2014 14/08

Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкама №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску” ды ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Абласны каардынатар Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў атрымаў адмову.
У ёй гаворыцца, што Прэзыдыюм Савета Міністраў прыняў рашэньне не накіроўваць просьбу аўтараў калектыўнага лісту ў Канстытуцыйны суд. Без аніякіх тлумачэньняў, падкрэслівае Хрыстафор Жаляпаў. Актывіст таксама адзначае, што з Савміну не адказалі на яшчэ адно пытаньне – пра тое, каб у межах сваёй кампэтэнцыі гэты ворган самастойна ўнёс зьмены ў рашэньне Віцебскага гарвыканкаму, якое немагчыма выканаць: “З часу прыняцьця рашэньня гарвыканкаму №881 у 2009 годзе грамадзкім актывістам ня далі дазволу ні на адзін пікет, ні на адзін мітынг, ні на адзін сход. Бо мясцовыя ўлады патрабуюць, каб разам з заяўкай на акцыю ініцыятары прыкладалі дамовы на абслугоўваньне супрацоўнікамі міліцыі, ЖКГ, а таксама мэдыкамі. Гэтыя структуры ўхіляюцца ад заключэньня дамоваў любымі магчымымі шляхамі. З абласной управы МУС, як правіла, нам адказваюць, што будуць кіравацца законам аб масавых акцыях, а не рашэньнем гарвыканкаму, які патрабуе папярэдняга заключэння дамоваў”.

Юрыст Аляксей Гаўруцікаў, актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі “Народная Грамада”, удакладняе: “Мы спадзяваліся, што Саўмін унясе карэктывы ў рашэньне гарвыканкаму хаця б дзеля таго, каб прывесьці яго ў адпаведнасьць са сваёй жа пастановаю. Існуе адмысловая пастанова наконт узаемадачыненьняў грамадзянаў з ворганамі міліцыі. І ў выпадку арганізацыі масавых акцыяў гэтая пастанова прадугледжвае такі мэханізм: грамадзянін зьвяртаецца да мясцовых уладаў з заяўкай на пікет ці мітынг, і ўжо ўлады зьвязваюцца зь міліцыяй, каб тыя заключылі дамову з арганізатарамі. А ў Віцебску гарвыканкам загадаў грамадзянам зьвяртацца асабіста, і таму невялікае дзіва, што яны атрымліваюць адказы накшталт “заключым дамову, калі ўсё будзе ўзгоднена з мясцовымі ўладамі”.

Ухіліўшыся ад адказаў па сутнасьці, прадстаўнікі Савету Міністраў, падобна, з уласнай ініцыятывы пераадрасавалі зварот віцяблянаў у Міністэрства юстыцыі. Адтуль Хрыстафору Жаляпаву таксама прыйшоў ліст.

У лісьце гаворыцца, што мясцовыя ўлады могуць самі вызначаць парадак звароту па дазволы на вулічныя акцыі. Адно што мусілі канстатаваць у Мінюсьце – дык гэта тое, што ў розных рэгіёнах прадугледжаны ўладамі парадак адрозьніваецца. Паводле вынікаў вывучэньня гэтай праблемы спадаром Гаўруцікавым, каля паловы мясцовых адміністрацыяў патрабуюць папярэдніх дамоваў, у тым ліку і з міліцыяй, а палова патрабуе дамоваў на абслугоўваньне акцыяў ужо пасьля таго, як яны будуць папярэдне дазволеныя.

“У лісьце зь Мінюсту гаворыцца толькі, што няблага было б унесьці нейкія зьмены й больш дакладныя фармулёўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах. Але нічога не сказана, ці будзе міністэрства ініцыяваць гэтыя зьмены”, – кажа Аляксей Гаўруцікаў.

Прадстаўнікі віцебскай грамадзкасьці першымі зьвярнуліся ў Савет Міністраў, каб адтуль распарадзіліся ўнесьці зьмены ў рашэньне гарвыканкаму. Ранейшыя спробы ініцыяваць гэты працэс былі беспаспяховымі: з усіх інстанцыяў актывістам адказвалі, што рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджанае, а значыцца прызнанае дасканалым.

