2014 02/10

Вярхоўны суд пацвердзіў законнасьць і абгрунтаванасьць пазыцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).

Такое рашэньне 30 верасьня прыняў судзьдзя Вярхоўнага суду Мікалай Бабкоў па выніках двухдзённага разгляду скаргі праваабаронцаў Уладзімера Букштынава, Леаніда Судаленкі і Міхаіла Пастухова.

Яны прасілі суд прызнаць неправамернай адмову ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня, паколькі гэтая адмова парушае канстытуцыйныя правы на свабоду аб’яднаньня 52-х грамадзянаў Беларусі — заснавальнікаў «Пакту». Аднак суд не задаволіў скаргу заяўнікаў.

У інтэрвью Новаму Часу доктар юрыдычных навук, прафэсар Міхаіл Пастухоў падкрэсліў, што згодна дадзеных Цэнтру праўнай трансфармацыі, з-за цяжкасьцяў у рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусь застаецца самай несвабоднай краінай Эўропы. Так, паводле словаў навукоўцы, у Эстоніі, дзе пражывае прыкладна 1,3 млн. чалавек, зарэгістравана каля 30 тысячаў грамадзкіх аб’яднаньняў, а ў Беларусі зь ейным амаль 9,5 мільённым насельніцтвам — усяго толькі 2,5 тысячы грамадзкіх аб’яднаньняў.

Спадар Пастухоў зьвярнуў увагу на тое, што грамадзкае аб’яднаньне «Пакт» ствараецца дзеля таго, каб садзейнічаць выкананьню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязальніцтваў. «У 54 рашэньнях КПЧ, прынятых па скаргах грамадзянаў краіны, канстатуецца, што Беларусь парушыла шэраг палажэньняў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Апроч таго, яшчэ больш за 100 скаргаў нашых грамадзянаў знаходзяцца на разглядзе ў КПЧ», — сказаў Міхаіл Пастухоў.

На ягонае меркаваньне, судовы працэс засьведчыў, што дзяржава стварае фармальныя перашкоды на шляху рэгістрацыі новых грамадзкіх аб’яднаньняў, дзеля чаго ў хаду ідуць любыя аргумэнты: нязначныя тэхнічныя памылкі пад час падрыхтоўкі дакумэнтаў кшталту неадпаведнасьці прадстаўленых дадзеных (дня народзінаў ці нумару кватэры) фактычным. А калі ўлічыць патрабаваньне падзаконных актаў (ведамаснай інструкцыі), што апроч сьпісу заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня трэба падаць у Мінюст яшчэ пратакол са сьпісам тых, хто прысутнічаў на сходзе заснавальнікаў, дык ўсё гэта сьведчыць пра адно: дзяржава не стварае належных спрыяльных умоваў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, асноўны закон краіны гарантуе кожнаму грамадзяніну права на свабоду аб’яднаньня. «Але ні закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях, ні інструкцыя Міністэрства юстыцыі, ня маюць нічога агульнага з маім правам грамадзяніна на свабоду аб’яднаньня. Чыноўнікі Мінюсту замест таго, каб падтрымліваць грамадзянаў у рэалізацыі асноўных правоў чалавека, стварылі мноства штучных перашкодаў у здзяйсьненьні гэтых правоў», — зазначыў праваабаронца.

На думку былога адваката Уладзімера Букштынава, стварэньне ў краіне праваабарончай арганізацыі, што імкнецца імплемэнтаваць рашэньні КПЧ, зьвязанае з правамі й свабодамі чалавека, у тым ліку са свабодай слова і друку, сходаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаў, а таксама з правам на вольныя выбары. Гэтыя правы й свабоды дазваляюць людзям рэалізаваць сваю актыўнасьць, у тым ліку й палітычную, у чым дзяржава аніяк не зацікаўленая, падкрэсліў Уладзімер Букштынаў. Таму, на ягонае меркаваньне, дзяржава адмаўляе і ў рэгістрацыі РПГА «Пакт».

Варта зазначыць, што Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць хадайніцтва заяўнікаў на праверку адпаведнасьці Канстытуцыі тых нарматыўна-праўных актаў, якія тычацца рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный суд: нерегистрация «Пакта» законна

Верховный суд подтвердил законность и обоснованность позиции Министерства юстиции, которое отказало в регистрации республиканского правозащитного общественного объединения «Движение за реализацию Международного пакта по гражданским и политическим правам» («Пакт»).

Такое решение 30 сентября принял судья Верховного суда Николай Бобков по итогам двухдневного рассмотрения жалобы правозащитников Владимира Букштынова, Леонида Судаленко и Михаила Пастухова.

Они просили суд признать неправомерным отказ в регистрации общественного объединения, поскольку этот отказ нарушает конституционные права на свободу объединения 52-х граждан Беларуси – основателей «Пакта». Однако суд не удовлетворил жалобу заявителей.

