2014 04/08

У Жодзіне забаранілі пікетаваньне ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, а таксама супраць вайсковай расейскай агрэсіі супраць Украіны. Дадзеная забарона была цалкам чаканая, бо заяўнікам не ўдалося прыкласьці да заяўкі копіі платных дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі, патрабуемыя п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму ад 2012 году. Практычная невыканальнасьць (тым больш неправамернасьць) дадзенага патрабаваньня да заяўнікоў мірных сходаў, а не “іншых масавых мерапрыемстваў” (спартовых, камэрцыйных…), зусім не хвалюе мясцовыя ўлады.

Ствараецца ўражаньне, што парушэньне агульнапрызнага прынцыпу “праўнай вызначанасьці”, які абавязковы для любых праўных дакумэнтаў, зроблена тут (і ў падобных мясцовых рашэньнях па ўсёй краіне) абсалютна наўмысна. Гэта дапамагае ідэолягам, зыходзячы з уласных меркаваньняў і мэтазгоднасьці, цалкам адмяняць гарантыі дзяржавы на рэалізацыю права на свабоду мірных сходаў грамадзянаў у Беларусі. Такім чынам ствараецца бачнасьць спакою й стабільнасьці, за якімі поўнае ігнараваньне канстытуцыйнага права правоў чалавека, запалохваньні й адміністратыўныя перасьледы актывістаў, поўны адміністрацыйна-камандны кантроль над грамадзтвам.

Пры гэтым, у Жодзіне ўжо становіцца кепскай традыцыяй тое, што рашэньні выканкаму не даводзяцца да заяўнікоў належным па законе чынам, за 5 дзён да плянуемай даты мерапыремства. І сёлета пра забарону пікетаваньня заяўнікі даведаліся толькі пасьля звароту да кіраўніцы ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Ірыны Карповіч. Зь ейных словаў стала вядома, што рашэньне пра забарону пікетаваньня адпраўлена заяўнікам яшчэ ў панядзелак 28.07.2014г. (тобок датэрмінова) і, нават, замоўным лістом з уведамленьнем. Аднак, праблема ў тым, дадзеная карэспандэнцыя, калі яна сапраўды была, дагэтуль так і не дайшла да адрасату.

Такім чынам, на вымушаныя запыты па заключэньні датэрміновых платных дамоваў міліцыя заяўнікам на іхны запыт не адказала (зь мінулага судовага разьбіральніцтва ўжо вядом, што яна такіх дамоваў не заключае), камунальнікі – адмовіліся заключаць дамову (нават за 10 млн. BYR за 1-ну паперку сьмецьця), мэдыкі – прапанавалі аплаціць 104 900 BYR за прысутнасьць фэльчара й дамову заключылі, а выканкам толькі па факце атрыманьн заяўкі без патрабуемых ім копіяў платных дамоваў, чарговы раз адмовіўся выконваць уласныя пазытыўныя абавязкі і канстытуцыйныя гарантыі перад грамадзянамі.

У сувязі з забаронаю пікетаваньня, праваабаронцы адмаўляюцца ад ягонага правядзеньня й адзначуць дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю іншымі незабароненымі спосабамі. Яны знойдуць спосаб выказаць падтрымку Мікалаю Статкевічу ды іншым палітвязьням у Беларусі, а таксама выкажуцца супраць расейскай вайсковай агрэсіі ва Ўкраіне.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “У Жодзіне забаранілі пікетаваньне праваабаронцаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>