2014 12/09

Праблема адвольных затрыманняў для Беларусі вельмі актуальная, не пабаюся сказаць, што кожны тыдзень затрымліваюць аднаго двух чалавек. І калі паглядзець статыстыку на сайце Вясны за 2013 год, то затрыманых было 172 чалавекі. І гэта толькі тых, пра каго мы ведаем.

Інфармацыя пра адвольныя затрыманьні, пра якую паведамлялі на 6-ай сэсіі нашага курсу, і абмеркаваньні ў працоўнай групе, якая займаецца гэтым пытаньнем – былі вельмі карыснымі для людзей, якія не сутыкаюцца з праблемай адвольных затрыманьняў і ня ведаюць, як бараніць сябе ды свае правы ў такіх выпадках, а толькі чулі пра гэта.

Шмат хто не адрознівае паняцце “адвольнае затрыманьне” і “затрыманьне”. Затрыманьне не неся ў сабе парушэньня правоў. Калі чалавек парушыў закон, які адпавядае міжнародным нормам, то яго затрыманьне зьяўляецца законным. Але калі чалавек карыстаецца сваім правам на свабоду слова ці свабоду мірных сходаў і гэтак далей, а яго за гэта саджаюць на суткі, тут ўжо іншая сытуацыя. Вельмі важна разумець дзе адбылося адвольнае затрыманьне, а дзе проста затрыманьне.

Я як чалавек, які займаецца гэтым пытаньнем на месцы, магу сказаць, што мы звычайна выкарыстоўваем толькі нутраныя мэханізмы абароны сваіх правоў. Людзі, якія да нас зьвяртаюцца атрымліваюць юрыдычную дапамогу, мы займаемся абскарджваньнем затрыманьняў і свавольства з боку дзяржавы, маніторынгам і зборам інфармацыі. Вельмі рэдка людзі гатовыя ісьці далей і зьвяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргаю на незаконныя дзеяньні дзяржавы ды наконт парушэньня іхных правоў. Таму, тут важна адзначыць, што працоўная група па адвольных затрыманьнях зьяўляецца дадатковым інструмэнтам, якім можна ў гэтай сувязі карыстацца. Вельмі важна, што працоўная група вядзе наўпростую перапіску з дзяржаваю. Гэта – не дагаварны ворган, і ён мае мандат, які прадугледжвае разгляд індывідуальных скаргаў.

Падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі, калі адбываліся масавыя затрыманьні й гэта праблема ўзьнімалася ў СМІ, выклікаўшы ў грамадзтва інтэрэс, маімі калегамі была зроблена вялікая праца па напісаньні скаргаў і інфармаваньні групы па адвольных затрыманьнях пра сытуацыю, якая склалася ў Беларусі. Гэта дазволіла нам атрымаць досьвед камунікацыі, азнаеміцца з новымі шляхамі абароны правоў і мэханізмамі, якія даволі хутка далі свае вынікі.

Калі прааналізаваць сытуацыю, якая назіраецца кожны год у нашай краіне на 3 ліпеня, так званае “сьвята Незалежнасьці”, то можна адзначыць, што вялікая колькасць грамадзкіх, палітычных актывістаў падвяргаюцца затрыманьням, якія суправаджаюцца “пасадкамі на суткі”. Гэта практыка з года ў год не зьмяняецца. Але ў гэтым годзе колькасьць затрыманьняў на 3 ліпеня заўважна зьменшылася – на суткі трапіла толькі тры чалавекі (калі б яны не прыцягнулі да сябе ўвагі, можа быць гэтага й не здарылася).

Я лічу, што гэта адбылося дзякуючы папярэднім дзеяньням і зваротам ў працоўную групу. Я ня ведаю дакладна, але ў мяне ёсьць меркаваньне, што пасьля падзеяў Чэмпіянату, працоўная група пачала камунікацыю з дзяржаваю, задавала пры гэтым ня вельмі прыемныя пытаньні, што й дапамагло пазьбегнуць масавых затрыманьняў на 3 ліпеня.

