Не забірай жыцьцё!
2014 03/10

Баранавіцкі гарвыканкам унясе зьмены ў сваё рашэньне №1497 ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”. Гэта вынікае зь ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Берасьцейскага аблвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Леаніда Цупрыкі.

У лісьце ад 24.09.2014 году № 04-17/125 паведамляецца, што Берасьцейскі аблвыканкам даручыў Баранавіцкаму гарвыканкаму прывесьці рашэньне № 1497 у адпаведнасьць з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 5 сакавіка 2012 году №207 “Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяньня праваахоўных ворганаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і прадстаўнікоў грамадзкасьці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадзкага парадку пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў”.

Заключыць дамову зь міліцыяй па ахове грамадзкага парадку было практычна немагчыма. Яны зацягвалі час, і гэта было прычынай, па якой гарвыканкам забараняў пікеты, сходы й мітынгі з-за таго, што арганізатары масавага мерапрыемства ня мелі дамовы зь міліцыяй. Гарадзкія ўлады ігнаравалі Пастанову Савета Міністраў ад 05.03.2012г. №207, якая не патрабуе заключэньня дамовы з ГАУС пры арганізацыі масавага мерапрыемства.

Згодна гэтай пастановай, выканаўчы камітэт на другі дзень пасьля рэгістрацыі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства павінен сам прадставіць копію заявы ў праваахоўныя ворганы, што якраз у Баранавічах і не выконвалася. Таму я прасіў, каб Берасьцейскі аблвыканкам абавязаў Баранавіцкі гарвыканкам унесьці зьмены ў рашэньне Баранавіцкага гарвыканкаму ў сувязі з прыняцьцём Пастановы Савета Міністраў і не парушаў у далейшым правы заяўнікаў масавых мерапрыемстваў, – пракамэнтаваў парваабаронца Сяргей Гоўша.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: правозащитник добился внесения изменений в решение горисполкома о массовых мероприятиях

Барановичский горисполком внёсет изменения в своё решение № 1497 от 16.06.2009г. “О порядке проведения массовых мероприятий в г.Барановичи”. Это следует из письма, которое получил правозащитник Сергей Говша из Брестского облисполкома за подписью заместителя председателя Леонида Цупрыка.

В письме от 24.09.2014 года № 04-17/125 сообщается, что Брестский облисполком поручил Барановичскому горисполкому привести решение №1497 в соответствие с Постановлением Совета Министров РБ от 5 марта 2012 года № 207 “Об утверждении Положения о порядке организации взаимодействия правоохранительных органов, организаторов массовых мероприятий и представителей общественности, выполняющих обязанности по охране общественного порядка при проведении массовых мероприятий”.

Заключить договор с милицией по охране общественного порядка было практически невозможно. Они затягивали время, и это было причиной, по которой горисполком запрещал пикеты, собрания и митинги из-за того, что организаторы массового мероприятия не имели договоры с милицией. Городские власти игнорировали Постановление Совета Министров от 05.03.2012г. №207, которое не требует заключения договора с ГОВД при организации массового мероприятия.

Согласно этого постановления, исполнительный комитет на второй день после регистрации заявления на проведение массового мероприятия должен сам представить копию заявления в правоохранительные органы, что как раз в Барановичах и не выполнялось. Поэтому я просил, чтобы Брестский облисполком обязал Барановичский горисполком внёсти изменения в решение Барановичского горисполкома в связи с принятием Постановления Совета Министров и не нарушал в дальнейшем права заявителей массовых мероприятий, – прокомментировал правозащитники Сергей Говша.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На здымку – Сяргей Гоўша, 2014г., Менск
Фота: А.Лапіцкага, Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Баранавічы: праваабаронца дамогся ўнясеньня зьменаў у рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах”

