2014 22/08

Даклад The Equal Rights Trust і Беларускага Гэльсынскага Камітэту затрыманы на мяжы й правяраецца адзьдзелам кантрабанды. Разам з тым праваабаронцы атрымалі ліст з Адміністрацыі Прэзыдэнта пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, “прынятая да ведама”.

Сумесны даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў “За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі й няроўнасьці ў Беларусі”, надрукаваны ў Вялікабрытаніі ды дасланы поштай у Беларусь, быў затрыманы мытняй аэрапорта “Мінск-2″.

Цяпер грамадскае аб’яднаньне мае папярэдні акт надгляду некамэрцыйнага грузу: прэтэнзіяў да яго няма, але груз перададзены для экспэртызы ў адзьдзел кантрабанды. Пра што гэтая экспэртыза, мытнікі не паведамляюць, але тэрміны праверкі ўжо пасьпелі працягнуць – да 31 жніўня.

Цяпер грамадскае аб’яднаньне мае папярэдні акт надгляду некамэрцыйнага грузу: прэтэнзіяў да яго няма, але груз перададзены для экспэртызы ў адзьдзел кантрабанды. Пра што гэтая экспэртыза, мытнікі не паведамляюць, але тэрміны праверкі ўжо пасьпелі працягнуць – да 31 жніўня.

Адзначым, што першая партыя такіх жа кніжак прыйшла ў Беларусь у ліпені й прайшла мытную праверку без аніякіх пытаньняў.

Старшыня БГК Алег Гулак: “Нас не праінфармавалі пра тое, якія пытаньні пастаўленыя на разгляд экспэртаў, таму накіравалі адпаведны запыт на мытню. Практыка дае падставы баяцца таго, што надта пільныя служакі могуць стварыць праблему на пустым месцы. Пры вялікім жаданьні заўжды знойдзецца заўзяты “вучоны” недавучка, які народзіць такую экспэртызу, што пасьля ўсе ня будуць ведаць, як гэта расхлёбваць… Нашае даследваньне разлічанае ў першую чаргу на адмыслоўцаў, на людзей, якія прымаюць рашэньні. Мы ўжо накіравалі скаргу ва ўсе зацікаўленыя міністэрствы, Мінюст, Генэральную пракуратуру, Камітэт дзяржбясьпекі… І мы ведаем, што з дакладам працуюць, што ён карысны”.

Даклад “За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасьці ў Беларусі” (гл. дадатак), падрыхтаваны The Equal Rights Trust (ERT) у партнэрстве з Беларускім Гэльсынскім Камітэтам, зьяўляецца першай усеабдымнай справаздачай аб дыскрымінацыі ды няроўнасьці па ўсіх падставах і ва ўсіх сфэрах жыцьця ў Беларусі. Ён грунтуецца на шырокіх палявых дасьледваньнях, інтэрвію, фокус-групах ды сур’ёзным аналізе заканадаўства й палітыкі. Даклад таксама дае шэраг дэтальных рэкамэндацыяў беларускім уладам, якія датычацца неабходных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы й практыцы па забесьпячэньні роўнасьці й недыскрымінацыі.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Доклад о дискриминации и неравенстве в Беларуси задержан на границе

Доклад The Equal Rights Trust и Белорусского Хельсинкского Комитета задержан на границе и проверяется отделом контрабанды. Вместе с тем правозащитники получили письмо из Администрации Президента о том, что информация, изложенная в докладе, «принята к сведению».

Совместный работа британских и белорусских правозащитников «За полчаса до весны: доклад о дискриминации и неравенстве в Беларуси», напечатанный в Великобритании и присланный по почте в Беларусь, был задержан таможней аэропорта «Минск-2».

Сейчас на руках у общественного объединения есть предварительный акт досмотра некоммерческого груза: претензий к нему нет, однако груз передан для экспертизы в отдел контрабанды. О чем эта экспертиза таможенники не сообщают, но сроки проверки уже успели продлить — до 31 августа.
Отметим, что первая партия таких же книг пришла в Беларусь в июле и прошла таможенную проверку без всяких вопросов.

Председатель БХК Олег Гулак: «Мы не проинформированы о том, какие вопросы поставлены на рассмотрение экспертов, поэтому направили соответствующий запрос на таможню. Практика же дает основания опасаться того, что чрезмерно бдительные служаки могут создать проблему на пустом месте. При большом желании всегда найдется рьяный недоучившийся «ученый», который родит такую экспертизу, что потом все не будут знать, как это расхлебывать… Наше исследование рассчитано в первую очередь на специалистов, на людей, принимающих решения. Мы уже направили книгу во все заинтересованные министерства и ведомства, в том числе в Администрацию Президента, Совет Министров, Минюст, Генеральную прокуратуру, Комитет госбезопасности… И мы знаем, что с докладом работают, что он полезен».

Доклад «За полчаса до весны: доклад о дискриминации и неравенстве в Беларуси» (см. приложение), подготовленный The Equal Rights Trust (ERT) в партнерстве с Белорусским Хельсинкским Комитетом, является первым всеобъемлющим отчетом о дискриминации и неравенстве по всем основаниям и во всех сферах жизни в Беларуси. Он основан на обширных полевых исследованиях, интервью, фокус группах и серьезном анализе законодательства и политики. Доклад также дает ряд детальных рекомендаций белорусским властям, касающихся необходимых реформ в законодательстве, политике и практике по обеспечению равенства и недискриминации.

ДАДАТАК:

Даклад “За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасьці ў Беларусі” (рас., дакумэнт  PDF, 3,6 Mb)

Паводле праўнай перасылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 1) Затрыманая кніжка з дакладам; 2) Алег Гулак, старшыня БГК (Менск)

Фота і дапрацоўка фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>