2014 21/08

Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савету ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), эканаміст Мікалай Новікаў прайшоў усе судовыя інстанцыі, але так і не змог дамагчыся ўзбуджэньня справы па скарзе супраць ААТ “Палесдрук”, дзе падчас мінулай выбарчай кампаніі яму адмовілі вырабіць агітацыйныя ўлёткі.

Зараз АГПэшнік шукае абароны сваіх правоў у Камітэце ААН па правах чалавека, куды ён зьвярнуўся з індывідуальнай скаргаю.

Нагадаем, падчас правядзеньня мясцовых выбараў вясной бягучага году кандыдату ў дэпутаты ад АГП Мікалаю Новікаву дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць агітацыйныя ўлёткі. Дырэктар ААТ “Палесдрук” Аляксандр Курыленка палічыў, што ўлётка АГПэшніка заклікае да зрыву выбараў.

Суд першай інстанцыі, куды незалежны кандыдат зьвярнуўся са скаргай, узбуджаць справу адмовіўся. На думку судзьдзі Чыгуначнага раёну Гомеля Віталя Козырава такога права не дае Выбарчы кодэкс. Аналягічную пазыцыю занялі й судзьдзі касацыйнай інстанцыі, а таксама старшыні абласнога й Вярхоўнага судоў.

“Зьвяртаючыся ў суды, я нагадаў аб канстытуцыйным праве кожнага на судовую абарону правоў і свабодаў. Таксама прывёў артыкул 6 ГПК, дзе чорным па белым напісана “адмова ў судовай абароне па матывах адсутнасьці, непаўнаты, супярэчлівасьці, няяснасьці нарматыўнага акту не дапускаецца. Калі Выбарчы кодэкс не дае права зьвярнуцца ў суд, ці азначае гэта, што не павінна дзейнічаць Канстытуцыя і міжнародныя гарантыі на доступ да правасудзьдзя, якія нам дае Міжнародны акт аб грамадзянскіх ды палітычных правах”
, – падвёў рысу экс-кандытат.

Мікалай Новікаў з дапамогаю Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы просіць ААНаўскі Камітэт пацьвердзіць факт парушэньня ягонага права на доступ да правасудзьдзя паводле артыкулу 14 у сукупнасьці з артыкулам 2 Пакту, а таксама рэкамэндаваць Ураду Беларусі зьмяніць Выбарчы кодэкс такім чынам, каб практыка ягонага прымяненьня не прыводзіла да адмовы ў правасудзьдзі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Экс-кандидат в депутаты пожаловался в ООН на отсутствие суда

Экс-кандидат в депутаты Гомельского областного Совета от Объединенной гражданской партии (ОГП), экономист Николай Новиков прошёл все судебные инстанции, но так и не смог добиться возбуждения дела по жалобе против ОАО “Полеспечать”, где во время прошлой избирательной кампании ему отказали произвести агитационные листовки. Сейчас ОГПешник ищет защиты своих прав в Комитете ООН по правам человека, куда он обратился с индивидуальной жалобой.

Напомним, во время проведения местных выборов весной текущего года кандидату в депутаты от ОГП Николаю Новикову государственная типография отказалась печатать агитационные листовки. Директор ОАО “Полеспечать” Александр Куриленко посчитал, что листовка ОГПешника призывает к срыву выборов.

Суд первой инстанции, куда независимый кандидат обратился с жалобой, возбуждать дело отказался. По мнению судьи Железнодорожного района Гомеля Виталия Козырева такого права не дает Избирательный кодекс. Аналогичную позицию заняли и судьи кассационной инстанции, а также председатели областного и Верховного судов.

“Обращаясь в суды, я напомнил о конституционном праве каждого на судебную защиту прав и свобод. Также привел статья 6 ГПК, где чёрным по белому написано” отказ в судебной защите по мотивам отсутствия, неполноты, противоречивости, неясности нормативного акта не допускается. Если Избирательный кодекс не дает права обратиться в суд, означает ли это, что не должно действовать Конституция и международные гарантии на доступ к правосудию, которые нам даёт Международный акт о гражданских и политических правах”, – подвёл черту экс-кандидат.

Николай Новиковс помощью Гомельского Центра стратегической тяжбы просит ООНовский Комитет установить факт нарушения его права на доступ к правосудию по статье 14 в совокупности со статьёй 2 Пакта, а также рекомендовать Правительству Беларуси изменить Избирательный кодекс таким образом, чтобы практика его применения не приводило к отказу в правосудии.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>