2014 11/08

Асамблея НДА і Цэнтар праўнай трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і праўны стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за другі квартал 2014 году. Пэрыяд агляду: 1 красавіка — 30 чэрвеня.

Аўтары адзначаюць, што ў пэрыяд маніторынгу асноўным фактарам, які б мог паўплываць на стан няўрадавых арганізацыяў, сталі зьмены нормаў, якія датычацца рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Нягледзячы на пэўнае фармальнае зьмякчэньне ўмоваў і крытэраў, неабходных для рэгістрацыі (згодна зьменам у заканадаўстве, што набылі моц у І квартале 2014 году), рэальныя магчымасьці для рэгістрацыі новых аб’яднаньняў не павялічыліся.

Маніторынг уключае пералік наноў зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. Іх за ўвесь пэрыяд маніторынгу было зарэгістравана 19 (тэндэнцыя дамінаваньня спартовых аб’яднаньняў захоўваецца, хоць іхная доля крыху зьменшылася ў параўнаньні зь першым кварталам), 3 фонды і 5 прыватных установаў (не ўключаючы прыватныя ўстановы адукацыі).

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Свобода ассоциаций за ІІ квартал 2014 года

Ассамблея НГО и Центр правовой трансформации подготовили мониторинг “Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси” за второй квартал 2014 года. Период обзора: 1 апреля – 30 июня.

Авторы отмечают, что в период мониторинга основным фактором, который мог повлиять на состояние неправительственных организаций, стали изменения норм, касающихся регистрации общественных объединений. Несмотря на определённое формальное смягчение условий и критериев, необходимых для регистрации (согласно изменениям в законодательстве, вступивших в силу в I квартале 2014 года), реальные возможности для регистрации новых объединений не увеличились.

Мониторинг включает перечень вновь зарегистрированных некоммерческих организаций. Их за весь период мониторинга было зарегистрировано 19 (тенденция доминирования спортивных объединений сохраняется, хотя их доля несколько уменьшилась по сравнению с первым кварталом), 3 фонды и 5 частных учреждений (не включая частные учреждения образования).

ДАДАТАК:

Паводле belngo.info
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>