Не забірай жыцьцё!
2014 01/08

Эўрапейскі суд правоў чалавека абавязаў Расею выплаціць 26 тысячаў эўра ў якасьці кампэнсацыі маральнае шкоды сустаршыні РПР-ПАРНАС Барысу Нямцову.

Акрамя таго, дзяржава павінна будзе заплаціць 2,5 тысячы эўра ў кошт судовых выдаткаў.

Згодна з апублікаваным 31 ліпеня вэрдыктам суду, пры затрыманьні палітыка на мітынгу ў абарону свабоды сходаў у Маскве 31 сьнежня 2010 і яго наступным арышце дзяржава парушыла шэраг артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, піша РБК.

Гаворка ідзе пра артыкулы «Свабода сходаў і аб’яднаньняў» (арт.11), «Забарона катаваньняў» (арт.3), «Права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць» (арт.5), «Права на справядлівае судовае разьбіральніцтва» (арт.6) і «Права на эфэктыўны сродак праўнай абароны» (арт.13).

Згодна з пастановаю, пазоўнік патрабаваў выплаціць яму 50 тысячаў эўра ў якасьці кампэнсацыі маральнае шкоды. Урад Расеі аспрэчыў гэтае патрабаваньне як «неабгрунтаванае й празьмернае», палічыўшы, што само прызнаньне судом факту парушэньняў з боку дзяржавы будзе дастатковай і справядлівай кампэнсацыяй заяўніку.

Нагадаем, 31 сьнежня 2010 году ў Маскве прайшлі адразу два мітынгі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі, якая гарантуе свабоду сходаў. Санкцыянаванае сталічнымі ўладамі мерапрыемства ўзначаліла праваабаронца Людміла Аляксеева, несанкцыянаванае – лідар «Другой Расеі» Эдуард Лімонаў. Падчас другой акцыі пратэсту былі затрыманыя 68 чалавек, у тым ліку сам Лімонаў, а таксама Барыс Нямцоў, Ільля Яшын, Канстанцін Касякін ды іншыя апазыцыянэры.

Ужо 2 студзеня 2011 Нямцоў быў прысуджаны да 15 дзён арышту за непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі. Палітык назваў пастанову суду “ганьбай і зьдзекам над правасудзьдзем”. Цьвярскі суд Масквы не прыняў ягоную скаргу на прысуд аб адміністратыўным арышце, і 10 студзеня адвакаты Нямцова падалі скаргу ў ЭСПЧ.

*
*
(Паведамленьне, рас., ПЕРАКЛАД)

Борис Немцов отсудил у России 26 тысяч евро

Европейский суд по правам человека обязал Россию выплатить 26 тыс. евро в качестве компенсации морального ущерба сопредседателю РПР-ПАРНАС Борису Немцову.

Кроме того, государство должно будет заплатить 2,5 тыс. евро в счет судебных издержек.

Согласно опубликованному 31 июля вердикту суда, при задержании политика на митинге в защиту свободы собраний в Москве 31 декабря 2010 года и его последующем аресте государство нарушило ряд статей Европейской конвенции о защите прав человека и основных свобод, пишет РБК.

Речь идет о статьях «Свобода собраний и объединений» (ст.11), «Запрещение пыток» (ст.3), «Право на свободу и личную неприкосновенность» (ст.5), «Право на справедливое судебное разбирательство» (ст.6) и «Право на эффективное средство правовой защиты» (ст.13).

Согласно постановлению, истец требовал выплатить ему 50 тыс. евро в качестве компенсации морального ущерба. Правительство России оспорило это требование как «необоснованное и чрезмерное», посчитав, что само признание судом факта нарушений со стороны государства будет достаточной и справедливой компенсацией заявителю.

Напомним, 31 декабря 2010 года в Москве прошли сразу два митинга в защиту 31-й статьи Конституции, гарантирующей свободу собраний. Санкционированное столичными властями мероприятие возглавила правозащитница Людмила Алексеева, несанкционированное — лидер «Другой России» Эдуард Лимонов. В ходе второй акции протеста были задержаны 68 человек, в том числе сам Лимонов, а также Борис Немцов, Илья Яшин, Константин Косякин и другие оппозиционеры.

Уже 2 января 2011 года Немцов был приговорен к 15 суткам ареста за неповиновение сотрудникам полиции. Политик назвал решение суда “позором и издевательством над правосудием”. Тверской суд Москвы не принял его жалобу на приговор об административном аресте, и 10 января адвокаты Немцова подали жалобу в ЕСПЧ.

Паводле Charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Барыс Нямцоў адсудзіў у Расеі 26 тысячаў эўра”

  1. У параўнаньні з КПЧ ААН, дзе толькі й могуць беларусы (правы якіх парушаюцца) атрымаць маральную перамогу, ЭСПЧ, як бачым, больш апэратыўны й дзейсны сродак абароны грамадзка-палітычных правоў і свабодаў.

    А пакараньне дзяржавы за парушэньне міжнародных дамоваў і адпаведных агульнапрызнаных стандартаў права павінна быць неадступным і адчувальным.

    Толькі так можна прывучыць прадстаўнікоў улады да адказнасьці, прымусіць дзяржаву выконваць свае міжнародныя абавязкі, прывучыць чыноўнікаў паважаць Канстытуцыю й правы грамадзянаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>