В интервью Новаму Времени доктор юридических наук, профессор Михаил Пастухов подчеркнул, что согласно данным Центра правовой трансформации, из-за трудностей в регистрации общественных объединений Беларусь остается самой несвободной страной Европы. Так, по словам ученые, в Эстонии, где проживает примерно 1,3 млн. Человек, зарегистрировано около 30 тысяч общественных объединений, а в Беларуси с её почти 9,5 миллионным населением – всего лишь 2,5 тысячи общественных объединений.

Пастухов обратил внимание на то, что общественное объединение «Пакт» создается для того, чтобы содействовать выполнению Республикой Беларусь своих международных обязательств. «В 54 решениях КПЧ, принятых по жалобам граждан страны, констатируется, что Беларусь нарушила ряд положений Международного пакта о гражданских и политических правах. Кроме того, ещё более 100 жалоб наших граждан находятся на рассмотрении в КПЧ», – сказал Михаил Пастухов.

По его мнению, судебный процесс засвидетельствовал, что государство создает формальные препятствия на пути регистрации новых общественных объединений, для чего в ход идут любые аргументы: незначительные технические ошибки во время подготовки документов типа несоответствия представленных данных (дня рождения или номера квартиры) фактическим. А если учесть требование подзаконных актов (ведомственной инструкции), что помимо списка учредителей общественного объединения нужно подать в Минюст ещё протокол со списком тех, кто присутствовал на собрании учредителей, то всё это означает только одно: государство не создает надлежащих благоприятных условий для реализации конституционных прав и свобод граждан Республики Беларусь.

По словам правозащитника Леонида Судаленко, основной закон страны гарантирует каждому гражданину право на свободу объединения. «Но ни закон об общественных объединениях, ни инструкция Министерства юстиции, не имеют ничего общего с моим правом гражданина на свободу объединения. Чиновники Минюста вместо того, чтобы поддерживать граждан в реализации основных прав человека, создали множество искусственных препятствий в совершении этих прав», – отметил правозащитник.

По мнению бывшего адвоката Владимира Букштынова, создание в стране правозащитной организации, стремящейся имплементировать решения КПЧ, связанное с правами и свободами человека, в том числе со свободой слова и печати, собраний, шествий, демонстрацй и пикетов, а также с правом на свободные выборы. Эти права и свободы позволяют людям реализовать свою активность, в том числе и политическую, в чём государство никак не заинтересована, подчеркнул Владимир Букштынов. Поэтому, по его мнению, государство отказывает и в регистрации РПОО «Пакт».

Следует отметить, что Верховный суд отказался удовлетворить ходатайство заявителей на проверку соответствия Конституции тех нормативно-правовых актов, которыя касаются регистрации общественных объединений.

Паводле Марат Гаравы, Новы Час,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На асноўным здымку: злева направа ў першым шэрагу – Міхаіл Пастухоў, Уладзімер Букштынаў і Леанід Судаленка;
у другім шэрагу – праваабаронцы Павал Левінаў і Васіль Палякоў.
Фота – Новы Час (дапрацоўкa – BLP)
Фота з Л.Судаленкам – А.Лапіцікі, Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Вярхоўны суд: нерэгістрацыя «Пакту» законная”

  1. “Правільная” ўлада, “правільныя” законы і “правільныя” суды … – а як жа ж іначай можа быць у “правільнай” краіне, у якой 20 год народ ходзіць на выбары, якіх няма ды, нават, кагосьці на іх… абірае?! А вы – Канстытуцыя, Канстытуцыя…! У каралеўстве, дзе Асноўны Закон практычна не заўважаецца неабходна проста зьмяніць люстэркі… Пытаньне толькі за тым – хто і як гэта зробіць? Бо мы працягваем жыць і разважаць пра высокае, пра надзённыя праблемы й ганебныя рэаліі, пра неабходнасьць зьменаў да лепшага, пра будучыню. А нас, як і раней, выстаўляюць у свае “правільныя” рамкі і свае, прапісаныя да апошняй “правільнай” козкі сцэнары, ды цынічна лічаць звычайнымі ўдзельнікамі свайго вялікага публічнага спэктаклю…

    А можа прыйшоў час адмовіцца быць звычайнымі казачнымі пэрсанажамі й заявіць у голас: “Мы – людзі! Мы – грамадзяне! Вось наш Асноўны Закон і нашае неад’емнае права! Годзе маны й гвалту! Годзе крывых люстэркаў і перагорнутых з ног на галовы гратэскна юродзівых пэрсанажаў, годзе зьдзекаў са здаровага сэнсу і канстытуцыйнага права…!”

    Але ці здольныя прафэсыяналы нарэшце пачуць і зразумець прафэсыяналаў?! Ці здольныя пачуць і зразумець ды проста мірна, але рашуча замяніць “крывыя люстэркі” на сапраўдныя… – дзеля пераменаў да лепшага, дзеля міру й росквіту, дзеля годнае эўрапейскае будучыні ўсіх грамадзянаў у нашай краіне – на нашай беларускай, крывёю й потам палітай зямлі?!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>