Веданьне сваіх правоў і мэханізмаў іхнае абароны, робіць нас больш абароненымі ад свавольства з боку дзяржавы. Інфармацыя пра працоўную группу ды ейнае функцыянаваньне, прынцыпы працы – гэта вельмі карысна. І я шкадую, што не патрапіла на гэтую сэсію.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ирина Смеян-Семенюк: “Весна” и произвольные задержания в Беларуси (правовое эссе)

Проблема произвольных задержаний для Беларуси весьма актуальна, не побоюсь сказать, что каждую неделю задерживают одного двух человек. И если посмотреть статистику на сайте Весны 2013 года, то задержанных было 172 человека. И это только тех, о ком мы знаем.

Информация о произвольных задержаниях, о которой сообщали на 6-й сессии нашего курса, и обсуждения в рабочей группе, которая занимается этим вопросом – были очень полезными для людей, которые не соприкасаются с проблемой произвольных задержаний и не знают, как защищать себя и свои права в таких случаях, а только слышали об этом.

Многие не различают понятие “произвольное задержание” и “задержание”. Задержание не несёте в себе нарушения прав. Если человек нарушил закон, соответствующий международным нормам, то его задержание является законным. Но если человек пользуется своим правом на свободу слова или свободу мирных собраний и так далее, а его за это сажают на сутки, то тут уже другая ситуация. Очень важно понимать где произошло произвольное задержание, а где просто задержание.

Я как человек, который занимается этим вопросом на месте, могу сказать, что мы обычно используем только внутренние механизмы защиты своих прав. Люди, которые к нам обращаются получают юридическую помощь, мы занимаемся обжалования задержаний и поизвола государства, мониторингом и сбором информации. Очень редко люди готовы идти дальше и обращаться в Комитет ООН по правам человека с жалобой на незаконные действия государства и по поводу нарушения их прав. Поэтому, здесь важно отметить, что рабочая группа по произвольным задержаниям является дополнительным инструментом, которым можно в этой связи пользоваться. Очень важно, что рабочая группа ведёт прямую переписку с государством. Это – не договорной орган, и он имеет мандат, предусматривающий рассмотрение индивидуальных жалоб.

Во время Чемпионата мира по хоккею, когда происходили массовые задержания и эта проблема поднималась в СМИ, вызвав у общества интерес, моими коллегами была проделана большая работа по написанию жалоб и информированию группы по произвольным задержаниям о ситуации, которая сложилась в Беларуси. Это позволило нам получить опыт коммуникации, ознакомиться с новыми способами защиты прав и механизмами, которые довольно быстро дали свои результаты.

Если проанализировать ситуацию, которая наблюдается каждый год в нашей стране на 3 июля, так называемый “праздник Независимости”, то можно отметить, что большое количество общественных, политических активистов подвергаются задержаниям, сопровождающимся “посадками на сутки”. Эта практика из года в год не меняется. Но в этом году количество задержаний на 3 июля заметно уменьшилось – на сутки попала только три человека (если бы они не привлекли к себе внимания, может быть этого и не случилось).

Я считаю, что это произошло благодаря предыдущим действиям и обращением в рабочую группу. Я не знаю точно, но у меня есть мнение, что после событий Чемпионата, рабочая группа начала коммуникацию с государством, задавала при этом не очень приятные вопросы, что и помогло избежать массовых задержаний на 3 июля.

Знание своих прав и механизмов их защиты, делает нас более защищенными от произвола со стороны государства. Информация о рабочей группе и её функционировании, принципе работы – это очень полезно. И я жалею, что не попала на эту сессию.

Ірына Сьмяян-Семянюк,
студэнтка Праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”
пры Беларускім доме правоў чалавека ім. Б.Звоскава.

Паводле International Law in Advocacy Program at the Belarusian Human Rights House

https://humanrightshouse.org/belarus

From ilia.belarus@humanrightshouse.org

Карэктура й рэдагаваньне, а таксама правапіс –
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – аўтарка эсэ.
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>