Не забірай жыцьцё!
2014 12/09

Паводле словаў мясцовага правабаронцы Уладзімера Вялічкіна, сёлета працэдура падачы заявак на правядзеньне масавых мерапрыемстваў у горадзе адносна спрасьцілася, аднак зладзіць пікет, лёзунгі якога не даспадобы ўладам, прасьцей ня стала.

Зацьверджаны Берасьцейскім гарвыканкамам новы парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў ужо не прадугледжвае заключэньне дамовы з міліцыяй, калі арганізатары абавязуюцца самастойна забясьпечыць правапарадак. Уладзімер Вялічкін лічыць, што дамагчыся гэтага атрымалася пасьля скаргаў праваабаронцаў і грамадзкіх актывістаў на працягу мінулага году й сёлета.

Разам з тым, адзначае Вялічкін, застаюцца яшчэ дзьве ўстановы, зь якімі ахвотныя правесьці мерапрыемства ў Берасьці мусяць заключыць дамову. Гэта – цэнтральная гарадзкая бальніца “хуткай дапамогі” і адміністрацыя парку культуры й адпачынку (калі справа тычыцца правядзеньня акцыі ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў).

Такім чынам, паводле меркаваньня праваабаронцы, хаця працэдура падачы заяўкі ў горадзе адносна спрасьцілася, аднак мясцовыя чыноўнікі ўсё роўна знаходзяць прычыны, каб не дазваляць “непажаданыя” акцыі. У прыватнасьці, падчас падачы заяўкі на пікет, мэта якога была ў тым, каб прыцягнуць увагу да існаваньня палітычных вязьняў у Беларусі, Уладзімер Вялічкін сутыкнуўся з абсурднай сытуацыяй.

“Я выканаў патрабаваньні беларускага заканадаўства: падаў заяўку, далучыў дамову з мэдыкамі, але ня змог атрымаць дамову за подпісам дырэктара парку. Ён адмовіўся гэта рабіць і напісаў на маёй заяве: “Падрыхтаваць дамову пасьля дазволу на яго правядзеньне гарадзкім выканаўчым камітэтам”, – кажа праваабаронца.

У выніку дазвол на тое, каб ладзіць пікет, не быў атрыманы, хаця адказ дырэктара парку супярэчыць самой працэдуры афармленьня заяўкі на правядзеньне масавага мерапрыемства. Затое фармальна ў гарвыканкаме спасылаюцца менавіта на адсутнасьць дамовы з кіраўніцтвам парку, што нібыта зьяўляецца перашкодай, каб даць магчымасьць правесьці заплянаваную акцыю. Уладзімер Вялічікн не выключае, што такі мэханізм улады будуць выкарыстоўваць і далей, каб пазьбегнуць грамадзкай актыўнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Брест: власти находят новые причины, чтобы не позволить “нежелательные” акции

По словам местного правозащитника Владимира Величкина, в этом году процедура подачи заявки на проведение массовых мероприятий в городе относительно упростилась, однако провести пикет, лозунги которого неугодны властям, проще не стало.

Утверждённый Брестским горисполкомом новый порядок проведения массовых мероприятий уже не предусматривает заключение договора с милицией, когда организаторы обязуются самостоятельно обеспечить правопорядок. Владимир Величкинсчитает, что добиться этого удалось после жалоб правозащитников и общественных активистов в течение прошлого года и в этом году.

Вместе с тем, отмечает Величкин, остаются ещё два учреждения, с которыми желающие провести мероприятие в Бресте должны заключить договор. Это – центральная городская больница “скорой помощи” и администрация парка культуры и отдыха (если дело касается проведения акции в парке воинов-интернационалистов).

Таким образом, по мнению правозащитника, хотя процедура подачи заявки в городе относительно упростилась, однако местные чиновники всё равно находят причины, чтобы не позволять “нежелательные” акции. В частности, во время подачи заявки на пикет, цель которого была в том, чтобы привлечь внимание к существованию политических заключённых в Беларуси, Владимир Величкин столкнулся с абсурдной ситуацией.

“Я выполнил требования белорусского законодательства: подал заявку, приложил договор с медиками, но не смог получить договор за подписью директора парка. Он отказался это делать и написал на моём заявлении: “Подготовить договор после разрешения на его проведение городским исполнительным комитетом”, – говорит правозащитник.

