Не забірай жыцьцё!
2014 18/08

ABR_350R_APR_m_Ciomn_OK_IMG_7593Сябры Аргкамітэту па арганізацыі сьвяткаваньняў зьвярнуліся ў Аршанскі райвыканкам з заяўкай на ўрачыстыя імпрэзы, заплянаваныя на 6 верасьня на Крапівеньскім полі. “Просім Аршанскі раённы выканаўчы камітэт забясьпечыць грамадзкі парадак на сьвяце й гарантаваць выкананьне сьвяточнай праграмы”, – гаворыцца ў дасланай мясцовым уладам заяўцы.

Сябры аргкамітэту просяць дазволу на правядзеньне набажэнства й публічнага сьвята, апэлюючы да гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правоў: “На падставе артыкулу 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі артыкулаў 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” просім дазволіць правядзеньне масавых культурных мерапрыемстваў, прысьвечаных 500-гадоваму юбілею Вялікай Перамогі беларускіх войскаў пад Воршай 8 верасьня 1514 году”.

У праграме сьвяткаваньня – экскурсія па Воршы і мерапрыемствы ўласна на Крапівеньскім полі: набажэнства, ускладаньне кветак да памятнага знаку, выступы прадстаўнікоў замежных амбасадаў і канцэрт.

Мастак Мікола Купава, ураджэнец Воршы й прадстаўнік Аргкамітэту па арганізацыі сьвяткаваньняў, неаднаразова заяўляў, што мясцовыя ўлады не мусяць ствараць перашкодаў для адзначэньня юбілею гістарычнай падзеі.

Тым ня менш, паводле рашэньня гарвыканкаму №74 “Аб некаторых пытаньнях арганізацыі масавых мерапрыемстваў у горадзе Ворша”, усе заяўнікі масавых мерапрыемстваў мусяць прадстаўляць разам з заяўкай на мерапрыемствы яшчэ й дамовы на абслугоўваньне акцыі супрацоўнікамі службы ЖКГ, міліцыі ды гарадзкой паліклінікі. Праз тое, што дамовіцца з гэтымі службамі немагчыма, аршанскія ўлады на працягу апошніх 4 гадоў не дазволілі ніводнага масавага мерапрыемства паводле ініцыятывы мясцовых актывістаў. Не дапамаглі нават звароты ў суд, каб змусіць адказныя службы да заключэньня дамоваў: як высьветлілася на адным з судовых працэсаў, ні міліцыя, ні паліклініка, ні прадпрыемства ЖКГ “Спэцаўтабаза” ніколі не заключалі дамоваў з фізычнымі асобамі, і зрабіць гэта не ў стане, бо такога кшталту паслугі для іх не зацьверджаныя.

Сябры аргкамітэту лічаць, што спрыяньне ў такой справе, як сьвяткаваньне 500-х угодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай – гэта справа гонару й абавязку для мясцовых уладаў, незалежна ад любых бюракратычных пастановаў.

Паводле заяўкі, ва ўрачыстых імпрэзах прымуць удзел да 450 чалавек. Усе імпрэзы на Крапівенскім полі, замоўленыя Аргкамітэтам, мусяць скончыцца а 19 гадзіне. Пра бардаўскі фэст “Аршанская бітва”, які штогод праводзіцца ў ноч з суботы на нядзелю ў першыя выходныя верасьня, у заяўцы нічога не сказана. Аднак менавіта гэтае мерапрыемства ў апошнія гады выклікала рэпрэсыўныя захады супраць удзельнікаў і слухачоў. Некалькі гадоў таму правядзеньне ды ўдзел у фэсьце сталі праблемай: міліцыя пачала забараняць праход на Крапівеньскае поле, дзе традыцыйна ставіліся намёты, удзельнікаў і слухачоў адвозілі ў пастарункі, а то і проста гвалтам рассаджвалі па цягніках і адпраўлялі з Воршы. Таму апошнія разы фэст праводзіўся ў “падпольных” умовах пры надзвычай невялікай колькасьці гасьцей і ўдзельнікаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Подана заявка на празднование 500-й годовщины битвы под Оршей

Члены Оргкомитета по организации празднования обратились в Оршанский райисполком с заявкой на торжественные мероприятия, запланированные на 6 сентября на Крапивенском поле. “Просим Оршанский районный исполнительный комитет обеспечить общественный порядок на празднике и гарантировать выполнение праздничной программы”, – говорится в присланной местным властям заявке.

Члены оргкомитета просят разрешения на проведение богослужения и публичного праздника, апеллируя к гарантированным Конституцией Республики Беларусь правам: “На основании статьи 35 Конституции Республики Беларусь и в соответствии с требованиями статей 4 и 5 Закона Республики Беларусь “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь” просим разрешить проведение массовых культурных мероприятий, посвященных 500-летнему юбилею Великой Победы белорусских войск под Оршей 8 сентября 1514 года”.

В программе празднования – экскурсия по Орше и мероприятия собственно на Крапивенском поле: молебен, возложение цветов к памятному знаку, выступления представителей иностранных посольств и концерт.

Художник Микола Купава, уроженец Орши и представитель Оргкомитета по организации празднований, неоднократно заявлял, что местные власти не должны создавать препятствий для празднования юбилея исторического события.

Тем не менее, согласно решению горисполкома №74 “О некоторых вопросах организации массовых мероприятий в городе Орша”, все заявители массовых мероприятий должны представлять вместе с заявкой на мероприятия ещё и договоры на обслуживание акции сотрудниками службы ЖКХ, милиции и городской поликлиники. Из-за того, что договориться с этими службами невозможно, оршанские власти на протяжении последних 4 лет не разрешили ни одного массового мероприятия по инициативе местных активистов. Не помогли даже обращения в суд, чтобы заставить ответственные службы до заключения договоров: как выяснилось на одном из судебных процессов, ни милиция, ни поликлиника, ни предприятия ЖКХ “Спецавтобаза” никогда не заключали договоров с физическими лицами, и сделать это не в состоянии, так как такого рода услуги для их не утверждены.

Члены оргкомитета считают, что содействие в таком деле, как празднование 500-й годовщины исторической битвы под Оршей – это дело чести и долга для местных властей, независимо от любых бюрократических постановлений.

Согласно заявке, в торжественных мероприятиях примут участие до 450 человек. Все мероприятия на Крапивенском поле, заявленные Оргкомитетом, должны закончится в 19 часов. О бардовском фестивале «Оршанская битва», который ежегодно проводится в ночь с субботы на воскресенье в первые выходные сентября, в заявке ничего не сказано. Однако именно это мероприятие в последние годы вызвало репрессивные меры против участников и слушателей. Несколько лет назад проведение и участие в фестивале стали проблемой: милиция начала запрещать проход на Крапивенское поле, где традиционно ставились палатки, участников и слушателей отвозили в отделения милиции, а то и просто насильно рассаживали по поездам и отправляли из Орши. Поэтому последнее время фестиваль проводился в “подпольных” условиях при чрезвычайно небольшом количестве гостей и участников.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – 1) мастак Мікола Купава, Менск; 2) карціна Міколы Купавы (Пад Воршай…)

Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>