2014 18/09

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека даклад зьмяшчае агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананьні рэкамэндацыяў, дадзеных па выніках першага цыклю УПА і прынятых Беларусьсю, праваабаронцы выказалі заклапочанасьць адсутнасьцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне.

Даклад падрыхтаваны наступнымі арганізацыямі: РПГА «Беларускі Гэльсынскі Камітэт”, ПЦ “Вясна”, ПУ «Цэнтар праўнай трансфармацыі», Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі, РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», РГА “Праўная ініцыятыва”, Камітэт “Салідарнасьць”, Ініцыятыва «За свабоднае веравызнаньне», Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларускі дом правоў чалавека ім. Б.Звоскага.

Унівэрсальны пэрыядычны агляд (УПА), які ў дадзены момант праходзіць Беларусь, – гэта дастаткова новы (дзейнічае з 2006 году) мэханізм Рады па правах чалавека, што ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаваў-сябраў ААН выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы па правах чалавека. УПА пакліканы паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананьню абавязальніцтваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека ды ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сытуацыя з правамі чалавека ў кожнай дзяржаве разглядаецца раз у пяць гадоў.

Агляд робіцца на аснове трох ключавых дакумэнтаў.
Першы зь іх – інфармацыя, падрыхтаваная адпаведнай дзяржавай. У нацыянальны даклад ўваходзяць зьвесткі аб нарматыўных і інстытуцыйных рамках абароны правоў чалавека, зьвесткі пра выкананьне міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, нацыянальнага заканадаўства й дабраахвотных абавязальніцтваў, нацыянальныя прыярытэты ды ініцыятывы для пераадоленьня праблемаў і паляпшэньня становішча з выкананьнем правоў чалавека; чаканьні дзяржавы з пункту гледжаньня нарошчваньня патэнцыялу ды просьбы аб тэхнічнай дапамозе.

Другі – падрыхтаваная Упраўленьнем Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека падборка інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў дакладах дамоўных ворганаў, спэцыяльных працэдураў ды іншых адпаведных ворганаў ААН.

Трэці – рэзюмэ дадатковай «вартай даверу й надзейнай інфармацыі», прадстаўленай іншымі зацікаўленымі бакамі, напрыклад, НДА, нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі, прафсаюзамі, рэлігійнымі групамі. Дадзенае рэзюмэ таксама складае Упраўленьне Вярхоўнага камісару Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека.

Першы цыкль УПА Беларусь прайшла ў 2010 годзе. Да гэтага этапу беларускія НДА таксама рыхтавалі даклад у офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека, быў прадстаўлены дзяржаўны даклад, праводзіліся кансультацыі паміж праваабаронцамі ды прадстаўнікамі МЗС.

Па выніках першага цыклю УПА міжнародная супольнасьць накіравала Беларусі 93 рэкамэндацыі для паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека, 55 зь іх былі падтрыманыя краінай адразу (у траўні 2010 году). У верасьні 2010 году яшчэ 2 рэкамэндацыі былі прызнаныя прыймальнымі, 1 рэкамэндацыя – часткова прыймальнай, 15 рэкамэндацый абвешчаныя рэалізаванымі, 1 – такой, што знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі, і 19 рэкамэндацыяў прызнаныя непрыймальнымі.

Вясной 2014 беларускія НДА падрыхтавалі даклад пра ход выкананьня гэтых рэкамэндацыяў. Па ініцыятыве МЗС і Прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Менску па гэтай жа тэме прайшлі нацыянальныя кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады, грамадзкіх арганізацыяў і аб’яднаньняў.

Другі цыкль УПА намечаны на травень 2015 году. Беларусь павінна прадэманстраваць прагрэс у галіне сытуацыі з правамі чалавека з улікам рэкамэндацыяў, прынятых ёю ў ходзе першага цыклю. Менавіта напярэдадні гэтага агляду НДА накіравалі свой ​​даклад у офіс Вярхоўнага камісару па правах чалавека ААН.

Даклад дзяржавы павінен быць пададзены да 19 студзеня 2015 году.