В результате разрешение на то, чтобы проводить пикет не было получено, хотя ответ директора парка противоречит самой процедуре оформления заявки на проведение массового мероприятия. Зато формально в горисполкоме ссылаются именно на отсутствие договора с руководством парка, что якобы является препятствием, чтобы дать возможность провести запланированную акцию. Владимир Вяличикн не исключает, что такой механизм власти будут использовать и дальше, чтобы избежать общественной активности.

Паводле brestspring.com
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Уладзімер Вялічкін, Бярэсьце (2013г.)
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Бярэсьце: улады знаходзяць новыя прычыны, каб не дазволіць “непажаданыя” акцыі”

  1. AL says:

    Мне падаецца, што тут вельмі важна ўсім заяўнікам і суб’ектам абароны правоў на свабоду мірных сходаў улічваць наступрныя дзьве рэчы.

    “Мясцовыя парадкі”, якія абавязваюць заяўнікоў “мірных сходаў” далучаць да сваіх заявак платныя дамовы на паслугі з бюджэтнымі ўстановамі ігнаруюць як мінімум 2 аспэкты:

    1) заяўнікі “мірных сходаў”, звычайныя грамадзяне, актывісты непрыбытковых арганізацыяў, могуць і абавязаны атрымліваць адпаведныя паслугі на агульных умовах (бясплатна альбо безкаштоўна), але сваімі патрабаваньнямі ўлады прымушаюць іх адмовіцца ад часткі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў і заключаць платныя дамовы, якія правамерныя толькі для заяўнікоў “іншых масавых мерапрыемстваў” (прабытковых – спартовых, культурна-масавых, відовішчных…), бо гэтыя дамовы дадзеныя ўстановы маюць права заключаць толькі на камэрцыйных умовах і па камэрцыйных расцэнках (!);

    2) дзяржустановы адпаведна ўласнай практыкі ды актуальнай для іхнай дзейнасьці праўнай дакумэнтацыі могуць заключаць падобныя дамовы толькі на аказаньне спэцыяльных ці дадатковых платных паслугаў, якія зусім не актуальныя з арганізацыйных і праўных момантаў для правядзеньня “мірных сходаў” (пікетаў, мітынгаў…, тым больш колькасьцю ўдзельнікаў да 1000 чал.), але актуальныя менавіта для арганізацыі “іншых масавых мерапрыемстваў” (ярмарак, спартовых і відовішчных, культурна-масавых гарадзкіх мерапрыемстваў прыбытковага характару).

    Як раз гэтыя супярэчнасьці выяўляюцца пры спробах заяўнікоў “мірных сходаў” паказальна заключыць платныя дамовы з арганізацыямі, якія па сваіх функцыянальных абавязках абавязаны прадстаўляць такія паслугі (не спэцыяльныя і не дадатковыя) на агульных пачатках, зусім без аніякіх дамоваў, без нелягічных, неабаснаваных і відавочна надуманых выдаткаў, а таксама – адпаведных пляцжоў.

    Дадзеныя патрабаваньні ўладаў выходзяць за межы іхнай кампэтэнцыі нават вызначанай дзейсным Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” па вызначэньні “парадку аплаты” за выдаткі пасьля правядзеньня мерапрыемства напрацягу 10 дзён.

    Дадзеныя патрабаваньні ўладаў супярэчаць “парадку падачы заяўкі” на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, вызначанаму п.5 таго ж Закону, які мае вычарпальны пералік дакумэнтаў неабходных і дастатковых для падачы адпаведнай заяўкі.

    Такім чынам, патрабаваньне ўладаў прыкладаць да заявак на мірныя сходы ў выканкамы копіі ўжо заключаных (фактычна платных, камэрцыйных дамоваў) супярэчыць закону ды імпэратыўным норма права (Канстытуцыі, МПГіПП…) і зьяўляецца прымусам заключаць “камэрцыйныя дамовы далучэньня”, пры падпісаньні якіх грамазяне вымушаныя адмаўляцца ад часткі сваіх неад’емных правоў і свабодаў, а таксама тых “дзяржаўных гарантыяў” і “пазытыўных абавязкаў дзяржавы” на рэалізацыю права на “мірныя сходы”, тых уласных грамадзянскіх правоў і свабодаў, якія наўпрост вынікаюць з сутнасьці арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>