2014 04/09

Актывісты па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ў Гарадзенскай вобласьці атрымалі 13 адмоваў на 13 заявак аб правядзеньні інфармацыйных пікетаў у розных гарадах. Тэматыка заяўленых пікетаў была наступная: інфармаваньне насельніцтва пра праблемы ўсталяваньня малога памежнага руху.

Цікава, што ўсе заяўкі на розныя дні былі пададзеныя адным чалавекам – грамадзка-палітычным актывістам Анатолем Макаравым.

На свае заяўкі ён атрымаў адмовы з Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Мастоўскага, Сьвіслацкага, Смаргонскага, Шчучынскага раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама Гродзенскага ды Скідзельскага гарвыканкамаў.

Пераважная частка адмоваў тлумачыцца неадпаведнасьцю ўказанага месца правядзеньня пікету й тым, што заяўніком не заключаныя пагадненьні з адпаведнымі службамі па прыбіраньні тэрыторыі, ахове грамадзкага парадку, забесьпячэньні мэдычнага абслугоўваньня. Сярод адмоваў сустракаюцца й арыгінальныя: так, у адказе Мастоўскага выканкаму адмова тлумачыцца тым, што ў заяўлены дзень на месцы мяркуемага пікету адбудзецца мерапрыемства “Добры дзень, школа!”, а ў адказе Іўеўскага выканкаму, найбольш ляканічным, гаворыцца, што пікет немагчымы ў зьвязку з тым, што 06 верасьня мясцовы прамысловы рынак не працуе.

А Бераставіцкі ды Ваўкавыскі райвыканкамы парушылі заканадаўства аб мовах Рэспублікі Беларусь, даслаўшы адказы заяўніку не на беларускай мове звароту, а па-расейску. Такія адказы даслалі старшыня Бераставіцкага выканкаму Антон Кулісевіч і намесьнік старшыні Ваўкавыскага выканкаму Уладзімер Захарчук. У адказе зь Бераставіцы на заяўку наўпрост сказана: “Запретить Макарову А.П. проведение массового мероприятия”.

Каардынатар па стварэнні БХД на Гарадзеншчыне Мікалай Баўсюк, камэнтуючы сытуацыю, кажа, што яшчэ раз пацьвердзілася – атрымаць дазвол на правядзеньне інфармацыйнага пікету ў вобласьці папросту немагчыма. Адмовы чыноўнікаў ён лічыць надуманымі й праявай сапраўднага бюракратызму. Акрамя гэтага Мікалай Баўсюк кажа, што ўлады папросту ня хочуць увядзеньня малога памежнага руху.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гродненская область: на 13 заявленных пикетов – 13 отказов

doktАктивисты по созданию партии Белорусский Христианская Демократия в Гродненской области получили 13 отказов на 13 заявок о проведении информационных пикетов в разных городах. Тематика заявленных пикетов была следующая: информирование населения о проблемах установления малого пограничного движения. Интересно, что все заявки на разные дни были поданы одним человеком – общественно-политическим активистом Анатолием Макаровым.

На свои заявки он получил отказа из Островецкого, Ошмянского, Берестовицкого, Волковысского, Вороновского, Ивьевского, Лидского, Мостовского, Свислочского, Сморгонского, Щучинского районных исполнительных комитетов, а также Гродненского и Скидельского горисполкомов.

Подавляющая часть отказов объясняется несоответствием указанного места проведения пикета и тем, что заявителем не заключены соглашения с соответствующими службами по уборке территории, охране общественного порядка, обеспечении медицинского обслуживания. Среди отказов встречаются и оригинальные: так, в ответе Мостовского исполкома отказ объясняется тем, что в заявленный день на месте предполагаемого пикета состоится мероприятие «Здравствуй, школа!”, а в ответе Ивьевского исполкома, наиболее лаконичном, говорится, что пикет невозможен в связи с тем, что 6 сентября местный промышленный рынок не работает.

А Берестовицкий и Волковысский райисполкомы нарушили законодательство о языках Республики Беларусь, прислав ответы заявителю не на белорусском языке обращения, а на русском. Такие ответы прислали председатель Берестовицкого исполкома Антон Кулисевич и заместитель председателя Волковысского исполкома Владимир Захарчук. В ответе из Берестовицы на заявку прямо сказано: “Запретить Макарову А.П. проведение массового Мероприятия”.

Координатор по созданию БХД на Гродненщине Николай Бовсюк, комментируя ситуацию, говорит, что ещё раз подтвердилось – получить разрешение на проведение информационного пикета в области попросту невозможно. Отказы чиновников он считает надуманными и проявлением истинного бюрократизма. Кроме этого Николай Бовсюк говорит, что власти попросту не хотят введения малого приграничного движения.

Паводле harodniaspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>