2014 05/08

Жодзінцы адзначылі дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю.

Мясцовы ўлады Жодзіна забаранілі пікет. Але так сваеасабліва, што заяўнікі дагэтуль не атрымалі аніякага дакумэнтальнага адказу з выканкаму”, – адначае адказны за падрыхтоўку правядзеньня пікетаваньня Аляксей Лапіцкі. Пры гэтым, з словаў кіраўніцы ідэалягічнага адзьдзелу Ірыны Карповіч (па тэлефоне) адмова ў пікетаваньні адсылалася праваабаронцам яшчэ 28.07.2014 замоўным лістом і нават з уведамленьнем. Такім чынам, можна сабе ўявіць, як гэтая замоўная карэспандэнцыя з выканкаму праз Жодзінскі Галоўпаштампт (які знаходзіцца ў 5 хвілінах хадзьбы ад заяўнікоў) дагэтуль рухаецца да адрасату й ня можа да яго трапіць … (!?).

Тым ня менш, у сувязі з забаронаю мерапрыемства праваабаронцы вымушана адмянілі пікетаваньне, якое плянавалася ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, а таксама супраць расейскай вайсковай агрэсіі ва Ўкраіне. У гэты дзень яны сустрэліся ды апранулі цішоткі з надпісамі “Маю права на мірныя сходы!” Некаторыя зь іх выйшлі на вуліцы гораду БелАЗаў і некалькі гадзінаў да позьняга вечара каталіся на роварах, сустракаліся й размаўлялі зь мінакамі, знаёмымі, дзяліліся інфармацыяй… Некаторыя прайшліся па горадзе пешу ці займаліся падрыхтоўчымі ды камэральнымі працамі, забясьпечваючы інфармацыйную падтрымку салідарным дзеяньням у дзень міжнароднай салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды беларускай грамадзянскай супольнасьцю.

Нагадаем, што 3 гады назад у гэты дзень быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які выйшаў па амністыі і ўжо зараз на волі. Пасьля арышту праваабаронцы міжнародная супольнасьць абвясьціла дату 04 жніўня міжнародным днём салідарнасьці з палітвязьнямі й грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. На сёньняшні дзень у турмах рэжыму па палітычных матывах застаюцца разам з экскандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Мікалаем Статкевічам яшчэ 6 вязьняў сумленьня.















Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фотарэпартаж А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Жодзіна: Свабоду Мікалаю Статкевічу…! Рукі прэч ад Украіны! (фота)”

  1. Замест мірных сходаў, якія наўкола забараняюцца … – у Жодзіне 04 жніўня 2014 году атрымаліся мірныя сустрэчы й размовы з сябрамі … – усе грамадзяне, пазбаўленыя канстытуцыйных правоў і свабодаў – сябры па няшчасьцю. Пры гэтым, яны маюць магчымасьць і павіны яднацца, праяўляць салідарнасьць…. Гэта неабходна, каб мець магчымасьць яшчэ хоць неяк дыхаць, размаўляць, мець уласную (адрозную ад правільнай афіцыйнай) думку…, жыць, а не існаваць, быць грамадзянамі сваёй краіны, а не абалваненым і запалоханым электаральным натоўпам

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>