Дадатак: дакумэнт.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Белорусские НГО направили в ООН свой доклад в рамках процедуры Универсального периодического обзора

Предоставленный в офис Верховного комиссара ООН по правам человека доклад содержит обзор ситуации с правами человека в Беларуси. Отметив определенные шаги по выполнению рекомендаций, данных по итогам первого цикла УПО и принятых Беларусью, правозащитники выразили озабоченность отсутствием реального прогресса по ключевым проблемным сферам с правами человека в стране.

Доклад подготовлен следующими организациями: РПОО «Белорусский Хельсинкский Комитет», ПЦ «Вясна», ПУ «Центр правовой трансформации», Ассамблея демократических неправительственных организаций Беларуси, РОО «Белорусская ассоциация журналистов», РОО «Правовая инициатива», Комитет «Солидарность», Инициатива «За свободное вероисповедание», Офис по правам людей с инвалидностью, Белорусский документационный центр, Белорусский дом прав человека им. Б. Звозскова.

Универсальный периодический обзор (УПО), который в данный момент проходит Беларусь, – это достаточно новый (действует с 2006 года) механизм Совета по правам человека, оценивающий степень, в которой каждое из 192 государств-членов ООН выполняет свои международные обязательства по правам человека. УПО призван улучшать ситуацию с правами человека «на местах», способствовать выполнению обязательств государства в области прав человека и укреплять потенциал государства в деле защиты прав человека. Ситуация с правами человека в каждом государстве рассматривается раз в пять лет.

Обзор производится на основе трех ключевых документов.
Первый из них – информация, подготовленная соответствующим государством. В национальный доклад входят сведения о нормативных и институциональных рамках защиты прав человека, сведения о выполнении международных обязательств в области прав человека, национального законодательства и добровольных обязательств, национальные приоритеты и инициативы для преодоления проблем и улучшения положения с соблюдением прав человека; ожидания государства с точки зрения наращивания потенциала и просьбы о технической помощи.

Второй – подготовленная Управлением Верховного комиссара ООН по правам человека подборка информации, содержащейся в докладах договорных органов, специальных процедур и других соответствующих органов ООН.

Третий – резюме дополнительной «заслуживающей доверия и надёжной информации», предоставленной другими заинтересованными сторонами, например, НПО, национальными правозащитными организациями, профсоюзами, религиозными группами. Данное резюме также составляет Управление Верховного комиссара Организации Объединенных Наций по правам человека.

Первый цикл УПО Беларусь прошла в 2010 году. К этому этапу белорусские НГО также готовили доклад в офис Верховного комиссара ООН по правам человека, был предоставлен государственный доклад, проводились консультации между правозащитниками и представителями МИДа.

По итогам первого цикла УПО международное сообщество направило Беларуси 93 рекомендаций для улучшения ситуации с правами человека, 55 из них были поддержаны страной сразу (в мае 2010 года). В сентябре 2010 года ещё 2 рекомендации были признаны приемлемыми, 1 рекомендация – частично приемлемой, 15 рекомендаций объявлены реализованными, 1 – находящейся в стадии реализации, и 19 рекомендаций признаны неприемлемыми.

Весной 2014 года белорусские НГО подготовили доклад о ходе выполнения этих рекомендаций. По инициативе МИД и Представительства ООН/ПРООН в Минске по этой же теме прошли национальные консультации с участием представителей законодательной, исполнительной, судебной власти, общественных организаций и объединений.

Второй цикл УПО намечен на май 2015 года. Беларусь должна продемонстрировать прогресс в области ситуации с правами человека с учётом рекомендаций, принятых ею в ходе первого цикла. Именно в преддверии этого обзора НГО направили свой доклад в офис Верховного комиссара по правам человека ООН.

Доклад государства должен быть предоставлен до 19 января 2015 года.

ДАДАТКІ:

Альтэрнатыўны даклад у рамках працэдуры Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду 2014 году ад 15 верасьня 2014г. (другі цыкль УПА Рэспублікі Беларусь) – дакумэнт, рас.

Паводле праўнай рассылкі ILIA Belarus і ліста з БГК,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
www.prava-by.info

 

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>