2014 06/08

Акцыя, мэтай якой было нагадаць пра існаваньне палітвязьняў у сучаснай Беларусі, была заплянаваная на 4 жніўня. Але правесьці яе праваабаронцу Леаніду Сьвеціку не дазволілі.

Праваабаронца падаваў заяўку на акцыю ў належны тэрмін і прасіў дазволу на правядзеньне пікету ў адмыслова вызначаным месцы – Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Аднак мясцовыя ўлады правядзеньне акцыі забаранілі: подпіс пад забаронаю паставіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна.

У заяўцы на акцыю праваабаронца нагадваў мясцовым уладам, што права грамадзянаў на вольнае выказваньне меркаваньняў і права на мірныя сходы – гэта найважнейшыя палітычныя правы. Таму ён прасіў забясьпечыць на мерапрыемстве грамадзкі парадак, мэдычнае й камунальнае абслугоўваньне за кошт дзяржавы, а таксама «зрабіць захады па абароне ўдзельнікаў пікетаваньня ад магчымых правакацыяў і неправамерных дзеяньняў з боку праваахоўных ворганаў пад час падрыхтоўкі й правядзеньня масавага мерапрыемства, а таксама пасьля ягонага заканчэньня”.

Аднак адказам Леаніду Сьвеціку сталася адмова менавіта па прычыне адсутнасьці дамоваў зь міліцыянтамі, мэдыкамі й службай ЖКГ на абслугоўваньне акцыі.

Сыстэматычныя адмовы ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў з боку ўлады – гэта замах на фундамэнтальныя правы й свабоды. Такая палітыка не спрыяе разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, – лічыць Леанід Сьвецік.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебск: пикет в поддержку политзаключенных запрещён по традиционной причине

Акция, целью которой было напомнить о существовании политзаключённых в современной Беларуси, была запланирована на 4 августа. Но провести её правозащитнику Леониду Светику не разрешили.

Правозащитник подавал заявку на акцию в надлежащий срок и просил разрешения на проведение пикета в специально определенном месте – Парке культуры и отдыха железнодорожников. Однако местные власти проведение акции запретили: подпись под запретом поставила замруководителя администрации Железнодорожного района Витебска Наталья Лепешкина.

В заявке на акцию правозащитник напоминал местным властям, что право граждан на свободное выражение мнений и право на мирные собрания – это важнейшие политические права. Поэтому он просил обеспечить на мероприятии общественный порядок, медицинское и коммунальное обслуживание за счёт государства, а также “принять меры по защите участников пикетирования от возможных провокаций и неправомерных действий со стороны правоохранительных органов во время подготовки и проведения массового мероприятия, а также после его окончания”.

Однако ответом Леониду Светику стал отказ именно по причине отсутствия договоров с милицией, медиками и службой ЖКХ на обслуживание акции.

Систематические отказы в проведении массовых мероприятий со стороны власти – это покушение на фундаментальные права и свободы. Такая политика не способствует развитию гражданского общества, – считает Леонид Светик.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 1) Леанід Сьвецік; 2) Натальля Ляпёшкіна.
Фота №1: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , ,

One thought on “Віцебск: пікет у падтрымку палітвязьняў забаронены па традыцыйнай падставе”

  1. Вынікі кіпучай дзейнасьці – на твары .((

    Як бы ні прапаноўваў гэта калісьці ўжо НЕ на сваёй высокай пасадзе… Рыгор Васілевіч (былы генпракурор і старшыня Канстытуцыйнага Суду Беларусі) – усё марна. Я правяраў.

    У іххх (у ідэалягічных адзьдзелах мясцовых выканкамаў) няма на працоўных сталах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Нават у шуфлядках, дзе-небудзь побач… Прасіў – пакажыце! Іначай бы паказалі.

    Ну, у прынцыпе, … і гэтым усё сказана, спадарства. Вынікі “кіпучай дзейнасьці” камісараў (-ак)… адлюстроўваюцца на твары. На іміджы й “твары краіны” ў тым ліку…((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>