2014 01/09

Заяўку на правядзеньне імпрэзаў падавалі сябры Аргкамітэту сьвяткаваньня 500-х угодкаў бітвы пад Воршай. Намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму.

Афіцыйная прычына забароны – гэта адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі зь міліцыяй, паліклінікай і службай ЖКГ. Такія дамовы, згодна з рашэньнем мясцовага выканкаму, заяўнік мусіць заключыць яшчэ да звароту па дазвол. Праз тое, што дамовіцца з гэтымі службамі немагчыма, бо гэткіх паслугаў яны не аказваюць, аршанскія ўлады на працягу апошніх 4 гадоў не далі ніводнага дазволу ні на якія масавыя мерапрыемствы зь ініцыятывы мясцовых актывістаў.

“Калі мы дасылалі заяўку, вялікай надзеі на станоўчы адказ і не было. Але, каб аршанскія ўлады пагадзіліся, што бітва пад Воршай – гэта знакавая гістарычная падзея, а 500-я ўгодкі – гэта важная дата, яны напісалі б нам, што і ў якім парадку трэба зрабіць, каб атрымаць дазвол. Маглі б і дапамагчы ў арганізацыі – тады ніякія дамовы на абслугоўваньне зусім не патрэбныя. Аднак райвыканкам цягнуў з адказам да апошняга, і за 5 дзён да мерапрыемства даслаў ліст з забаронай”, – кажа Мікола Купава.

Паводле спадара Купавы, ва ўрачыстых імпрэзах на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году адбылася славутая бітва, гатовыя ўзяць удзел некалькі соцень чалавек, у тым ліку запрошаныя прадстаўнікі замежных амбасадаў. Урачыстасьці заплянаваныя на 6 верасьня: набажэнства, экскурсія па Воршы й паездка на Крапівенскае поле, дзе зьбіраліся правесьці ўскладаньне кветак да памятнага знаку, усталяванага дэмакратычнымі актывістамі, і канцэрт.

Мікола Купава ўпэўнены, што адзначаць 500-годзьдзе гістарычнай бітвы пад Воршай трэба ў любым выпадку:
“Гэта законнае права кожнага беларуса – адзначаць важныя падзеі ў гісторыі сваёй краіны і дзяржавы. Кагосьці палохае “ідэйная неадпаведнасьць” аршанскай перамогі: 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло ўтрая большае войска Маскоўскага княства, і сьвяткаваньне гэтай падзеі некаторыя расцэньваюць як дэмарш у дачыненьні да сучаснай Расеі. Але ж мы гаворым зусім не пра гэта! Нам важна, каб сёньняшнія беларусы адчувалі сябе спадкаемцамі вайсковай славы сваіх продкаў, нашчадкамі мужных змагароў супраць любой варожай навалы”.

Верагодна, што пасьля атрыманьня афіцыйнай забароны сьвяткаваньне давядзецца праводзіць у іншым фармаце. І Мікола Купава ўсё ж спадзяецца, што аршанскія ўлады не стануць чыніць перашкодаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Оршанский райисполком запретил отмечать юбилей Оршанской битвы

Заявку на проведение мероприятий подавали члены Оргкомитета празднования 500-й годовщины битвы под Оршей. Заместитель председателя оргкомитета, художник Микола Купава получил официальное письмо с запретом от Оршанского райисполкома.

Официальная причина запрета – это отсутствие договоров на обслуживание акции с милицией, поликлиникой и службой ЖКХ. Такие соглашения, согласно решению местного исполкома, заявитель должен заключить ещё до обращения за разрешением. За того, что договориться с этими службами невозможно, так как таких услуг они не оказывают, оршанские власти на протяжении последних 4 лет не дали ни одного разрешения ни на какие массовые мероприятия по инициативе местных активистов.

“Когда мы посылали заявку, большой надежды на положительный ответ и не было. Но, чтобы оршанские власти согласились, что битва под Оршей – это знаковое историческое событие, а 500-я годовщина – это важная дата, они написали бы нам, что и в каком порядке нужно сделать, чтобы получить разрешение. Могли бы и помочь в организации – тогда никакие договоры на обслуживание совсем не нужны. Однако райисполком тянул с ответом до последнего, и за 5 дней до мероприятия прислал письмо с запретом “, – говорит Микола Купава.

По словам Купавы, в торжественных мероприятиях на Крапивенском поле, где 8 сентября 1514 года состоялась знаменитая битва, готовы принять участие несколько сотен человек, в том числе приглашены представители иностранных посольств. Торжества запланированы на 6 сентября: богослужение, экскурсия по Орше и поездка на Крапивенское поле, где собирались провести возложение цветов к памятному знаку, установленному демократическими активистами, и концерт.

Микола Купава уверен, что отмечать 500-летие исторической битвы под Оршей нужно в любом случае:
“Это законное право каждого белоруса – отмечать важные события в истории своей страны и государства. Кого пугает” идейная несоответствие “Оршанской победы: 8 сентября 1514 года войско ВКЛ победило втрое большее войско Московского княжества, и празднование этого события некоторые расценивают как демарш применительно к современной России. Но ведь мы говорим вовсе не об этом! Нам важно, чтобы сегодняшние белорусы чувствовали себя наследниками воинской славы своих предков, потомками мужественных борцов против любого вражеского нашествия “.

Вероятно, что после получения официального запрета празднование придётся проводить в другом формате. И Микола Купава все же надеется, что оршанские власти не станут чинить препятствий.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – 1) мастак Мікола Купава, Менск; 2) карціна Міколы Купавы (Пад Воршай…)

Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , ,

One thought on “Аршанскі райвыканкам забараніў адзначаць юбілей Аршанскай бітвы”

  1. Пятая калёна ў Беларусі, ворагі беларушчыны й беларускай незалежнасьці … – дакладна ва ўладзе!!! А канкрэтна – у ідэалягічных адзьдзелах выканкамаў, у высокіх крэслах ды на кіруючых уладных пасадах.

    Ганебныя забароны гарантаванага Канстытуцыяй права беларусаў на свабоду мірных сходаў, на выказваньне меркаваньняў разам з вынішэньнем беларускамоўных клясаў і школак, ідэалягічны манапольны кантроль усёй адукацыйна-выхаваўчай сфэры (ЛІНГВАЦЫД) спалучаецца з спробаю зьнішчыць гістарычную памяць і прыхаваць значныя для Беларусі гістарычныя падзеі (МНЭМАЦЫД) маюць адну мэту – пераўтварыць дзяржаву ў тэрыторыю, народ у насельніцтва альбо натоўп, “гарматнае мяса” “буфэрнай зоны” пастаяннага варожага супрацьстаяньня вялікадзяржаўнай імпэрскай Расеі фактычна з усімі цывілізаваным сьветам, міжнародным правам, сыстэмай сусьветнай бясьпекі, прыярытэтамі й каштоўнасьцямі усёй сучаснай дэмакратычнай цывілізацыі…

    Тое, што зараз робіцца … – сапраўднае злачынства супраць кожнага грамадзяніна, супраць народу, супраць Беларусі! І за наўмыснае мэтанакіраванае абмежаваньне неад’емнага канстытуцыйнага права грамадзянаў…, зьдзяйсьняемае (што ўжо неаднойчы было пацьверджана ў рашэньнях і настойлівых рэкамэндацыях КПЧ ААН для Беларусі) па відавочна неправамерных фармальных падставах, сыстэматычна й арганізавана, з перавышэньнем службовых паўнамоцтваў… – многія, вельмі спадзяюся, адкажуць па законе – адкажуць пэрсанальна, некаторыя нават і “сядуць”…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>