2014 23/09

Прыход заяўнікоў у суд за копіямі пастановаў на 5-ты дзёнь пасьля вынясеньня рашэньня не дапамог у атрыманьні адпаведных копіяў працэсуальных дакумэнтаў. Абвяшчэньне адмоўнага рашэньня па скарзе адбылося у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага гарадзкога суду 17 верасьня 2014 году. 

На той час судзьдзя Тацяна Трапашка паабяцала выдаць копіі пастановаў заяўнікам праз тры дні (пры гэтым трэці дзень трапляў на пачатак выходных…). Аднак, нават і 22 верасьня 2014 году, напрыканцы дня, у панядзелак, дакумэнты ў судзе адсутнічалі.

У гэты ж дзень у судзе заяўнікі ня здолелі азнаёміцца і з матэрыяламі самой справы, якой ні ў сакратаркі, ні ў канцылярыі не аказалася, як і неабходных для адпаведнага азнаямленьня судовых пратаколаў…

У сувязі з гэтым Аляксей Лапіцкі напісаў і зарэгістраваў у канцылярыі заяву (гл. дадаткі) з запытам для атрыманьня належных дакумэнтаў, матывацыйнай часткі да іх, а таксама з запытам на працяг працэсуальных тэрмінаў для належнага азнаямленьня з пратаколамі (пасьля таго, як апошнія будуць вырабленыя) ды ўнясеньня заўвагаў па іх (калі такія спатрэбяцца). У заяве таксама адзначаецца, што заяўнікам спатрэбіцца дадатковы час для падачы паўнавартасных прыватных і касацыйнай скаргаў, якія магчыма зрабіць праз пэўны час толькі пасьля належнага знаёмства з усімі дакумэнтамі, а таксама ўнясеньня адпаведных заўвагаў на пратаколы.

Нагадаем, што гарадзкімі ўладамі Жодзіна быў забаронены пікет, заяўлены Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай на 04 жніўня для падтрымкі экскандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Міколы Стакевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў, а таксама з мэтаю выказваньня пратэсту супраць расейскай вайсковай агрэсіі ва Ўкраіне. Улады забаранілі мерапрыемства з спасылкаю на невыкананьне заяўнікамі патрабаваньняў ч.2, п.5 Рашэньня №1020 гарвыканкаму па прыкладаньні да заяўкі копіяў дамоваў з 3-ма адміністрацыйнымі ўстановамі.

17.09.2014г. Жодзінскім судом былі вынесены дзіўныя пастановы аб спыненьні разгляду па справе адносна неправамерных дзеяньняў службовых асобаў, зьвязаных з забаронаю пікетаваньня 04 жніўня 2014 году. Гэта было матывавана адсутнасьцю дасудовага абскарджваньня ды непадсуднасьцю пытаньня па “нарматыўна-праўнаму акту”. Адмоўнае рашэньне па забароне пікетаваньня зусім не ўтрымлівала матывіроўкі. Дадзеныя пастановы былі вынесеныя напрыканцы працэсу – пасьля вывучэньня ў судзе фактаў і аўдыё-сьведчаньняў правапарушэньняў, атрыманых заяўнікамі падчас спробаў усё ж заключыць патрабуемыя дамовы, пасьля прадстаўленьня заяўнікамі суду шматлікіх доказаў невыкананьня ч.2, п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму і практычнай невыканальнасьці патрабаваньняў па заключэньні арганізатарамі “мірнага сходу” (пікетаваньня) камэрцыйных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі, а таксама пасьля правядзеньня спрэчак па справе.

ДАДАТКІ:

Заява на атрыманьне пастановаў, матывацыйнай часткі ды працягу тэрмінаў на абскарджваньне …

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота: А.Лапіцкі
 

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Жодзінскі суд: нават на 5 дзень пасьля вынясеньня рашэньня заяўнікі не атрымалі копію дакумэнту (фота)”

  1. АНДРЭЙ КАШЭЎСКІ says:

    СЛАВА ГЕРОЯМ !!
    ТРЫМАЙЦЕСЯ АЛЯКСЕЙ І СВЯТЛАНА
    ВЫ ПРЫКЛАД САПРАЎДНАЙ МУЖНАСЦІ І АДВАГІ
    ПРАЎДА ЗА ВАМІ І ВАШЫМІ АДНАДУМЦАМІ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>