Не забірай жыцьцё!
2009 28/02

http://gdb.rferl.org/8E5F30AD-F537-48F7-AE64-2B9EAFA919A3_w203_s.jpgГомельскія журналісты Алег Ражкоў і Зьміцер Кармазін прызнаныя вінаватымі ўва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі ў падтрымку роднай мовы й пакараныя штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (700 тысячаў рублёў). Такое рашэньне прыняла 24 лютага судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Гомелю Марына Дамненка.Журналісты былі затрыманыя камандзірам адмысловае роты хуткага рэагаваньня палку патрульна-паставой службы Сяргеем Алейнікам 21 лютага на вуліцы Камунараў. Як заявілі міліцыянты, журналісты былі падобныя на злачынцаў, якія зьбілі чалавека. Затрыманым прапанавалі прайсьці для апазнаньня ў адзьдзел нутраных справаў Цэнтральнага раёну. Тама іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведамляе БЕЛАПАН.

У той дзень актывісты моладзевага дэмакратычнага руху праводзілі шэсьце ў падтрымку роднай мовы, за што й былі затрыманыя ды падвергнутыя пасьля штрафам і арышту. Ражкоў і Кармазін асьвятлялі акцыю ў якасьці журналістаў.

На судзе Кармазін заявіў, што ня ўдзельнічаў у акцыі. Акрамя таго, ён быў затрыманы на вуліцы Камунараў, у то час як шэсьце праходзіла па вуліцы Савецкай — гэты факт адзначаны ў пратаколе. Журналіст падкрэсліў, што пры затрыманьні ў міліцыі ім не растлумачылі іхнае права, некалькі разоў праводзілі асабісты дагляд без складаньня пратаколаў, пратрымалі ў адзьдзяленьні каля шасьці гадзінаў.

Ражкоў у судзе таксама заявіў, што ня ўдзельнічаў у акцыі, а толькі здымаў яе на відэакамэру, выконваючы свае прафэсыйныя абавязкі.

Судзьдзя адхіліла хадайніцтвы журналістаў аб выкліку ў суд сьведак і праглядзе відэаматэрыялаў, адабраных супрацоўнікамі міліцыі ўчасе акцый.

Камэнтуючы рашэньне суду, Ражкоў заявіў: «Судзьдзя паказала некампэтэнтнасьць у пытаньні ажыцьцяўленьня журналістамі сваёй дзейнасьці. Такое адчуваньне, што яна не чытала закону аб СМІ, яна не прыняла да ўвагі нашыя паказаньні, адхіліла хадайніцтвы й вынесла рашэньне, як быццам яно было ў яе напісана загадзя».

Журналіст не выключыў, што «рашэньне суду ёсьць палітычна матываваным» і зьяўляецца «дыскрымінацыяй па прафэсыйнай прыкмеце». «Журналістаў дзяржаўных СМІ міліцыянты б не затрымлівалі, гэткай сытуацыі не магло б здарыцца. Ідзе ўціск на незалежных беларускіх журналістаў», — лічыць А.Ражкоў.

Радыё Свабода пра гэтую падзею:

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала штрафамі ў памеры 20 базавых велічыняў сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Ражкова. Іх абвясьцілі вінаватымі ў “парушэньні правілаў правядзеньня вулічных акцый”, хоць абодва толькі зьбіралі інфармацыю пра тое, чаму маладыя гамельчукі выйшлі абараняць родную мову.

Гаворыць пакараны штрафам сябра БАЖ спадар Кармазін:

“Я — журналіст. Я маю права займацца сваёй прафэсійнай дзейнасьцю. Я наагул не разумею, за што мяне засудзілі. Я магу думаць, што міліцыянты ня ведаюць закону аб СМІ, але ж суд яго ведаць павінен.

Мне далі палітычны штраф. Я журналіст, я ў гэтай акцыі ня ўдзельнічаў.

У мяне было пасьведчаньне БАЖ. Калі мяне міліцыянты затрымалі, яны тым самым абмежавалі мае правы. А суд на дадатак за гэта мяне яшчэ й пакараў“.

На замову адваката й абвінавачаных судзьдзя Дамненка адхіліла ўсе хадайніцтвы, каб выклікаць на паседжаньне міліцыянтаў, іншых сьведкаў, каб спраўдзіць абвінаваўчыя пратаколы супраць журналістаў і дакладна высьветліць, чым тыя насамрэч займаліся.

Алег Ражкоў таксама абураны штрафам. У акцыі ён удзелу ня браў, а толькі здымаў яе на відэакамэру:

“Гэта зусім несправядліва. Судзьдзя не паглыблялася ў разбор. Я ажыцьцяўляў сваю прафэсійную дзейнасьць, але на гэта судзьдзя не зьвярнула ніякай увагі. І мяне аштрафавалі на 700 тысяч рублёў!”

Таксама сёньня Гомельская абласная пракуратура вынесла папярэджаньне сябру БАЖ Тацьцяне Бублікавай за дзеяньні, як сказана, “на карысьць тэлекампаніі БелСАТ, якая ажыцьцяўляе вяшчаньне на Беларусь з тэрыторыі Польшчы”.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Гомелі адбылася вулічная акцыя ў абарону роднай мовы. Журналістаў Кармазіна й Рыжкова падманам затрымаў капітан міліцыі Сяргей Алейнік, калі яны былі далёка ад удзельнікаў акцыі.