  1. Застаюцца спадзяваньні на тое, што дамовы з мэдыкамі ды камунальнікамі, якія апошнія згодныя заключаць з заяўнікамі “мірных сходаў” – умоўныя ці бясплатныя. Іншае азначала б, што апошнія парушаюць свае нарматыўна-праўныя дакумэнты, па якіх працуюць і статуты, а таксама разам з выканкамам навязваюць незапатрабаваныя лёгікай арганізацыі мерапрыемстваў выдаткі (прымус да заключэньня дамоваў пад пагрозаю пазбаўленьня канстытуцыйнага права (арт. 35) і “дзяржаўных гарантыяў”, дадзеных ім для ўсіх грамадзянаў Беларусі) для заяўнікаў такой, спэцыльна адзначанай у Канстытуцыі Беларусі катэгорыі “мерапрыемстваў”, як “сходы, мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні” (“мірных сходаў” у МПГіПП).

    У сувязі з гэтым, хацелася б убачыць копіі тых зваротаў, на якія былі атрыманыя станоўчыя адказы й заключаныя потым дамовы з мэдыкамі ды камунальнікамі ў Баранавічах.

    Нашая практыка ў Жодзіне паказала, што ў дадзеных суб’ектаў няма неабходнай нарматыўна-праўнай базы, каб абаснавана правамерна дадзеным бюджэтным установам заключаць “дамовы на аказаньне платных паслугаў” з арганізатарамі мерапрыемстваў, мэтаю якіх ёсьць рэалізацыя канстытуцыйнага права на выказваньне меркаваньня…, а не атрыманьне даходаў і прыбытку (!).

    Адпаведна з нормамі ГК Беларусі “дамовы далучэньня”, прапануемыя ўстановамі на аказаньне платных паслугаў, якія хочуць заключаюць, а хочуць і не заключаюць кліенты, – прыдатныя ды “адаптаваныя нарматыўна” толькі для “масавых мерапрыемстваў” ды “іншых масавых мерапыремстваў” менавіта “спартовай, культурна-масавай, відовішчнай …” скіраванасьці (якія, адпаведна, плянуюцца да правядзеньня альбо “у спэцальна прыстасаваных” альбо “у спэцыяльна непрыстасаваных” для гэтага месцах). А для заяўнікоў “мірных сходаў” быццам бы дабраахвотнае падпісаньне падобных “стратных” па сутнасьці (у параўнаньні з арганізатарамі іншых прыбытковых мас. мерапыремстваў) дамоваў на прапануемых камэрцыйных умовах і па камэрцыйных расцэнках (гл. дакумэнты ў матэрыяле па спасылцы ніжэй) – азначала б вымушаную адмову ад часткі сваіх канстытуцыйных правоў і свабодаў. У нашым выпадку – ад дзяржаўных гарантыяў па арт. 35 Канстытуцыі на правядзеньне адзначаных вышэй “мерапрыемстваў”… – “мірных сходаў”. Дзяржаўныя гарантыі – абавязваюць суб’екты не аказваць дадатковыя спэцыяльныя платныя паслугі па … праваахове, мэдычным забесьпячэньні, прыборцы тэрыторыі, а “выконваць належныя службовыя абавязкі” дадзенымі ўстановамі ў адносінах заяўнікаў той катэгорыі “мерапыремстваў”, якая прапісаная ў канстытуцыяі “сходы, мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні” – тобок для грамадзянаў Беларусі, для нас. І робіцца гэта канешне не абсалютна бясплатна, а выдаткі (калі такія насамрэч ёсьць у выніку) кампэнсуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, якія напаўняюцца, у тым ліку, праз падаткаабкладаньне ды адпаведныя адлічэньні грамадзянаў.

    Таму, у сваіх зваротах-афэртах на заключэньне дамоваў (патрабуемых выканкамам), якія мы рабілі выключна для вывучэньня верагоднасьці практычнага выкананьня гэтых патрабаваньняў, мы заўсёды ясна й недвухсэнсоўна адзначаем гэтыя неадпаведнасьці ды неправамерныя абставіны, а таксама прымусовасьць заключэньня такіх стратных для нас як арганізатараў “мірных сходаў” дамоваў.

    Якая канкрэтна практыка з гэтым у іншых рэгіёнах Беларусі й канкрэтна ў вас, Сяргей?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>