Не забірай жыцьцё!
2014 04/08

Заяўкі на пікеты за вызваленьне палітычных вязьняў, якія праваабаронцы мелі намер зладзіць у Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва.

Як паведаміў каардынатар рэгіянальных філіяў Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, гэтыя адмовы маюць фармальныя падставы й не сталі нечаканасьцю для заяўнікоў пікетаў. Адсутнасьць дамоваў з праваахоўнікамі, мэдычнай службаю й камунальнікамі на абслугоўваньне пікетаў – гэтая прычына з года ў год пераходзіць з адмовы ў адмову на любую заяўку пікетаў актывістамі грамадзянскай супольнасьці.

Гэтыя падставы для адмовы ў правядзеньні пікетаў увогуле не адпавядаюць дзеючаму заканадаўству. Бо, згодна з пастановай Савета Міністраў, клопат пра ахову міліцыянтамі масавых мерапрыемстваў кладзецца на выканкамы, якія мусяць самі даслаць у мясцовыя адзьдзелы міліцыі копію заяўкі на правядзеньне масавага мерапрыемства, і далей гэтае пытаньне мусіць вырашацца ў працоўным парадку. Самі ж заяўнікі не мусяць хадзіць і ўпрошваць, каб з імі заключылі такую дамову. Гэта агульнарэспубліканская практыка, – кажа Зьміцер Салаўёў.

Ён называе яшчэ адну пашыраную падставу для забароны пікетаў.

Некаторыя праваабаронцы заяўлялі пікеты на шматлюдных пляцоўках у цэнтрах гарадоў, бо няма сэнсу праводзіць пікеты ў адведзеных выканкамамі месцах – дзесьці на стадыёне каля лесу ці на ўскрайку гораду, дзе ніхто не ходзіць. Атрымліваючы адмовы з гэтай прычыны, мы неаднаразова зьвярталіся да дзяржаўных ворганаў з просьбай прызначыць нармальныя пляцоўкі ў шматлюдных месцах, каб людзі маглі ажыцьцяўляць сваё права на распаўсюд і атрыманьне інфармацыі, права на мірныя сходы – каб гэта не было прафанацыяй, – тлумачыць Зьміцер Салаўёў.

Праваабаронцы будуць абскарджваць адмовы мясцовых уладаў у правядзеньні пікетаў, а таксама надалей дамагацца ўнясеньня зьменаў у сьпісы месцаў, зацьверджаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В 10 городах Беларуси активистам “Весны” запретили пикеты до 4 августа

Заявки на пикеты за освобождение политических заключенных, которые правозащитники намеревались устроить в День солидарности с гражданским обществом Беларуси, не устроили местные власти Новополоцке, Витебске, Гомеля, Мозыря, Речицы, Жодино, Борисова, Барановичей, Сморгони и Могилева.

Как сообщил координатор региональных филиалов Правозащитного центра “Весна” Дмитрий Соловьев, эти отказы имеют формальные основания и не стали неожиданностью для заявителей пикетов. Отсутствие договоров с правоохранителями, медицинской службой и коммунальщиками на обслуживание пикетов – эта причина из года в год переходит из отказа в отказ на любую заявку пикетов активистами гражданского общества.

Эти основания для отказа в проведении пикетов вообще не соответствуют действующему законодательству. Ведь, согласно постановлению Совета Министров, забота об охране милиционерами массовых мероприятий ложится на исполкомы, которые должны сами прислать в местные отделы милиции копию заявки на проведение массового мероприятия, и дальше этот вопрос должен решаться в рабочем порядке. Сами же заявители не должны ходить и упрашивать, чтобы с ними заключили такое соглашение. Это общереспубликанская практика, – говорит Дмитрий Соловьев.

Он называет ещё одно распространённое основание для запрета пикетов.

Некоторые правозащитники заявляли пикеты на многолюдных площадках в центрах городов, потому что нет смысла проводить пикеты в отведенных исполкомами местах – где на стадионе возле леса или на окраине города, где никто не ходит. Получая отказы по этой причине, мы неоднократно обращались к государственным органам с просьбой назначить нормальные площадки в многолюдных местах, чтобы люди могли осуществлять свое право на распространение и получение информации, право на мирные собрания – чтобы это не было профанацией, – объясняет Дмитрий Соловьев.

Правозащитники будут обжаловать отказы местных властей в проведении пикетов, а также впредь добиваться внесения изменений в списки мест, утверждённых для проведения массовых мероприятий.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “У 10 гарадах Беларусі актывістам “Вясны” забаранілі пікеты да 4 жніўня”

  1. Забароны грамадзка-палітычных ці праваабарончых пікетаў (мірных сходаў грамадзянаў) ідэалягічнымі адзьдзеламі выканкамаў … – справа ідэалягічная й абсалютна неправамерная, з чалавечага пункту гледжаньня бессаромная й амаральная.

    Сыстэматычна й безпадстаўна (па спэцыяльна й наўмысна ствараемых фармальных падставах) забараняць гарантаваную грамадзянам Канстытуцыяй краіны свабоду на мірныя сходы з грубейшым парушэньнем пры гэтым арт. 23, арт. 35… Асноўнага Закону, а таксама міжнародных стандартаў і норм права (пра што ўжо не адзін раз выносіліся рашэньні Камітэтам па Правах Чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў адносна парушэньня Рэспублікай Беларусь арт.21 і арт. 19 МПГіПП) – гэта азначае ствараць сабе імідж служак злачыннага (сьвядома парушаючага нормы права) дыктатарскага рэжыму. Будучыня разставіць усе кропкі над “і” – злачынам прыйдзецца адказваць за зьдзейсьненае.

    І гэтая відавочная ўжо сёньня немінучая параза антыканстытуцыйных ідэалягічных дэмагогаў залежыць ад настойлівасьці праваабаронцаў і актывістаў, якія сёньня сьвараюць дакумэнтальна-доказную базу для будучых люстрацыйных і крымінальных судовых працэсаў.

    Ці задумваюцца толькі пра праўныя аспэкты сваёй падобнай актыўнасьці ў мясцовых адміністрацыях?!

    Я нешта ў гэтым моцна сумняюся.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>