2014 27/08

26 жніўня заснавальнікі рэспубліканскага праваабарончага аб’яднаньня “Пакт”- Рух за рэалізацыю Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах накіравалі ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць створанае грамадскае аб’яднаньне.

Як паведаміў выканаўчы дырэктар аб’яднання Леанід Судаленка, арганізацыя стваралася дзеля абароны інтарэсаў грамадзянаў, на карысьць якіх Камітэт ААН па правах чалавека прыняў і будзе прымаць рашэньні аб парушэньні з боку дзяржавы іхных грамадзянскіх ды палітычных правоў.

Адмаўляючы ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’яднаньня Міністэрства юстыцыі спаслалася на такія недакладнасьці ў дакумэнтах, як памылка ў нумары кватэры аднаго з заснавальнікаў і ў даце нараджэньня другога. Заснавальнікі дадзеныя памылкі лічаць тэхнічнымі, не здольнымі паўплываць ані на якія абставіны пры прыняцьці рашэньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі аб’яднаньня.

Напамятаем, на сёньня КПЧ ААН вынесена 62 рашэньні па Беларусі, у якіх пацьверджаны тыя ці іншыя парушэньні правоў беларускіх грамадзянаў. Аднак ні адно зь іх не выканана ў добраахвотным парадку з боку дзяржавы. Усяго на бягучы момант у Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваныя 165 скаргаў беларусаў на парушэньне дзяржаваю іхных правоў і свабодаў.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Ленід Судаленка, Гомель
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “У сувязі з адмовай зарэгістраваць „Пакт” у Вярхоўны Суд пададзена скарга супраць Мінюсту”

  1. AL says:

    Чыноўнікі-прыстасаванцы даўно адаптаваліся да бязконцага патоку праваабарончых судовых скаргаў …

    Парушэньні правоў чалавека, гарантаваных Асноўным Законам ужо даўно сталася іхнай негалоснай “нормай”.

    Аднак, настойлівасьць і воля – муры разбурае… Імкненьня да праўнай справядлівасьці й праўды праваабронцам не займаць!

    Таму – верым, можам – ПЕРАМОЖАМ! Не сёньня – дык заўтра. Законнасьць і права – усё роўна возьмуць сваё!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>