфармацыя, а таксама тое, што ўтрымліваецца ў дакумэнтах (гл. дадаткі) чарговы раз даказвае, што патрабаваньні прадстаўленьня копіяў платных дамоваў разам з падачай заяўкі на правядзеньне мірнага сходу зьяўляюцца невыканальнымі, неабгрунтаванымі й неправамернымі. Дадзенае патрабаваньне можа быць карэктным толькі да такой катэгорыі масавых мерапрыемтваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” (камэрцыйныя, спартовыя, сьвяточна-кірмашовыя й г.д.).

ДАДАТКІ:
1) Заява-афэрта на заключэньне дамовы з мэдыкамі (Гарадзкой Лякарней г.Жодзіна, “ЦГБ”);

Заява-афэрта на заключэньне дамовы з мэдыкамі (Гарадзкой Лякарней г.Жодзіна, "ЦГБ")

2) Адказ “ЦГБ” з прапановаю заключыць дамову (эл.пошта);

Адказ "ЦГБ"

3) Дадатковыя ўмовы заяўнікоў-заказчыкаў (эл.пошта);

4) Пачатковая тыповая дамова на мэдычнае суправаджэньне, выпраўленая ў далейшым юрыстам “ЦГБ”;

5) Канчаткова падпісаная дамова;

6) Прапанаваная калькуляцыя да падпісанай дамовы.

Аляксей Лапіцкі,
спэцыяльна для Беларускага Праўнага Парталу,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкага

*
*
(Паведамленьне, рас. – ПЕРАКЛАД)

Заключение требуемых властями платных договоров … – опыт Жодино (фото, документы)

Жодинские правозащитники в очередной раз (второй с момента принятия Решения № 1020 от 27 июля 2012 года) попытались заключить требуемые исполкомом уже на этапе подачи заявки на массовое мероприятие платные договоры с милицией, медиками и коммунальщиками.

16-17.07.2014г. по электронной почте они подали обращения-оферты в Жодинский ГОВД, городскую больницу и ЖКХ. В своих обращениях, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая подробно поясняли ситуацию, в которой они вынуждены обращаться за дополнительными или специальными, совершенно ненужными платными услугами этих городских бюджетных госучреждений, которые, кстати, работают по собственным уставам и поэтому без каких-либо специальных и тем более платных договоров имеют служебные обязанности по охране правопорядка, оказанию медицинских услуг и уборке городской территории.

Первыми откликнулись медики (см. приложение № 2). Они сразу пригласили заявителей на подписание договора. И это при том, что в обращении-оферте ясно объяснялось, что планируемого мероприятия (пикетирование в поддержку Николая Статкевича и других политзаключённых в Беларуси, а также в поддержку территориальной целостности Украины и за прекращение российской военной агрессии) в случае разрешения исполкомом будет проводиться на специально подготовленной площадке под охраной милиции. В результате никаких рисков, связанных со здоровьем участников и никакой необходимости нести расходы из-за присутствия на мероприятии фельдшера или бригады скорой помощи не существует. При необходимости организаторы предлагали своими силами доставить любое лицо на авто для оказания требуемой медицинской помощи (если такая необходимость вдруг возникнет).

Обзор предлагаемых бумаг и переговоры с юристконсультом г. Дребышевской и другими ответственными лицами “ЦГБ” показали, что Городская Больница имеет опыт работы и соответствующие типовые договоры только для работы с субъектами хозяйствования и такой категорией массовых мероприятий, как “другие массовые мероприятия” (спортивные, коммерческие, общегородские празднично-ярмарочные и т.д.) Эти мероприятия всегда имеют свой ​​бюджет, план доходов и расходов. Для них на самом деле необходимы специальные или дополнительная платные услуги в виде медицинского сопровождения. И это понятно, так как любые соревнования, подвижные игры, спортивные аттракционы и т.д. не обходятся без рисков получить травму, ярмарки – без пива …, конфликтных ситуаций и опасностей резкого ухудшения состояния здоровья кого-либо из участников. Поэтому и оплата медицинского сопровождения имеет смысл, логичное обоснование, и осуществляется она (как и предусмотрено типовым договором) из собственных средств заказчика-организатора – из полученного им дохода, прибыли (!).

