2014 18/08

Дарагія сябры й калегі, заклікаем вас падтрымаць заяву адвакатаў і юрыстаў Праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”!

8 Жніўня 2014г. у Азэрбайджане па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні службовым становішчам і незаконным прадпрымальніцтве затрыманы кіраўнік партнэрскай арганізацыі праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў» у Азэрбайджане Інтыгам Аліеў. Па заяве Інтыгама Аліева, усе пункты абвінавачваньняў ня маюць праўнай асновы, а зьяўляюцца палітычна матываванымі.

Інтыгам Аліеў – юрыст, які валодае унікальнымі пэдагагічнымі здольнасьцямі, бліскуча выкладаў правы чалавека ў больш чым 100 праграмах, навучаючы судзьдзяў, адвакатаў і журналістаў у Азэрбайджане ды за ягонымі межамі. Інтыгам Аліеў зьяўляецца прэзыдэнтам няўрадавай арганізацыі «Грамадзтва праўнай асьветы». З 2009 году актыўна супрацоўнічае з праэктам дыстанцыйнага навучаньня адвакатаў Азэрбайджану, Беларусі, Малдовы, Украіны, Расеі ды зьяўляецца экспэртам міжнародных арганізацыяў АБСЭ, Рады Эўропы, Амэрыканскай асацыяцыі юрыстаў (ABA ROLI). Назапашаным досьведам ён эфэктыўна дзеліцца з выпускнікамі, удзельнікамі ды экспэртамі Праграмы ў ходзе канфэрэнцыяў, а таксама зьяўляючыся цьютарам праграмы HELP Рады Эўропы. Аўтар дзесяці законапраэктаў, больш за дваццаці кніжак і сотняў артыкулаў па пытаньнях абароны правоў чалавека, ляўрэат штогадовае прэміі «Homo Homini» у 2012 годзе ад міжнароднай арганізацыі «People in Need», якую ён атрымаў за асабістую мужнасьць, Інтыгам Аліеў шмат гадоў абараняе ў судах палітычных зьняволеных, і для 25 зь іх выйграў справы ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека (ЭСПЧ). У цяперашні час у ЭСПЧ завяршаецца камунікацыя па 40 справах, падрыхтаваным Інтыгамом Аліевым у сувязі з парушэньнямі выбарчых правоў падчас парлямэнцкіх выбараў 2010 году.

Утрыманьне пад вартаю Інтыгама Аліева па сфабрыкаваным абвінавачваньні – гэта спроба перашкодзіць працы па абароне ахвяраў парушэньняў правоў чалавека й грамадзкіх інтарэсаў, а таксама масіраваная атака на сьвядомасьць іншых азэрбайджанскіх праваабаронцаў, з мэтай запалохаць іх і адмовіцца ад сваёй дзейнасьці. Нанесены велізарны ўрон для прафэсійнай супольнасьці юрыстаў і адвакатаў усёй постсавецкай прасторы.

Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да шырокай кампаніі падтрымкі й барацьбы за вызваленьне Інтыгама Аліева ды іншых зьняволеных па палітычных матывах.

Падпісаць заяву можна  ТУТ

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление адвокатов и юристов Программы Сети Домов прав человека в защиту правозащитников Азербайджана

Дорогие сябры й коллеги, призываем вас поддержать заявление адвокатов и юристов Программы Сети Домов прав человека “Международное право для защиты общественных интересов”!

8 августа 2014 года в Азербайджане по обвинению в уклонении от уплаты налогов, злоупотреблении служебным положением и незаконном предпринимательстве задержан руководитель партнерской организации программы «Международное право для защиты общественных интересов» в Азербайджане Интигам Алиев. По заявлению Интигама Алиева, все пункты обвинений не имеют правовой основы, а являются политически мотивированными.

Интигам Алиев – юрист, обладающий уникальными педагогическими способностями, блестяще преподавал права человека в более чем 100 программах, обучая судей, адвокатов и журналистов в Азербайджане и за его пределами. Интигам Алиев является президентом неправительственной организации «Общество правового просвещения». С 2009 года активно сотрудничает с проектом дистанционного обучения адвокатов Азербайджана, Беларуси, Молдовы, Украины, России и является экспертом международных организаций ОБСЕ, Совета Европы, Американской ассоциации юристов (ABA ROLI). Накопленным опытом он эффективно делится с выпускниками, участниками и экспертами Программы в ходе конференций, а также являясь тьютором программы HELP Совета Европы. Автор десяти законопроектов, более двадцати книг и сотен статей по вопросам защиты прав человека, лауреат ежегодной премии «Homo Homini» в 2012 году от международной организации «People in Need», которую он получил за личное мужество, Интигам Алиев много лет защищает в судах политических заключенных, и для 25 из них выиграл дела в Европейском суде по правам человека (ЕСПЧ). В настоящее время в ЕСПЧ завершается коммуникация по 40 делам, подготовленным Интигамом Алиевым в связи с нарушениями избирательных прав во время парламентских выборов 2010 года.

Содержание под стражей Интигама Алиева по сфабрикованному обвинению – это попытка помешать работе по защите жертв нарушений прав человека и общественных интересов, а также массированная атака на сознание других азербайджанских правозащитников, с целью запугать их и отказаться от своей деятельности. Нанесен огромный урон для профессионального сообщества юристов и адвокатов всего постсоветского пространства.

Призываем всех неравнодушных присоединиться к широкой кампании поддержки и борьбы за освобождение Интигама Алиева и других заключенных по политическим мотивам.

Подписать заявление можно ЗДЕСЬ

Паводле праўнай разсылкі
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Заява адвакатаў і юрыстаў Праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека ў падтрымку праваабаронцаў Азэрбайджану”

  1. Вось падпісаў заяву ў падтрымку Інтыгама Аліева …

    Прапаную іншым сябрам і калегам, юрыстам, адвакатам, праваабаронцам… далучацца. Салідарнасьць у наш час самае малое, што мы можам …, калі трэба хоць неяк падтрымаць.

    Яна аб’ядноўвае, надае сілы й здараецца так, што рэальна дапамагае…

    Будзьм разам! І – пераможам!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>