Міліцыянт заявіў, што яны нібыта падобныя да двух нападнікаў, якія зьбілі чалавека. Аднак у пастарунку ніякага апазнаньня не было. На журналістаў склалі пратаколы за “парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый”, якія й даслалі ў суд.

Напярэдадні ў тым жа Цэнтральным судзе Гомеля за флэш-моб у абарону беларускай мовы, які ладзіўся ў міжнародны Дзень роднай мовы, аднаго з удзельнікаў арыштавалі на 7 сутак, а трох іншых пакаралі буйнымі штрафамі — ад 700 тысяч да 1 мільёну 750 тысяч рублёў.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Гомель: журналистов аштрафовали за участие в акции поддержки родного языка

Гомельские журналисты Олег Рожков и Дмитрий Кармазин признаны виновными за участие в несанкционированной акции в поддержку родного языка и наказаны штрафом в размере 20 базовых величин (700 тысяч рублей).

Такое рашение приняла 24 февраля судья суда Центрального раёна Гомеля Марина Домненко.

Журналисты были задержаны командиром специальной роты быстрого реагирования полка патрульно-постовой службы Сергеем Алейником 21 февраля на улице Коммунаров. Как заявили милиционеры, журналисты были похожи на преступников, избивших человека. Задержанным предложили проследовать для опознания в отдел внутренних дел Центрального района. Там их обвинили в участии в несанкционированном мероприятии, сообщает БелаПАН.

В тот день активисты молодежного демократического движения проводили шествие в поддержку родного языка, за что были задержаны и подвергнуты впоследствии штрафам и аресту. Рожков и Кармазин освещали акцию в качестве журналистов.

На суде Кармазин заявил, что не участвовал в акции. Кроме того, он был задержан на улице Коммунаров, в то время как шествие проходило по улице Советской — этот факт отмечен в протоколе. Журналист подчеркнул, что при задержании в милиции им не объяснили их права, несколько раз проводили личный досмотр без составления протоколов, продержали в отделении около шести часов.

Рожков в суде также заявил, что не участвовал в акции, а лишь снимал ее на видеокамеру, исполняя свои профессиональные обязанности.

Судья отклонила ходатайства журналистов о вызове в суд свидетелей и просмотре видеоматериалов, отснятых сотрудниками милиции в ходе акции.

Комментируя решение суда, Рожков заявил: «Судья показала некомпетентность в вопросе осуществления журналистами своей деятельности. Такое ощущение, что она не читала закон о СМИ, не приняла к сведению наши показания, отклонила ходатайства и вынесла решение, как будто оно было у нее написано заранее».

Журналист не исключил, что «решение суда политически мотивировано» и является «дискриминацией по профессиональному признаку». «Журналистов государственных СМИ милиционеры бы не задерживали, такой ситуации не могло бы возникнуть. Идет ущемление независимых белорусских журналистов», — считает О.Рожков.

Радио Свобода про это событие:

Судья Центрального района Гомеля Марина Домненко наказала штрафами в размере 20 базовых величин членов Беларуской ассоциации журналистов Зьмитра Кармазина и Олега Рожкова. Их объявили виновниками в “нарушении правил проведения уличных акций”, хотя оба только собирали информацию про то, почему молодые гамельчане вышли защищать родной язык.

Говорит наказанный штрафом член БАЖ господин Кармазин:

“Я — журналист. Я имею право заниматься своей профессиональной дзеятельностью. Я вообще не понимаю, за что меня засудили. Я могу думать, что милиционеры не знают закона о СМИ, но суд его знать всё же должен.

Мне дали политический штраф. Я журналист, я в этой акции не участвовал.

У меня было удостоверение БАЖ. Когда меня милиционеры задержали, они тем самым ограничили мои права. А суд на в дополнение за это меня еще и наказал“.

На запрос адвоката и обвиняемых судья Домненко отклонила все ходатайства, чтобы вызвать на заседание милиционеров, других свидетелей, чтобы сверить обвинительные протоколы против журналистов и точно выяснить, чем те на самом деле занимались.

Олег Рожков тоже возмущенный штрафом. В акции он участия не принимал, а только снимал её на видеокамеру:

“Это совершенно несправедливо. Судья не углублялась в разбирательство. Я осуществлял свою профессиональную деятельность, но на это судья не обратила никакого внимания. И меня оштрафовали на 700 тысяч рублей!”

Тоже сегодня Гомельская областная прокуратура вынесла предупреждение члену БАЖ Татьяне Бубликовой за действия, как сказанно, “в пользу телекомпании БЕЛСАТ, которая осуществляет вещание на Беларусь с территории Польши”.

21 февраля, в Международный день родного языка, в Гомеле произошла уличная акция в защиту родного языка. Журналистов Кармазина и Рыжкова обманом задержал капитан милиции Сергей Алейник, когда они были далеко от участников акции.

Милиционер заявил, что они якобы похожие на двух нападающих, которые избили человека. Однако в участке никакого опознания не было. На журналистов сложили протоколы за “нарушение правил проведения уличных акций”, которые и прислали в суд.

Накануне в том же Центральном суде Гомеля за флеш-моб в защиту беларуского языка, который проводился в международный День родного языка, одного с участников арестовали на 7 суток, а трех других наказали крупными штрафами — от 700 тысяч до 1 миллиона 750 тысяч рублей.

Паводле odosgomel.org i Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>