2014 03/08

У нашай рубрыцы “рэкамэндуем”, а дакладней у разьдзеле, які знаходзіцца на самым прыканцы зь левага боку калёнкі з назвамі разьдзелаў сайту, разьмешчаны новы банэр. Праз гэты інтэрактыўны лягатып рэсурсу можна адразу наведаць сайт праваабаронцаў Украіны “Плятформа стратэгічнай судовай абароны” (“ПЛАТФОРМА СТРАТЕГІЧНОГО СУДОВОГО ЗАХИСТУ”).

На гэтым праўным рэсурсе публікуюцца прэцэдэнтныя стратэгічныя справы, якія былі выйграныя ўкраінскімі грамадзянамі з дапамогаю юрыстаў і праваабаронцаў Украіны ў Эўрапейскім Судзе па Правах Чалавека (ЭСПЧ).

Матэрыялы плятформы прадстаўлены на ўкраінскай мове, якая (збольшага) дастаткова зразумелая беларусам і тым больш усім беларускамоўным грамадзянам Беларусі, а прыклад Украіны (якая зьяўляецца паўнавартасным сябрам Савету Эўропы) па справам у ЭСПЧ можа быць вельмі карысным для беларусаў і павучальным кожнаму з нас у пэрспэктыве. Бо нашая краіна сёньня пакуль яшчэ не зьяўляецца нават асацыяваным сябрам Савета Эўропы. Таму грамадзяне Беларусі, нажаль, ня маюць магчымасьці падобна ўкраінцам альбо расейцам (Расейская Фэдэрацыя таксама зьяўляецца сябрам Савету Эўропы) падаваць індывідуальныя скаргі ў ЭСПЧ адносна парушэньня сваіх правоў і свабодаў у выпадку вычарпаньня імі ўсіх эфэктыўных сродкаў судовай абароны на нацыянальным роўні.

Пры гэтым, адзіным дасяжным сродкам так званага “міжнароднага арбітражу” па грамадзка-палітычным правам і свабодам у такіх умовах для беларусаў ёсьць толькі Камітэт па Правах Чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (КПЧ ААН). Аднак, працэдура разгляду ў ім значна складаней і даўжэй па тэрмінах (да 3-5 год), а вынесеныя канчаткова меркаваньні экспэртаў КПЧ ААН як рашэньне квазісудовага міжнароднага воргану, які працуе ў адпаведнасьці з факультатыўным пратаколам да Міжнароднага Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах (МПГіПП), на практыцы папросту без аніякіх наступстваў сыстэматычна ігнаруюцца беларускімі ўладамі.

Для ЭСПЧ працэсуальна-выканаўчы пасьлясудовы парадак пры наяўнасьці вынесенага ім канчатковага рашэньня наўпрост абавязвае дзяржаву-парушальніцу ды ейныя суб’екты права да канкрэтных дзеяньняў у межах судова-выканаўчых працэдураў для абавязковага й сваечасовага выкананьня прынятага Эўрапейскім Судом рашэньня. Дадзеныя выканаўчыя працэдуры дазваляюць пацярпелым рэальна атрымліваць дастаткова значныя (адчувальныя для краіны-правапарушальніцы) грашовыя кампэнсацыі, а таксама зьмяняць законатворчую й судовую практыку на тую, якая б не супярэчыла патрабаваньням агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека й не прыводзіла б у далейшым да сыстэмных парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў у краіне.

На адзначаным, вылучаным асобна намі ў выглядзе банеру рэсурсе можна ў дакумэнтах і фактах знайсьці тыя выйграныя ў ЭСПЧ праваабаронцамі Ўкраіны справы, якія наўпрост паўплывалі на канкрэтныя зьмены заканадаўства й судовую практыку ў гэтай суседняй і дастаткова значнай для Беларусі краіне.

*
*
(Праведамленьне, рас.)

Белорусский Правовой Портал рекомендует …

В нашей рубрике “рекомендуем”, а точнее в разделе, который находится в самом конце с левой стороны колонки с названиями разделов сайта, расположен новый баннер. Через этот интерактивный логотип ресурса можно сразу посетить сайт правозащитников Украины “Платформа стратегической судебной защиты” (“ПЛАТФОРМА СТРАТЕГІЧНОГО СУДОВОГО ЗАХИСТУ”).

На этом правовом ресурсе публикуются прецедентные стратегические дела, которые были выиграны украинскими гражданами с помощью юристов и правозащитников Украины в Европейском Суде по Правам Человека (ЕСПЧ).

Материалы платформы представлены на украинском языке, который (отчасти) достаточно понятен белорусам и тем более всем беларускоязычным гражданам Беларуси, а пример Украины (которая является полноценным членом Совета Европы) по делам в ЭСПЧ может быть очень полезным для белорусов и поучительным каждому из нас в перспективе. Ведь наша страна сегодня пока ещё не является даже ассоциированным членом Совета Европы. Поэтому граждане Беларуси, к сожалению, не имеют возможности подобно украинцам или россиянам (Российская Федерация также является членом Совета Европы) подавать индивидуальные жалобы в ЭСПЧ относительно нарушения их прав и свобод в случае исчерпания ими всех эффективных средств судебной защиты на национальном уровне.

При этом, единственным доступным средством так называемого “международного арбитража” по общественно-политическим правам и свободам в таких условиях для белорусов есть только Комитет по правам человека Организации Объединённых Наций (КПЧ ООН). Однако, процедура рассмотрения в нём значительно сложней и длиннее по срокам (до 3-5 лет), а вынесенные окончательно мнения экспертов КПЧ ООН как решения квазисудебного международного органа, который работает в соответствии с факультативным протоколом к Международному Пакту о Гражданских и Политических Правах (МПГиПП), на практике просто без каких-либо последствий систематически игнорируются белорусскими властями.

Для ЭСПЧ процессуально-исполнительный послесудебный порядок при наличии вынесенного им окончательного решения напрямую обязывает государство-нарушителя и его субъектов права к конкретным действиям в рамках судебно-исполнительных процедур для обязательного и своевременного исполнения принятого Европейским Судом решения. Данные исполнительные процедуры позволяют пострадавшим реально получать достаточно значительные (чувствительные для страны-правонарушительници) денежные компенсации, а также изменять законотворческую и судебную практику на ту, которая бы не противоречила требованиям общепризнанных международных стандартов права в области прав человека и не приводила бы в дальнейшем к системных нарушениям прав и свобод граждан в стране.

На указанном, выделенном отдельно нами в виде банера, ресурсе можно в документах и ​​фактах найти те выигранные в ЭСПЧ правозащитниками Украины дела, которые напрямую повлияли на конкретные изменения законодательства и судебную практику в этой соседней и достаточно значимой для Беларуси стране.

Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Беларускі Праўны Партал рэкамэндуе …”

  1. AL says:

    “Плятформа стратэгічнай судовай абароны” (“ПЛАТФОРМА СТРАТЕГІЧНОГО СУДОВОГО ЗАХИСТУ”, Украіна) – гэта новая магчымасьць узбагачэньня ведаў для юрыстаў і праваабаронцаў на Беларускім Праўным Партале … Усе, хто працуе па стартэгічных цяжбах і бачыць будучыню Беларусі без парушэньня правоў чалавека, знойдуць шмат цікавага досьведу ад украінскіх калегаў на гэтым праўным рэсурсе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>