2014 11/09

10 верасьня ў судзе Мазырскага раёну адбыўся папярэдні разгляд справы па скарзе праваабаронцы Уладзімера Целяпуна на рашэньне старшыні Мазырскага райсавету Сяргея Гвазьдзя ды намесьніка старшыні Мазырскага райвыканкаму Фелікса Галюка па забароне пікету.

Масавае мерапрыемства плянавалася правесьці 3 жніўня, да Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, які адзначаецца 4 жніўня. Мэта пікету – салідарнасьць і падтрымка беларускіх палітычных зьняволеных.

Разглядала скаргу судзьдзя Натальля Асадчая. У пачатку судовага працэсу Уладзімер Целяпун заявіў хадайніцтва, каб судовы працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя выслухала меркаваньне прадстаўнікоў зацікаўленых асобаў і вынесла рашэньне аб вядзеньні судовага працэсу па-расейску. Асноўны аргумэнт гэтых бакоў, і суда ў тым ліку, што яны не дастаткова валодаюць беларускай моваю, а ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы. Заяўніку дазволілі выступаць на беларускай мове.

Асноўны матыў Уладзімера Целяпуна палягаў у тым, што пры разглядзе ягонай заявы на правядзеньне пікету не былі ўлічаныя патрабаваньні Закону «Аб масавых мерапрыемствах». У вызначэньні масавага мерапрыемства, згодна артыкулу 2, «пікетаваньне – публічнае выказваньне грамадзянінам альбо групай грамадзянаў грамадзка-палітычных, групавых, асабістых ды іншых інтарэсаў альбо пратэсту».

«Якая публічнасьць магчымая на стадыёнах, якія маюць агароджу, і куды людзі прыходзяць па адмысловых абвестках на афішах, аб’явах?» – задаў пытаньне праваабаронца. Бо ў Мазыры менавіта стадыён у аддаленым ад цэнтру горада месцы вызначаны як пляцоўка для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Заяўнік лічыць, што адказнымі асобамі былі праігнараваныя патрабаваньні артыкула 59 Канстытуцыі, а менавіта – не прынятыя ўсе меры, неабходныя для поўнага ажыцьцяўленьня правоў і свабодаў грамадзянаў.

«Уцямнага адказу ад прадстаўнікоў мясцовае ўлады Сяргея Гваздзя ды Фэлікса Галюка дабіцца не ўдалося. Магчыма, яны самі на наступным паседжаньні патлумачаць сэнс сваіх дзеяньняў. Начальнік юрыдычнага адзьдзелу Мазырскага райвыканкаму прадставіла пісьмовы водгук на скаргу праваабаронцы. Асноўны аргумэнт палягае ў тым, што заяўніку было адмоўлена ў канкрэтным месцы правядзеньня пікету, а не ўвогуле ў правядзеньні масавага мерапрыемства», – пракамэнтаваў Уладзімер Целяпун.

Наступнае паседжаньне суду адбудзецца 23 верасьня. Магчыма, тады й будзе вынесена рашэньне суду.
«Асноўны вынік гэтага паседжаньня – беларускія судзьдзі й супрацоўнікі ўладнай вэртыкалі ў межах сваёй кампэтэнцыі не валодаюць дзяржаўнай беларускай моваю. Да каго зьвяртацца па абароне «беларускага сьвету?», – зьвяртае ўвагу праваабаронца. Ён выказаў меркаваньне, што вынік разгляду будзе прадказальны.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мозырь: правозащитник обжалует в суде запрет на пикет

10 сентября в суде Мозырского района состоялось предварительное рассмотрение дела по жалобе правозащитника Владимира Телепуна на решение председателя Мозырского райсовета Сергея Гвоздя и заместителя председателя Мозырского райисполкома Феликса Галюка по запрету пикета. Массовое мероприятие планировалось провести 3 августа, ко Дню солидарности с гражданским обществом Беларуси, который отмечается 4 августа. Цель пикета – солидарность и поддержка белорусских политических заключенных.

Рассматривала жалобу судья Наталья Осадчая. В начале судебного процесса Владимир Телепун заявил ходатайство, чтобы судебный процесс велся на белорусском языке. Судья выслушала мнение представителей заинтересованных лиц и вынесла решение о ведении судебного процесса на русском языке. Основной аргумент этих сторон, и суда в том числе, что они не достаточно владеют белорусским языком, а в Беларуси два государственных языка. Заявителю разрешили выступать на белорусском языке.

Основной мотив Владимира Телепуна заключался в том, что при рассмотрении его заявления на проведение пикета не были учтены требования Закона «О массовых мероприятиях». В определении массового мероприятия, согласно статье 2, «пикетирование – публичное выражение гражданином или группой граждан общественно-политических, групповых, личных и иных интересов либо протеста».

«Какая публичность возможна на стадионах, имеющих ограждение, и куда люди приходят по специальным объявлениях на афишах, объявлениях?» – задал вопрос правозащитник. Ведь в Мозыре именно стадион в отдаленном от центра города месте определён как площадка для проведения массовых мероприятий.
Заявитель считает, что ответственными лицами были проигнорированы требования статьи 59 Конституции, а именно – не приняты все меры, необходимые для полного осуществления прав и свобод граждан.

«Внятного ответа от представителей местной власти Сергея Гвоздя и Феликса Галюка добиться не удалось. Возможно, они сами на следующем заседании объяснят смысл своих действий. Начальник юридического отдела Мозырского райисполкома представила письменный отзыв на жалобу правозащитника. Основной аргумент заключается в том, что заявителю было отказано в конкретном месте проведения пикета, а не вообще в проведении массового мероприятия», – прокомментировал Владимир Телепун.

Следующее заседание суда состоится 23 сентября. Возможно, тогда и будет вынесено решение суда.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Уладзімер Целяпун, Мазыр

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>