Цяпер віцебскія актывісты абдумваюць магчымасьць зьвярнуцца наўпрост да Аляксандра Лукашэнкі, паколькі Прэзыдыюм Саўміну адмаўляецца рэагаваць на парушэньні сваіх жа пастановаў. Тым больш, што парушэньні зафіксаваныя па ўсёй краіне, і да кампаніі, распачатай актывістамі ў Віцебску, далучыліся прадстаўнікі рэгіёнаў і цэлыя грамадзкія структуры, прыкладам, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду”. Таксама спадары Гаўруцікаў і Жаляпаў абмяркоўваюць, ці не будзе паспяховым зварот у Канстытуцыйны суд непасрэдна: звароты прыватных грамадзянаў там не разглядаюць, але могуць зьвярнуць увагу на наяўнасьць праблемы й распарадзіцца ліквідаваць юрыдычны пралік, які замінае грамадзянам рэалізаваць свае канстытуцыйныя правы на мірныя сходы й публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Совет Министров отказал жителям Витебска на их просьбу поставить вопрос перед Конституционным судом

Несколько десятков жителей областного центра подписались под коллективным письмом в Совет Министров с просьбой поспособствовать изменению решения Витебского горисполкома №881 “О массовых мероприятиях в г. Витебска” и инициировать обращение в Конституционный суд для проверки соответствия этого документа Конституции Республики Беларусь. Областной координатор Движения “За Свободу” Христофор Желяпов получил отказ.

В нём говорится, что Президиум Совета Министров принял решение не направлять просьбу авторов коллективного письма в Конституционный суд. Без всяких объяснений, подчеркивает Христофор Желяпов. Активист также отмечает, что из Совмина не ответили на ещё один вопрос – о том, чтобы в рамках своей компетенции этот орган самостоятельно внёс изменения в решение Витебского горисполкома, которое невозможно выполнить:“Со времени принятия решения горисполкома №881 в 2009 году общественным активистам не дали разрешения ни на один пикет, ни на один митинг, ни на один сход. Ведь местные власти требуют, чтобы вместе с заявкой на акцию инициаторы прилагали договора на обслуживание сотрудниками милиции, ЖКХ, а также медиками. Эти структуры уклоняются от заключения договоров любыми возможными путями. Из областного управления МВД, как правило, нам отвечают, что будут руководствоваться законом о массовых акциях, а не решением горисполкома, который требует предварительного заключения договоров”.

Юрист Алексей Гаврутиков, активист оргкомитета по созданию партии “Народная Грамада”, уточняет:
“Мы надеялись, что Совмин внесет коррективы в решение горисполкома хотя бы ради того, чтобы привести его в соответствие со своим же постановлением. Существует специальное постановление по поводу взаимоотношений граждан с органами милиции. И в случае организации массовых акций это постановление предусматривает такой механизм: гражданин обращается к местным властям с заявкой на пикет или митинг, и уже власти связываются с милицией, чтобы те заключили договор с организаторами. А в Витебске горисполком приказал гражданам обращаться лично, и поэтому небольшое удивление, что они получают ответы вроде “заключим договор, если всё будет согласовано с местными властями”.

Уклонившись от ответов по существу, представители Совета Министров, похоже, по собственной инициативе переадресовали обращение витеблян в Министерство юстиции. Оттуда Христофору Желяпову также пришло письмо.

В письме говорится, что местные власти могут сами устанавливать порядок обращения за разрешением на уличные акции. Единственное что пришлось констатировать в Минюсте – так это то, что в разных регионах предусмотренный властями порядок отличается. По результатам изучения этой проблемы А.Гаврутиков, около половины местных администраций требуют предварительных договоров, в том числе и с милицией, а половина требует договоров на обслуживание акций уже после того, как они будут предварительно разрешены.

“В письме из Минюста говорится только, что неплохо было бы внести некие изменения и более точные формулировки в закон о массовых мероприятиях. Но ничего не сказано, будет ли министерство инициировать эти изменения”, – говорит Алексей Гаврутиков.

Представители витебской общественности первыми обратились в Совмин, чтобы оттуда распорядились внести изменения в решение горисполкома. Прежние попытки инициировать этот процесс были безуспешны: из всех инстанций активистам отвечали, что решение прошло юридическую экспертизу, утверждено, а значит признано совершенным.

