Не забірай жыцьцё!
2014 24/08

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Баранавіцкага гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Дзмітрыя Касцюкевіча на свой ліст, у якім прасіў паведаміць прычыну забароны пікету запланаванага на 27 ліпеня.

Чыноўнік паведамляе, што пікет, прымеркаваны да дня прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці 27 ліпеня быў забаронены таму, што заяўнік не прадставіў своечасова копіі дамоваў з гарадзкім адзьдзелам нутраных справаў, паліклінікай і “Спэцаўтабазай” па абслугоўваньні заплянаванага пікету.

Гэта ня так. Мы фактычна за месяц падалі заяву на правядзеньне пікету 27 ліпеня, а трошкі пазьней падалі й копіі дамоваў з гарадзкімі дзяржаўнымі структурамі па абслугоўваньні нашага мерапрыемства, бо патрэбен вялікі час, каб абыйсьці ўсе неабходныя кабінэты й заключыць такія дамовы. Але мы своечасова за 15 дней да заплянаванага пікету прадставілі ў гарвыканкам неабходныя дакумэнты, і ў гарадзкой улады не было законных падставаў, каб забараніць нам масавае мерапрыемства, – адзначыў грамадзкі актывіст Сяргей Гоўша.

Праваабаронца мае намер скардзіцца ў Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт на дзеяньні гарвыканкаму.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: горисполком обманывает относительно причин запрета пикета

Правозащитник Сергей Говша получил ответ из Барановичского горисполкома за подписью заместителя председателя Дмитрия Костюкевича на свое письмо, в котором просил сообщить причину запрета пикета запланированного на 27 июля.

Чиновник сообщает, что пикет, приуроченный ко дню принятия Декларации о независимости 27 июля был запрещен потому, что заявитель не представил вовремя копии договоров с городским отделом внутренних дел, поликлиникой и “Спецавтобазой” по обслуживанию запланированного пикета.

Это не так. Мы фактически за месяц подали заявление на проведение пикета 27 июля, а немного позже подали и копии договоров с городскими государственными структурами по обслуживанию нашего мероприятия, так как нужно большое время, чтобы обойти все необходимые кабинеты и заключить такие соглашения. Но мы вовремя за 15 дней до запланированного пикета представили в горисполком необходимые документы, и в городской власти не было законных оснований, чтобы запретить нам массовое мероприятие, – отметил общественный активист Сергей Говша.

Правозащитник намерен жаловаться в Брестский областной исполнительный комитет на действия горисполкома.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Сяргей Гоўша, Баранавічы
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: ,

One thought on “Баранавічы: гарвыканкам падманвае адносна прычынаў забароны пікету”

  1. Абсалютная анамалія!

    Заяўнікі зьдзейсьнілі немагчымае – заключылі незаключаемыя платныя дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі на правядзеньне мірнага сходу (пікетаваньня), а ім усё роўна ў рэалізацыі канстытуцыйнага права забаранілі. Пры гэтым, ну проста так… заявілі, што заяўнікі ўсё ж не выканалі неабходныя ўмовы падачы заяўкі… (тобок не прыклалі да заяўкі неабходныя дамовы).

    Цікава, ці заўважыць суд хоць нейкае парушэньне з боку чыноўнікаў права грамадзянаў у падобнай звыш-абсурднай і неправамернай сытуацыі?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>