Не забірай жыцьцё!
2014 23/08

22 жніўня бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адмову ў правядзеньні пікету, які быў заплянаваны на 25 жніўня.

Мэтай заяўленага пікету было адзначэньне ўгодкаў наданьня Дэклярацыі незалежнасьці БССР статусу канстытуцыйнага закону, а таксама выказваньне пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі й патрабаваньне вызваленьня палітвязьняў.

Адмова падпісаная намесьнікам старшыні райвыканкаму Яўгенам Тарасюком. Чыноўнік прычынай адмовы называе адсутнасьць копіі дамовы зь міліцыяй, у той час як да міліцыі наконт абмеркаваньня абслугоўваньня пікету, згодна Пастановы Савета міністраў № 207, павінен зьвярнуцца сам райвыканкам.

Ведаючы незаконнасьць спасылкі, чыноўнік дадае яшчэ адну прычыну: маўляў, на стадыёне адбудуцца спартовыя мерапрыемствы дзіцяча-юнацкай спартовай школы, на якіх прадугледжваецца наяўнасьць гледачоў.

З словаў аднаго з заяўнікоў пікету Сержука Русецкага, другую прычыну райвыканкам прыдумаў для падстрахоўкі, калі ў судзе не спрацуе першая. А там разьбірайся, былі тыя мерапремствы ці не былі. Бо калі мелі б намер даць дазвол на пікет, то прапанавалі б іншае дазволенае месца – стадыён у Паўночным гарадку.

Адмова ў пікеце будзе абскарджаная ў судзе.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Березовском правозащитникам отказали в пикете

22 августа березовские правозащитники получили отказ в проведении пикета, который был запланирован на 25 августа.

Целью заявленного пикета было празднование годовщины придания Декларации независимости БССР статуса конституционного закона, а также выражение протеста против размещения российских военных баз на территории Беларуси и требование освобождения политзаключённых.

Отказ подписан заместителем председателя райисполкома Евгением Тарасюком. Чиновник причиной отказа называет отсутствие копии договора с милицией, в то время как к милиции по поводу обсуждения обслуживания пикета, согласно Постановлению Совета министров № 207, должен обратиться сам райисполком.

Зная незаконность ссылки, чиновник добавляет ещё одну причину: мол, на стадионе пройдут спортивные мероприятия детско-юношеской спортивной школы, на которых предусматривается наличие зрителей.

По словам одного из заявителей пикета Сергея Русецкого, вторую причину райисполком придумал для подстраховки, если в суде не сработает первая. А там разбирайся, были те мероприятиях или не были. Ведь если бы имели намерение дать разрешение на пикет, то предложили бы другое разрешенное место – стадион в Северном городке.

Отказ в пикете будет обжалован в суде.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Сяргей Русецкі, Бяроза
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: ,

One thought on “Бярозаўскім праваабаронцам адмовілі ў пікеце”

  1. AL says:

    Улады не дазваляюць нават любыя публічныя ўзгадкі пра дату абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня 1991 году, а таксама пра 25 жніўня 1991 году, калі Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены й дадаткі ў Канстытуцыю 1978 году. Новая канстытуцыя была прынятая 15 сакавіка 1994 году.

    Дык ці беларускія гэта ўлады?!

    P/S
    Канстытуцыя ў Беларусі дагэтуль не зьяўляецца Асноўным Законам наўпростага дзеяньня. Падобныя сыстэматычныя забароны на мірныя сходы, выказваньне меркаваньняў ды распаўсюд інфармацыі паказваюць, што ў краіне “кіруе не закон, а пахан”. Грамадзяне краіны фактына пазбаўленыя элемэнтарных правоў і свабодаў, замацаваных у галоўным дзяржаўным дакумэнце.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>