2014 08/09

Праваабаронца Сяргей Гоўша 9 верасьня накіраваў старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму скаргу на рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму ад 14.07.2014 году аб забароне пікету 27 ліпеня.

У скарзе адзначаецца, што масавае мерапрыемства, прысьвечанае гадавіне прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі, было забароненае чыноўнікамі таму, што заяўнік нібыта не прадставіў своечасова копіі дамоваў з гарадзкім адзьдзелам нутраных справаў, паліклінікай і “Спэцаўтабазаю” па абслугоўваньні заплянаванага пікету.

Сяргей Гоўша інфармуе, што праваабаронцы фактычна за месяц падалі заяву аб правядзеньні пікету, а трошкі пазьней данесьлі й копіі дамоваў з гарадзкімі дзяржаўнымі структурамі па абслугоўваньні мерапрыемства. Грамадзкі актывіст патлумачыў, што патрэбен час, каб абыйсьці ўсе неабходныя кабінэты й заключыць такія дамовы, асабліва з ГАУС.

Менавіта гарадзкая міліцыя, канстатуе Сяргей Гоўша, сыстэматычна адмаўляецца падпісваць дамовы ды наўмысна заўжды зацягвае час. Але заяўнікі своечасова за 15 дзён да заплянаванага пікету прадставілі ў гарвыканкам неабходныя дакумэнты, і ў гарадзкой улады не было падставаў, каб забараніць масавае мерапрыемства.

У той жа час, лічыць Сяргей Гоўша, парадак арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў рэглямэнтуецца нч толькі законам, але й Пастановаю Савету Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая не патрабуе заключэньня дамовы з ГАУС. Згодна гэтай пастановы, выканаўчы камітэт на другі дзень пасьля рэгістрацыі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства павінен сам прадставіць копію заявы ў праваахоўныя ворганы, што якраз у Баранавічах не выконваецца. Таму Сяргей Гоўша просіць Берасьцейскі аблвыканкам:

1. Адмяніць рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму ад 14.07.2014г. аб забароне пікету 27.07.2014г., якое парушае артыкул 35 Канстытуцыі РБ і Закон РБ ад 30 сьнежня 1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”;

2. Абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам унесьці зьмены ў “Рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму №1497 ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы” у сувязі з прыняцьцём Пастановы Савету Міністраў РБ ад 05.03.2012г. №207 і не парушаць ў далейшым правы заяўнікоў масавых мерапрыемстваў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: правозащитник Сергей Говша требует изменить решение горисполкома о массовых мероприятиях

Правозащитник Сергей Говша 9 сентября направил председателю Брестского облисполкома жалобу на решение Барановичского горисполкома от 14.07.2014 года о запрете пикета 27 июля.

В жалобе отмечается, что массовое мероприятие, посвященное годовщине принятия Декларации о независимости Беларуси, было запрещено чиновниками по причине того, что заявитель якобы не представил вовремя копии договоров с городским отделом внутренних дел, поликлиникой и “Спецавтобазой” по обслуживанию запланированного пикета.

Сергей Говша информирует, что правозащитники фактически за месяц подали заявление о проведении пикета, а немного позже донесли и копии договоров с городскими государственными структурами по обслуживанию мероприятия. Общественный активист объяснил, что нужно время, чтобы обойти все необходимые кабинеты и заключить такие договоры, особенно с ГОВД. Именно городская милиция, констатирует Сергей Говша, систематически отказывается подписывать договоры и намеренно всегда затягивает время.

Но заявители своевременно за 15 дней до запланированного пикета представили в горисполком необходимые документы, и в городской власти не было оснований, чтобы запретить массовое мероприятие.

В то же время, считает Сергей Говша, порядок организации и проведения массовых мероприятий регламентируется не только законом, но и Постановлением Совета Министров от 05.03.2012г. № 207, которое не требует заключения договора с ГОВД.

Согласно этого постановления, исполнительный комитет на второй день после регистрации заявления на проведение массового мероприятия должен сам представить копию заявления в правоохранительные органы, что как раз в Барановичах не выполняется. Поэтому Сергей Говша просит Брестский облисполком:

1.Отменить решение Барановичского горисполкома от 14.07.2014г. о запрете пикета 27.07.2014г., которое нарушает статью 35 Конституции РБ и Закон РБ от 30 декабря 1997 г. № 114-З “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”;

2.Обязать Барановичский горисполком внести изменения в решение Барановичского горисполкома № 1497 от 16.06.2009г. “О порядке проведения массовых мероприятий в г.Барановичи” в связи с принятием Постановления Совета Министров РБ от 05.03.2012г. № 207 и не нарушать в дальнейшем права заявителей массовых мероприятий.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Сяргей Гоўша, Баранавічы

Цэтлікі: , , , , ,

3 thoughts on “Баранавічы: праваабаронца Сяргей Гоўша патрабуе зьмяніць рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах”

  1. Мясцовыя парадкі, безумоўна, трэба адмяняць.

    Дасягнуць дадзенай задачы можна толькі, даказаўшы іхную праўную неабгрунтаванасьць у дачыненьні да такой практычна не акрэсьленай у Законе катэгорыі масавых мерапрыемстваў, як “мірныя сходы”.

    Відавочна, прыйшоў час каб, карыстаючыся новымі магчымасьцямі індывідуальнага звароту ў КС Рэспублікі Беларусь, паставіць перад Канстытуцыйным судом пытаньні адсутнасьці належнай “праўнай вызначанасьці” ў Законе і адпаведных падзаконных актах для таго, каб ясна й недвухсэнсоўна імплемэнтаваць у нацыянальнае заканадаўства патрабаваньні канстытуцыйных імпэратыўных нормаў права, датычных рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў грамадзянаў.

  2. AL says:

    Але так пакрысе намаганьнямі беларускіх праваабаронцаў выяўляецца бязглуздасьць і неправамернасьць сыстэмы забаронаў, якая прывяла да фактычнага мараторыя з боку ўладаў на выкарыстаньне грамадзянамі Беларусі сваіх неад’емных канcтытуцыйных правоў і свабодаў, права на мірныя сходы, выказваньне меркаваньняў, пошук і распаўсюд інфармацыі, права быць абраным і абіраць на свабодных і дэмакратычных выбарах … А як называецца грамадзтва, у якім гэта ўсё адсутнічае?! І ці зьяўляюцца насамрэч грамадзянамі ўсе тыя, у каго асноўныя грамадзянскія правы й свабоды практычна адабраныя?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>