2014 04/09

Як паведамлялася раней на сваёй 109 сэсіі, якая праходзіла з 14.10 па 01.11 2013 году КПЧ ААН прыняў станоўчае рашэньне па індывідуальным звароце з Жодзіна па справе №1839/2008 “Камароўскі супраць Беларусі”.

Камітэт прызнаў парушэньне правоў на публічное выказваньне меркаваньня ды распаўсюд інфармацыі, зьдзейсьненае жодзінскімі ўладамі ў 2008 годзе ў дачыненьні групы грамадзянаў, у ліку якіх знаходзіўся Аляксандар Камароўскі.

Зараз дадзенае рашэньне Камітэту, якое афіцыйна апублікаванае раней у арыгінале на ангельскай мове на сайце Цэнтру Грамадзкіх і Палітычных Правоў ААН (гл. афіцыйную базу КПЧ ААН па індывідуальных паведамленьнях) ужо зьявілася на 6-ці мовах, у тым ліку на расейскай.

У дадзеным рашэньні КПЧ ААН зафіксаваныя парушэньні Рэспублікай Беларусь правоў А.Камароўскага ў адпаведнасьці з пунктам 2 артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У сваіх высновах Камітэт адзначыў, што “дзяржава-удзельніца не дастаткова патлумачыла, чаму неабходна было затрымліваць і наказываць аўтара ў сувязі зь ягонымі канкрэтнымі дзеяньнямі 23 сакавіка 2008г. у адпаведнасьці з пунктам 3 артыкула 19 Пакту, і як гэта апраўдвала накладаньне на яго 7-дзённага адміністратыўнага арышту.”

Нагадаем, што 23.03.2008 пасьля правядзеньня прымеркаванай да 90-х угодкаў БНР і “Дня Волі” мірнай акцыі па ўскладаньні кветак да абэліску памяці “Героі жывуць вечна” у Жодзіне, былі арыштаваныя й асуджаныя на 7 сутак зьняволеньня актывісты грамадзкай супольнасьці: Юрась Жылка, Аляксандар Камароўскі, Павал Красоўскі й Юры Сілкін.

У заключэньні рашэньня КПЧ ААН па дадзенай справе гаворыцца, што “у адпаведнасьці з пунктам 3 артыкулу 2 (а) Пакту, дзяржава-удзельніца абавязана прадставіць аўтару эфэктыўны сродак праўнай абароны, у тым ліку кампэнсацыі любых судовых выдаткаў, панесеных аўтарам, разам з адэкватнай кампэнсацыяй. Дзяржава-удзельніца таксама абавязаная прыняць меры па недапушчэньні аналягічных парушэньняў у будучыні.”

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, які непасрэдна займаўся дадзенай справаю ды неабходнай перапіскаю з Камітэтам, у сувязі з прынятым КПЧ экспэртным заключэньнем чарговы раз зьвяртае ўвагу ўсіх адказных асобаў на тое, што “пастаянна прысутная ў беларускіх судах аргумэнтацыя пра “заснаванасьць на законе” падобных сыстэматычных абмежаваньняў права на мірныя сходы ды выказваньне меркаваньняў … – насамрэч цалкам супярэчыць агульнапрызнаным нормам і стандартам права, нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі і зьяўляецца безпадстаўнай, а таму – непрыймальнай”.

І тут важна зноў падкрэсьліць, што непасрэдна ў гэтай сувязі адзначае Камітэт. А незалежныя міжнародныя экспэрты права КПЧ ААН у чарговы раз падкрэсьліваюць, што “абмежаваньні права на свабоду выказваньня меркаваньня зьяўляюцца прыймальнымі, толькі калі яны ўстаноўленыя законам; прапарцыйныя; неабходныя для павагі правоў іншых і/альбо нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку альбо здароўя, альбо маралі насельніцтва. Аўтар у нашым выпадку быў арыштаваным ды асуджаным на 7 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у невялікім сходзе грамадзянаў перад абэліскам. Камітэт лічыць, што Беларусь не адказвае ні аднаму з вышэйзгаданых патрабаваньняў на законнае абмежаваньне. Такім чынам, Камітэт прыйшоў да высновы, што Беларусь парушыла права аўтара на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, у парушэньне артыкулу 19 МПГПП”.

P/S
[Рашэньне прынятае на ангельскай, французскай ды гішпанскай мовах, тэкст на ангельскай мове зьяўляецца мовай арыгіналу. Праз пэўны час рашэньне таксама выдадзена на арабскай, кітайскай ды расейскай мовах у якасьці часткі штогадовага дакладу Камітэта Генэральнай Асамблеі.]

