2014 26/08

biaroza-stadyen-125 жніўня бярозаўская праваабаронца Тамара Шчапёткіна і грамадзкая актывістка Тацяна Тарасевіч ў мяркуемы час пікету з 18 да 19 гадзінаў прыйшлі на цэнтральны стадыён Бярозы, каб паглядзець, ці сапраўды там адбываюцца мерапрыемствы з масай гледачоў, з-за якіх бярозаўскія чыноўнікі не дазволілі пікет, прысьвечаны задакумэнтаванаму ў гэты дзень Дню незалежнасьці БССР.

Але ўваход на стадыён, дзе актывісты прасілі месца для 10 пікетоўцаў, быў пустым, як і ягоныя трыбуны. Толькі 25 юных спартоўцаў знаходзіліся на вялікім футбольным полі. Частка гуляла ў футбол, а частка рэдкім ланцужком рабіла прабежкі вакол поля.

З словаў заяўнікоў пікету, абсурдная, неабгрунтаваная прычына адмовы ў пікеце палічана актывістамі за ўседазволенасьць.

Што тычыцца другой названай прычыны адмовы – адсутнасьці копіі дамовы зь міліцыяй, то згодна з пастановай Савету Міністраў №270, гэтае пытаньне з праваахоўнікамі павінен абмяркоўваць сам райвыканкам.

25 жніўня удзельнікі пікету плянавалі нагадаць бярозаўчанам пра Дзень незалежнасьці 27 ліпеня, які быў замацаваны канстытуцыйна 25 жніўня, выказаць пратэст супраць размяшчэньня вайсковых расейскіх базаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі.

biaroza-stadyen-2

biaroza-stadyen-3

biaroza-stadyen-4

biaroza-stadyen-5

biaroza-stadyen-6

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Бярозаўскія праваабаронцы ня ўбачылі на стадыёне гледачоў, з-за якіх адмянілі пікет (фота)”

  1. Ales` says:

    Як сказала прадстаўінца Жодзінскага выканкаму ў гарадзкім судзе Вольга Вэргель “патрабаваньне далучаць да заявак на пікеты копіі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі – нелягічныя” (Жодзінскі суд, дарэчы, гэта потым аніякім чынам не ўлічыў у выніку), а потым і дадала: “Забараніць мерапрыемства гарвыканкам можа і па любой іншай прычыне…”

    У Бярозаўскай справе – падобны падыход выканкамаўскіх ідэолягаў – перад вачыма.)(

    Таму, пакуль ня будзе каманды зьверху “дазваляць…” (чытай – выконваць Канстытуцыю), мясцовыя выканкамы ня будуць дазваляць грамадзянам рэалізоўваць іхнае неад’емнае канстытуцыйнае права на мірныя сходы. А суды – будуць працягваць заплюшчваць вочы ды (як мы бачым на праведзеным прыкладзе з Жодзіна) у літаральным сэнсе затыкаць вушы – абы было б ціха ды, каб жа ж чаго ня выйшла…((

    Так і жывем – навокал праваахоўнікі ў пагонах, уладныя калідоры нібыта глухія падвалы і людзі навокал “у футлярах”… А зьбірацца без дазволу штатнага ідэоляга-камісара на вуліцах, на сьвежым паветры пад сонцам, дазволена толькі асобна спэцыяльна абраным ды правільна-правільна… арыентаваным …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>