2014 18/08

Андрэй Стрыжак, РэчыцаКаардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на забарону чыноўнікамі Рэчыцы ў правядзеньні мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей.

Андрэй Стрыжак: у Камітэце ААН па правах чалавека ўжо зарэгістраваная й разглядаецца мая скарга аб забароне рэчыцкімі чыноўнікамі ў 2012 годзе ў правядзеньні падчас афіцыйнага сьвяткаваньня дня незалежнасьці мірнага сходу ў падтрымку сваіх калег з Мікашэвічскага Граніту. Зараз я дапоўніў гэтую скаргу новымі фактамі, каб паказаць, што забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сыстэматычны характар.

Цікава, што намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, судзьдзя Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу Андрэя Стрыжака, напісаў, што міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх ды палітычных правах дапускае абмежаваньні права на мірныя сходы. У той жа час чыноўнік прамаўчаў аб практыцы Камітэта па правах чалавека, якая зыходзіць з таго, што менавіта на дзяржаве ляжыць абавязак кожны раз даказаць, для якіх мэтаў яна забараняе тое ці іншае масавае мерапрыемства.

Андрэй Стрыжак просіць Камітэт ААН прызнаць факт парушэньня Рэспублікай Беларусь ягоных правоў у адпаведнасьці з артыкулам 19 (свабоднае выказваньне свайго меркаваньня) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прафсаюзны актывіст таксама просіць ад ААН рэкамэндацыі для Рэспублікі Беларусь па прывядзеньні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі ягонага прымяненьня ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі краіны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Андрей Стрижак дополнил жалобу в Комитет ООН по правам человека новыми фактами

Координатор молодежной сети независимого профсоюза работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Андрей Стрижак пожаловался в Комитет ООН по правам человека на запрет чиновниками Речицы в проведении мирного собрания – 8 сентября 2013 года уличного шествия с целью протеста против постановления Правительства об отмене оплаты больничных листов родителям, воспитывающим детей.

Андрей Стрижак: в Комитете ООН по правам человека уже зарегистрирована и рассматривается моя жалоба о запрете Речицкими чиновниками в 2012 году проведения во время официального празднования дня независимости мирного собрания в поддержку своих коллег из Микашэвичскага Гранита. Сейчас я дополнил эту жалобу новыми фактами, чтобы показать, что запрет мирных собраний в Беларуси носит систематический характер.

Интересно, что заместитель председателя Верховного суда, судья Андрей Забара, отвечая на надзорную жалобу Андрея Стрижака, написал, что международному праву о свободе собраний национальное законодательство не противоречит, поскольку Международный Пакт о гражданских и политических правах допускает ограничения права на мирные собрания. В то же время чиновник промолчал о практике Комитета по правам человека, которая исходит из того, что именно на государстве лежит обязанность каждый раз доказать, для каких целей оно запрещает то или иное массовое мероприятие.

Андрей Стрижак просит Комитет ООН признать факт нарушения Республикой Беларусь его прав в соответствии со статьей 19 (свободное выражение своего мнения) и статьей 21 (свобода мирных собраний) Международного Пакта о гражданских и политических правах. Профсоюзный активист также просит от ООН рекомендации для Республики Беларусь по приведению национального законодательства о массовых мероприятиях и практики его применения в соответствие с международными обязательствами страны.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: Андрэй Стрыжак, Гомель
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Андрэй Стрыжак дапоўніў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека новымі фактамі”

  1. Дарогу здужае той, хто па ёй ідзе …! Імкненьне да праўды, пасьлядоўнасьць, настойлівасьць і энэргічнасьць, вера ў сілу й неадступнасьць агульнапрызнаных канстытуцыйных нормаў і міжнародных стандартаў права ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА… – нарэшце і ў Беларусі прынясе свой плён.

    Бо праўда ёсьць нашым маяком. Яна – нашая надзея на выратаваньне й штодзённая неабходнасьць. І, як бы яе ні ганьбілі сёньня ды ні ігнаравалі, ні хавалі ў шматлікія ідэалягічныя догмы ды дактрыны… – у выніку яна ўсё адно будзе яснай, зразумелай і свабоднай, і будзе, бузумоўна, вызначаць нашую агульную нацыянальную будучыню, бо будзе працаваць дзеля пабудовы сапраўднай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы, праўнай і сувэрэннай, а таксама сапраўды свабоднай і творчай, скіраванай на лепшыя цывілізацыйныя арыентыры для ўсяго беларускага грамадзтва грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>