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Решение КПЧ ООН по делу «Комаровский против Беларуси” уже доступно на русском языке (документ, рос.)

За кратамі ў "Дзень Волі", А.Камароўскі

За кратамі ў “Дзень Волі”, А.Камароўскі

Как сообщалось ранее на своей 109 сессии, которая проходила с 14.10 по 01.11 2013 году КПЧ ООН принял положительное решение по индивидуальному обращению с Жодино по делу №1839/2008 “Комаровский против Беларуси”.

Комитет признал нарушение прав на публичное выражение мнения и распространение информации, совершённое жодинскими властями в 2008 году в отношении группы граждан, в числе которых находился Александр Комаровский.

Сейчас данное решение Комитета, которое официально опубликовано ранее в оригинале на английском языке на сайте Центра Общественных и Политических Прав ООН ( см. официальную базу КПЧ ООН по индивидуальным сообщениям) уже появилось на 6-ти языках, в том числе на русском.

В данном решении КПЧ ООН зафиксированы нарушения Республикой Беларусь прав А. Комаровского в соответствии с пунктом 2 статьи 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

В своих выводах Комитет отметил, что “государство-участник не достаточно объяснило, почему необходимо было задерживать и наказываць автора в связи с его конкретными действиями 23 марта 2008г. В соответствии с пунктом 3 статьи 19 Пакта, и как это оправдывало наложение на его 7-дневного административного ареста.”

Напомним, что 23.03.2008 после проведения приуроченной к 90-й годовщине БНР и «Дня Воли» мирной акции по возложении цветов к обелиску памяти “Герои живут вечно” в Жодино, были арестованы и осуждены на 7 суток заключения активисты гражданского общества: Юрий Жилко, Александр Комаровский, Павел Красовский и Юрий Силкин.

В заключении решения КПЧ ООН по данному делу говорится, что “в соответствии с пунктом 3 статьи 2 (а) Пакта, государство-участник обязано предоставить автору эффективное средство правовой защиты, в том числе компенсации любых судебных расходов, понесенных автором, вместе с адекватной компенсацией. Государство-участник также обязано принять меры по недопущению аналогичных нарушений в будущем.”

Правозащитник из Жодино, Алексей Лапицкий, который непосредственно занимался данной делом и необходимой перепиской с Комитетом, в связи с принятым КПЧ экспертном заключением очередной раз обращает внимание всех ответственных лиц на то, что “ постоянно присутствующая в белорусских судах аргументация о “заснаванасьць на законе” подобных ограничений и запретов со стороны белорусских властей … – противоречит общепризнанным нормам и стандартам права, нормам Конституции Республики Беларусь и является необоснованной, а потому - неприемлемой“.

И тут важно вновь подчеркнуть, что непосредственно в этой связи отмечает Комитет. А независимые международные эксперты право КПЧ ООН в очередной раз подчеркивают, что “ограничения права на свободу выражения мнений являются приемлемой, только если они установлены законом; пропорциональны; необходимые для уважения прав других и / или национальной безопасности, общественного порядка или здоровья, либо нравственности населения . Автор в нашем случае был арестован и осужден на 7 суток административного ареста за участие в небольшом собрании граждан перед обелиски. Комитет считает, что Беларусь не отвечает ни одному из вышеуказанных требований на законное ограничение. Таким образом, Комитет пришел к выводу, что Беларусь нарушила право автора на свободное выражение своего мнения, в нарушение статьи 19 МПГПП”.

P/S
[Решение принято на английском, французском и испанском языках, текст на английском языке является языком оригинала. Через некоторое время решение также издано на арабском, китайском и русском языках в качестве части ежегодного доклада Комитета Генеральной Ассамблее.]

Дадатaк:

Рашэньне КПЧ ААН па справе “Камароўскі супраць Беларусі”, CCPR/C/109/D/1839/2008 – рас.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Рашэньне КПЧ ААН па справе “Камароўскі супраць Беларусі” ужо даступнае на расейскай мове (дакумэнт, рас.)”

  1. Alеs˙ says:

    Рашэньне КПЧ ААН па Жодзінскай справе можна прачытаць на расейскай мове … – дастаткова даўняе мінулае (2008г.) дагэтуль актуальнае ў Беларусі. Гэта адбываецца з-за таго, што кіраўніцтва Беларусі працягвае ігнараваць уласныя абавязкі па міжнародных дамовах і не выконвае рашэньні Камітэту па Правах Чалаека ААН адносна зьдзейсьненых беларускімі ўладамі правапарушэньняў у дачыненьні да ўласных грамадзянаў!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>