2014 05/08

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўніца ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская.

Індывідуальнае паведамленьне, накіраванае ў КПЧ 14 ліпеня, падрыхтаванае юрыстамі «Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру». У скарзе прыводзяцца доказы парушэньня Рэспублікай Беларусь у асобе праваахоўных і судовых ворганаў пры затрыманьні, арышце й разглядзе крымінальнай справы Эдуарда Лобава.

Такім чынам, гэта ўжо трэцяя скарга фігурантаў так званай справы «аб масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 г., падрыхтаваная юрыстамі БДЦ. Раней былі падрыхтаваныя скаргі Фёдара Мірзаянава, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча (сумесна з амэрыканскай адвакацкай фірмай Hogan Loves).

Нагадаем, што індывідуальнае паведамленьне ў Камітэт па правах чалавека ААН падаецца ў тым выпадку, калі вычарпаныя ўсе нацыянальныя сродкі праўнай абароны.

Касацыйныя скаргі, пададзеныя Эдуардам і ягоным адвакатам у судовую калегію па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду, пакінутыя без задавальненьня, а прысуд суду Маскоўскага раёну г. Менску бязь зьмены. Наглядная скарга, пададзеная ў Вярхоўны суд РБ, таксама пакінутая без задавальненьня. У 2013 годзе Эдуард Лобаў падаваў скаргу ў пракурору горада Менску С.К. Хмаруку. У скарзе Эдуард прыводзіў доказы парушэньня ягоных правоў і прасіў прынесьці пратэст на прысуд суду Маскоўскага раёну горада Менску й вызначэньне судовай калегіі па крымінальных справах Менскага гарадзкога суду на прадмет іхнай адмены й спыненьня вытворчасьці па справе. Пракуратура Менску перадала скаргу ў Сьледчы Камітэт, які парушэньняў у справе Лобава не ўгледзеў, і скарга была пакінутая без задавальненьня.

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў затрыманы 18 сьнежня 2010 году, напярэдадні выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Па хлусьлівым абвінавачваньні ў бойцы з мінакамі судзьдзя суду Маскоўскага раёну горада Менску Алена Шылько 24 сакавіка 2011 г. прысудзіла яго да 4 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пасьля вынясеньня прысуду Amnesty International прызнала Эдуарда Лобава вязьнем сумленьня. У цяперашні час Эдуард Лобаў адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 22 Берасьцейскай вобласьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Комитет по правам человека направлена ​​жалоба политзаключенного Эдуарда Лобова

В Комитет по правам человека ООН направлена жалоба политзаключенного Эдуарда Лобова. Об этом сайту «Весны» сообщила руководитель ПУ «Белорусский документационный центр» Раиса Михайловская.

Индивидуальное сообщение, направленное в КПЧ 14 июля, подготовлено юристами «Белорусского документационного центра». В жалобе приводятся доказательства нарушения Республикой Беларусь в лице правоохранительных и судебных органов при задержании, аресте и рассмотрении уголовного дела Эдуарда Лобова.

Таким образом, это уже третья жалоба фигурантов так называемого дела «о массовых беспорядках» 19 декабря 2010 года, подготовленная юристами БДЦ. Ранее были подготовлены жалобы Федора Мирзаянова, экс-кандидата в президенты Николая Статкевича (совместно с американской адвокатской фирмой HoganLoves).

Напомним, что индивидуальное сообщение в Комитет по правам человека ООН подаётся в том случае, когда исчерпаны все национальные средства правовой защиты.

Кассационные жалобы, поданные Эдуардом и его адвокатом в судебную коллегию по уголовным делам Минского городского суда оставлены без удовлетворения, а приговор суда Московского района горада Минска без изменения. Надзорная жалоба, поданная в Верховный суд РБ, также оставлена без удовлетворения. В 2013 году Эдуард Лобов подавал жалобу прокурору горада Минска С.К.Хмаруку.

В жалобе Эдуард приводил доказательства нарушения его прав и просил принести протест на приговор суда Московского района Минска и определение судебной коллегии по уголовным делам Минского городского суда на предмет их отмены и прекращения производства по делу. Прокуратура горада Минска передала жалобу в Следственный Комитет, который нарушений в деле Лобова не усмотрел, и жалоба была оставлена без удовлетворения.

Активист «Молодого фронта» Эдуард Лобов был задержан 18 декабря 2010 года, накануне выборов Президента Республики Беларусь. По лживому обвинению в драке с прохожими судья суда Московского района г. Минска Елена Шилько 24 марта 2011 года приговорила его к 4 годам колонии усиленного режима. После вынесения приговора Amnesty International признала Эдуарда Лобова узником совести. В настоящее время Эдуард Лобов отбывает наказание в исправительной колонии № 22 Брестской области.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Эдуард Лобаў
Фота svaboda.org

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>