Не забірай жыцьцё!
2014 30/09

Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, прысутнічаў у Страсбуры на адкрыцьці сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, дзе 29 верасьня было названае імя атрымальніка праваабарончае прэміі імя Вацлава Гавела.

Прэмію атрымаў кіраўнік азэрбайджанскага Цэнтру маніторынгу выбараў і навучаньня дэмакратыі Анар Мамэдлі, які паводле палітычна матываванага прысуду знаходзіцца за кратамі.

Алесь Бяляцкі, які летась, знаходзячыся ў зняволеньні, стаў першым ляўрэатам узнагароды імя былога прэзыдэнта Чэхіі за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека, кажа, што сёньняшняя падзея выклікала ў яго паралелі са сваёй сытуацыяй і шмат у чым зьявілася сымбалічнай. “Мне было крыху дзіўна за ўсім гэтым назіраць, бо ўсё нагадвала мінулагоднюю сытуацыю, калі на цырымоніі ў Страсбуры прысутнічала мая жонка Натальля, бо я ня мог там прысутнічаць. Сёньня ж зноў не было ляўрэата прэміі Анара, але прысутнічаў ягоны бацька Хасан, які казаў сваю прамову, спасылаючыся на тое, што сына няма”.

Тут варта адзначыць таксама, што Анар Мамэдлі быў арыштаваны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, як і Алесь Бяляцкі ў свой час, – абодвум улады адпомсьцілі за арганізацыю назіраньня й актыўную праваабарончую пазыцыю пасьля выбарчай кампаніі.

Падчас адкрыцьця парлямэнцкай сэсіі старшыня ПАРЭ Ан Брасэр адзначыла, што сама па сабе прысутнасьць на сёлетняй цырымоніі ў Радзе Эўропы нядаўняга палітвязьня, за вызваленьне якога ўпарта змагалася міжнародная супольнасьць, сымбалічная. Сябра аргкамітэту прэміі Томас Хамарбэрг, экс-камісар Рады Эўропы па правах чалавека, у размове з Алесем Бяляцкім таксама выказаў надзею, што ўручэньне гэтай прэміі паспрыяе вызваленьню Анара Мамэдлі, як паспрыяла вызваленьню яго беларускага калегі.

Сёлета на прэмію імя Вацлава Гавела было 56 кандыдатаў, з ліку якіх былі абраныя тры фіналісты, і, паводле прадстаўнікоў аргкамітэту, пры вызначэньні ляўрэата вяліся даволі зацятыя спрэчкі, бо сэнс гэтай прэміі ў тым, каб не толькі падтрымаць ейнага атрымальніка, але й даць сыгнал грамадзтву і ўраду краіны, прадстаўнік якой узнагароджваецца.

І, як адзначае Алесь Бяляцкі, кожная з трох прадстаўленых у шорт-лісьце прэміяў краінаў мае сваю спэцыфіку. “Мальта мае вялізныя праблемы з мігрантамі, як вядома, шмат народу тоне, не дабраўшыся да выспы, праз якую яны спрабуюць патрапіць у Эўропу. І ўвогуле праблема міграцыі сёньня набывае вялікія маштабы ў Эўропе. Таму арганізацыя Jesuit была вылучаная на прэмію як сымбаль вастрыні гэтай праблемы ды як арганізацыя, якая спрабуе нейкім чынам вырашыць яе. Ізраільска-палестынскі канфлікт – зразумела, таксама вялізная праблема. І паколькі арганізацыя B’tselem аб’ядноўвае два бакі – ізраільцянаў і палестынцаў, яе праца таксама зьяўляецца сымвалічнай. Што да сытуацыі ў Азэрбайджане, то ўсіх асабліва трывожыць сёлетняя спроба разгрому праваабарончага руху ў краіне – перасьлед праваабарончых арганізацыяў, арышты такіх вядомых, аўтарытэтных праваабаронцаў як Лэйла Юнус, Інтыгам Аліеў, Расул Джафараў… Адной з такіх асобаў зьяўляецца і Анар Мамэдлі. Прысуджэньне яму гэтай прэміі – магутны сыгнал азэрбайджанскім уладам, каб яны спынілі рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці”.

“Сімбалізм уручэньня прэміі азэрбайджанскаму палітвязьню яшчэ і ў тым, што Азэрбайджан зьяўляецца старшынём у Камітэце міністраў Рады Эўропы”, – падкрэслівае Алесь Бяляцкі. “Я асабіста вельмі рады ўзнагароджаньню Анара, таму што нас, беларускіх праваабаронцаў, турбуе лёс нашых калегаў з Азэрбайджану, і я спадзяюся, што гэтая прэмія, усё ж, неяк паспрые ўмацаваньню грамадзянскай супольнасьці ў іхнай краіне”. Пры гэтым праваабаронца з сумам канстатуе: “Другі год запар прэмію Вацлава Гавела атрымліваюць прадстаўнікі постсавецкіх краінаў, і гэта паказвае, што праблемы з правамі чалавека ў нашым рэгіёне застаюцца надзвычай вострымі”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алесь Беляцкий: Вручение премии Гавела Онару Мамедли – мощный сигнал азербайджанским властям

Алесь Беляцкий, руководитель правозащитного центра «Весна» и вице-президент Международной федерации за права человека, присутствовал в Страсбурге на открытии сессии Парламентской Ассамблеи Совета Европы, где 29 сентября было названо имя получателя правозащитное премии имени Вацлава Гавела.