Теперь витебские активисты обдумывают возможность обратиться напрямую к Александру Лукашенко, поскольку Президиум Совмина отказывается реагировать на нарушения своих же постановлений. Тем более, что нарушения зафиксированы по всей стране, и к компании, начатой ​​активистами в Витебске, присоединились представители регионов и целые общественные структуры, например, Партия БНФ и движение “За Свободу”. Также господа Гаврутиков и Желяпов обсуждают, не будет ли успешным обращение в Конституционный суд непосредственно: обращения частных граждан там не рассматривают, но могут обратить внимание на наличие проблемы и распорядиться устранить юридический просчёт, который препятствует гражданам реализовать свои конституционные права на мирные собрания и публичное выражение собственных мнений.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 1) Аляксей Гаўруцікаў, 2) Хрыстафор Жаляпаў

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

4 thoughts on “Савет Міністраў адмовіў жыхарам Віцебску на іхную просьбу паставіць пытаньне перад Канстытуцыйным судом”

  1. Сапраўды, карыстаючыся апошнімі зьменамі ў заканадаўстве, якія даюць магчымасьць наўпрост зьвяртацца ў Канстытуцыйны Суд індывідуальна для выпраўленьня прабелаў, калізіяў ды праўнай нявызначанасьці ў законах і падзаконных актах, варта зьвяртацца й патрабаваць унясеньня “зьменаў і больш дакладных фармулёвак” (як кажа й сам Мінюст у сваім адказе заяўнікам) у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах …”.

    Такі зварот трэба матываваць тым, што неабходна выключыць неадпаведнасьці існуючага нацыянальнага Закону з арт. 21 і арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), а таксама з артыкуламі 23; 35; 33 і 63 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб тым самым спыніць практыку неправамерных (фармальных і безпадстаўных) абмежаваньняў права грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньняў.

    Мясцовыя парадкі ў адпавенасьці з новымі (удакладнённымі такім чынам) фармулёўкамі й трактоўкамі павінны тычыцца выключна такой катэгорыі масавых мерапрыемстваў, як “іншыя масавыя мерапрыемствы” – тобок спартовыя, камэрцыйныя (якія маюць свой плян прыбыткаў і выдаткаў, а таксама патрабуюць спэцыяльных мераў бясьпекі, аховы здароўя й прыборкі тэрыторыі пасьля правядзеньня мерапрыемства).

    Блытаніна ці адсутнасьць неабходнай праўнай вызначанасьці паміж такімі паняткамі, як “масавыя мерапрыемствы” (мірныя сходы грамадзянаў, праводзімыя з грамадзка-палітычнымі мэтамі) і “іншыя масавыя мерапрыемствы” (спартовыя й камэрцыйныя), а таксама наяўнасьць прывілеяў (якія, як раз, і павінны быць нормаю для ўсіх мірных сходаў грамадзянаў адпаведна кантытуцыйных гарантыяў дзяржавы, выкладзеных у арт. 35 Канстытуцыі) выключна да “нейкіх” (на практыцы – да выключна праўладных ды ініцыюемых уладаю) мерапрыемстваў праводзімых “па рашэньні ворганаў улады”… – усё гэта патрабуе праўнага ўнармаваньня й прывядзеньня ў адпаведнасьць з канстытуцыйнымі нормамі ды міжнароднымі стандартамі права ў дзейсным нацыянальным спэцыялізаваным Законе для кардынальнай зьмены існуючай сёньня ў Беларусі адпаведнай адміністрацыйнай і судовай практыкі…

  2. busy_lawyer says:

    Полагаю, будет нелишним напомнить, что процедуру косвенного доступа к конституционному правосудию в Беларуси скоро изменят.

    Сейчас в Палате представителей находится законопроект “О внесении изменений и дополнений в Законы Республики Беларусь по вопросам судоустройства и судопроизводства”, ст. 1 которого содержит Кодекс о судоустройстве в новой редакции, а ст. 2 – поправки в Закон РБ о конституционном судопроизводстве. http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3941&p0=2015031001

    Учитывая, что в основном законопроект направлен на завершение реформы судебной системы, думаю, он будет принят уже во время весенней сессии. При это, сам Закон вступает в силу через 10 дней после официального опубликования.

    Так что уже где-то в июле косвенный доступ в Конституционный суд Республики Беларусь будет проходить по новым правилам.

    Инициативное обращение можно будет внести уполномоченному ч. 4 ст. 116 Конституции государственному органу лишь при следующих условиях: а) нормативный правовой акт нарушает конституционные права и свободы автора инициативного обращения, б) данный нормативный правовой акт применен в конкретном правоприменительном решении государственного органа или в судебном постановлении, в) с момента вступления в силу правоприменительного решения или судебного постановления прошло не больше одного года.

    Соответственно, после вступления закона в силу правозащитным организациям уже не получиться подавать инициативные обращения в интересах третьих лиц (actio popularis). А автору инициативного обращения скорее всего не позволят ссылаться в инициативном обращении на правоприменительные решения и судебные постановления, касающиеся иных лиц.

    Краткий комментарий новаций на сайте “Наше мнение”
    http://nmnby.eu/news/analytics/5765.html

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>