2014 05/09

Рэспубліканская экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці ў ёй прыкметаў экстрэмізму пачне працаваць у Беларусі 27 верасьня.

Як паведаміў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністру інфармацыі Беларусі Уладзімер Матусевіч, гаворка ня йдзе пра пазасудовыя рашэньні, на падставе якіх друкаваная прадукцыя будзе забірацца з абарачэньня.

Паводле намесьніка міністру, камісія створаная ў разьвіцьцё закону “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму” і будзе толькі выносіць экспэртнае заключэньне на прадмет наяўнасьці альбо адсутнасьці прыкметаў экстрэмізму. А вось экстрэмісцкімі матэрыялы будуць па-ранейшаму прызнавацца рашэньнем суду. Праўда, у аснову рашэньня ўсё ж будзе брацца менавіта пазыцыя ствараемай камісіі. Вядома, тэарэтычна заключэньне экспэртнай камісіі можна будзе абскардзіць у судовым парадку, але як гэта зрабіць на практыцы, калі іншых экспэртаў па экстрэмізму ў Беларусі ня будзе, Уладзімер Матусевіч не патлумачыў.

Па сутнасьці атрымліваецца, што якраз камісія й будзе асноўным ворганам, які з 27 верасьня пачне вызначаць, якія друкаваныя матэрыялы належаць да экстрэмісцкіх.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комиссия по выявлению экстремизма в печатной продукции начнёт работать с 27 сентября

Республиканская экспертная комиссия по оценке информационной продукции на предмет наличия в ней признаков экстремизма начнет работать в Беларуси 27 сентября.

Как сообщил на пресс-конференции заместитель министра информации Беларуси Владимир Матусевич, речь не идет о внесудебных решениях, на основании которых печатная продукция будет изыматься из обращения.

По словам замминистра, комиссия создана в развитие закона “О противодействии экстремизму” и будет лишь выносить экспертное заключение на предмет наличия или отсутствия признаков экстремизма. А вот экстремистскими материалы будут по-прежнему признаваться решением суда. Правда, в основу решения все же будет браться именно позиция создаваемой комиссии. Конечно, теоретически заключение экспертной комиссии можно будет обжаловать в судебном порядке, но как это сделать на практике, если других экспертов по экстремизму в Беларуси не будет, Владимир Матусевич не пояснил.

По сути получается, что как раз комиссия и будет основным органом, который с 27 сентября начнет определять, какие печатные материалы относятся к экстремистским.

Паводле «Ежедневника»,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>