Чтобы устранить данное несоответствие (ведь цели нашего мероприятия – реализация общественно-политических прав и конституционных свобод граждан во время мирного собрания (пикетирования), где не может быть никаких коммерческих финансовых расчётов и соответствующих доходов, что абсолютно очевидно) юристконсульт убрала с типового договора даннуюй уточняющую запись о прибыли, которая показывала как раз на то, что любые подобные соглашения и оплаты дополнительных услуг рассчитываются “с доходов организаторов” от проведения запланированных ими “иных массовых мероприятий” и не могут вестись “в убыток” заявителям мирных собраний граждан. А за реализацию конституционного права на мирные собрания, по которому государство конституционно гарантирует содействие и несет позитивные обязанности, граждане не должны вообще платить, даже путём подобных косвенных, но обязательных, фактически навязываемых, полностью безосновательных и ничем не обоснованных платежей за абсолютно незатребованные и надуманные дополнительные медицинские услуги и связанные с ними расходы …

В результате дискуссий, продолжавшихся в течение 4-х дневных переговорных встреч, появился подписанный договор (см. приложение № 5) на присутствие на пикетировании 1-го фельдшера и калькуляция затрат (см. приложение № 6), по которой у заказчика всё равно (как и по договору полностью) остались большие вопросы. Ведь итоговая сумма по калькуляции почти в 4 раза превышает зарплату фельдшера и содержит даже начислении рентабельности в размере 30%!(?) Как представляется, подобные подсчёты могут быть корректными только в случае оплаты реальных специальных медицинских услуг субъектами хозяйствования или заказчиками как временными работодателями, не обычными гражданами (пенсионерами, пионерами, безработного, представителями других социальных и общественно-политических групп), которые через вот такое “коммерческое сито” платным способом, якобы по собственной инициативе, “добровольно” отказавшись от конституционных прав и соответствующих госгарантий по им, полностью на коммерческой основе вынуждены реализовывать своё неотъемлемое конституционное право (!?).

В любом случае, хотелось бы верить, стороны поняли друг друга и сделали все возможное на тот момент, чтобы данный платный договор с очень сомнительными (с экономической и правовой стороны) позициями можно было (при необходимости) “положить под сукно” (см. п.4,3 договора в приложении).

Что касается других обращений-оферт, то по ним заявителям не удалось заключить требуемые исполкомом платные договора. Так, ЖКХ сослалось на отсутствие необходимых для уборки территории после пикета кадров, а руководство Жодинского ГОВД на обращение к моменту написания статьи вообще не ответило. Однако, позиция Жодинской милиции была ясно представлена ​​начальником МОБ Жодинского ГОВД Сергеем Севцом в прошлом судебном процессе под председательством судьи Ивана Гинкевича. Жодинский ГОВД не заключает подобные соглашения и действует в соответствии с Законами “Об органах внутренних дел”, “О массовых мероприятиях …” и соответствующим Постановлением Совета Министров Республики Беларусь за № 207, которое предписывает другой служебный «порядок действий» милиционеров в подобных ситуациях.

В результате можно подвести черту – требуемые в п.5 решения № 1020 Жодинского исполкома платные договора на оказание дополнительных или специальных услуг при проведении массовых мероприятий общественно-политической направленности, а не “иных массовых мероприятий” (спортивных, коммерческих и т.д.) невозможно заключить с теми госсубъектами хозяйствования, которые указаны в решении как основные, без нарушения их Уставов, Постановления Совмина № 207 (в частности), а также статей 23 и 35 Основного Закона, статей 21 и 19 МПГиПП, а также требований ГК Республики Беларусь относительно основных принципов (добровольности, логичности и т.д.) при заключении любых правомерных договоров. Других же подобных субъектов хозяйствования, которые бы имели возможность заключать договоры на оказание таких услуг в городе не существует.

Приведённая выше информация, а также то, что содержится в документах (см. приложения) в очередной раз доказывает, что требования предоставления копий платных договоров вместе с подачей заявки на проведение мирного собрания являются невыполнимыми, необоснованными и неправомерными. Данное требование может быть корректным только к такой категории массовых мерапрыемтвав, как “иные массовые мероприятия” (коммерческие, спортивные, празднично-ярмарочные и т.д.).

Алексей Лапицкий,
специально для Беларуского Правового Портала,
www.prava-by.info

Фото: А.Лапицкого

Цэтлікі: , , ,

4 thoughts on “Заключэньне патрабуемых уладамі платных дамоваў … – досьвед Жодзіна (фота, дакумэнты)”

  1. AL says:

    Практычныя вынікі камунікацыяў з адміністрацыямі падчас падачы заяўкі на пікетаваньне ў Жодзіне …

    Спробы выканаць невыканальнае як спосаб яшчэ раз паказаць абсурднасьць і неправамернасьць падобнай практыкі ўладаў, якая замест рэалізацыі ўласных пазытыўных абавязкаў перад грамадзянамі й гарантыяў па выкананьні канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў … – стварае безпадстаўныя непераадольныя перашкоды на шляху іх рэалізацыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>