Премию получил глава азербайджанского Центра мониторинга выборов и обучения демократии Анар Мамедли, который по политически мотивированному приговору находится за решёткой.

Алесь Беляцкий, который в прошлом году, находясь в заключении, стал первым лауреатом премии имени бывшего президента Чехии за выдающиеся заслуги в области прав человека, говорит, что сегодняшнее событие вызвало у него параллели со своей ситуацией и во многом явилось символическим. “Мне было немного странно за всем этим наблюдать, ведь всё напоминало прошлогоднюю ситуацию, когда на церемонии в Страсбурге присутствовала моя супруга Наталья, потому что я не мог там присутствовать. Сегодня же опять не было лауреата премии Анара, но присутствовал его отец Хасан, который говорил свою речь, ссылаясь на то, что сына нет”.

Здесь следует отметить также, что Анар Мамедли был арестован после президентских выборов, как и Алесь Беляцкий в свое время, – обоим власти отомстили за организацию наблюдения и активную правозащитную позицию после избирательной кампании.

Во время открытия парламентской сессии председатель ПАСЕ Ан Брасэр отметила, что само по себе присутствие на нынешней церемонии в Совете Европы недавнего политзаключенного, за освобождение которого упорно боролась международное сообщество, символично. Член оргкомитета премии Томас Хаммарберг, экс-комиссар Совета Европы по правам человека, в разговоре с Алесем Беляцким также выразил надежду, что вручение этой премии поспособствует освобождению Анара Мамедли, как способствовало освобождению его белорусского коллеги.

В этом году на премию имени Вацлава Гавела было 56 кандидатов, из числа которых были выбраны три финалиста, и, согласно представителей оргкомитета, при определении лауреата велись довольно бурные споры, ибо смысл этой премии в том, чтобы не только поддержать её получателя, но и дать сигнал обществу и правительству страны, представитель которой награждается.

И, как отмечает Алесь Беляцкий, каждая из трех представленных в шорт-лист премий стран имеет свою специфику. “Мальта имеет огромные проблемы с мигрантами, как известно, много народу тонет, не добравшись до острова, через который они пытаются попасть в Европу. И вообще проблема миграции сегодня приобретает большие масштабы в Европе. Поэтому организация Jesuit была выдвинута на премию как символ остроты этой проблемы и как организация, которая пытается как-то решить её. Израильско-палестинский конфликт – разумеется, тоже огромная проблема. И поскольку организация B’tselem объединяет две стороны – израильтян и палестинцев, её работа также является символической. Что касается ситуации в Азербайджане, то всех особенно тревожит нынешняя попытка разгрома правозащитного движения в стране – преследование правозащитных организаций, аресты таких известных, авторитетных правозащитников как Лейла Юнус, Интыгам Алиев, Расул Джафаров … Одной из таких личностей является и Анар Мамэдли. Присуждение ему этой премии – мощный сигнал азербайджанской властям, чтобы они прекратили репрессии против гражданского общества”.

“Симвализм вручения премии Азербайджанскому политзаключённому ещё и в том, что Азербайджан является председателем в Комитете министров Совета Европы”
, – подчеркивает Алесь Беляцкий. “Я лично очень рад награждению Анара, потому что нас, белорусских правозащитников, беспокоит судьба наших коллег из Азербайджана, и я надеюсь, что эта премия, всё же, однажды поспособствует укреплению гражданского общества в их стране”. При этом правозащитник с грустью констатирует: “Второй год подряд премию Вацлава Гавела получают представители постсоветских стран, и это показывает, что проблемы с правами человека в нашем регионе остаются чрезвычайно острыми”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота:

1) кіраўнік Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі (Фота: А.Лапіцкага);
2) праваабаронца Анар Мамэдлі, Азэрбайджан (фота з eng.kavkaz-uzel.ru)

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Алесь Бяляцкі: Уручэньне прэміі Гавэла Анару Мамэдлі – магутны сыгнал азэрбайджанскім уладам”

  1. Аўтарытарныя рэжымы ўціскаюць правы й свабоды, перасьледуюць актывістаў і фальсыфікуюць выбары… Правабаронцы для іх – што костка ў горле.

    Пакуль грамадзтва ў сваёй большай ды актыўнай масе не асэнсуе праблемы, пакуль кішэнныя судзьдзі будуць “эфэктыўнай зброяй” у руках “паліцэйскай рэпрэсыўнай сыстэмы”… – свавольствы й гвалт над іншадумцамі будзе й надалей ствараць падобныя праблемы…

    Міжнародныя стымулы й рычагі працуюць толькі ў тых умовах, калі ёсьць падмурак, на які можна абаперціся ў самой краіне… Таму, міжнародная падтрымка важная складаючая посьпеху, але усё ў выніку вырашае нацыянальная еднасьць і грамадзянская супольнасьць, сапраўды актыўная й моцная, салідарная й ахвярная, скіраваная да адстойваньня праўды й да лепшае для любой аўтарытарнай краіны дэмакратычнае пэрпэктывы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>