2014 02/10

Разглядаючы скаргу праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі пра забарону Гомельскім гарвыканкамам 4 жніўня бягучага году акцыі ў падтрымку палітвязьняў судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова пабудавала рашэньне суду на нормах і стандартах правоў чалавека.

У прыватнасьці, яна пацьвердзіла, што “Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права й забясьпечвае адпаведнасьць ім заканадаўства. Згодна з Законам “Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь” агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права і нормы міжнародных дамоваў краіны, якія ўступілі ў сілу, зьяўляюцца часткай дзейснага на тэрыторыі Беларусі права”.

Спасылаючыся на Канстытуцыю, судзьдзя працытавала выпадкі, калі дапускаецца абмяжоўваць правы грамадзянаў: “Абмежаваньне правоў і свабодаў асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў”.

Адзначаючы ў рашэньні суду выпадкі, калі міжнароднае права дапускае абмежаваньні правоў чалавека, раённы судзьдзя пачала з Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека й перайшла да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які “прызнае права кожнага на мірныя сходы ды свабоду выказваньня меркаваньня. Карыстаньне гэтымі правамі не падлягае ніякім абмежаваньням, акрамя тых, якія накладаюцца ў адпаведнасьці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадзтве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў”.

Ацэньваючы юрыдычную сілу нацыянальнага заканадаўства ды нормаў міжнародных дамоваў, Е.Цалкова была вымушана ўспомніць Венскую Канвэнцыю аб праве міжнародных дамоваў, згодна зь якой “удзельнік міжнароднай дамовы ня можа спасылацца на нутранае заканадаўства ў якасьці апраўданьня для невыкананьня такой дамовы”.

Напрыканцы рашэньня судзьдзя паказала, што “абмежаваньне права на мірныя сходы ды свабоду выказваньня меркаваньня дапускаецца толькі ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў. Пры гэтым, Беларусь, зьяўляючыся ўдзельнікам Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ня можа спасылацца на нутранае заканадаўства ў якасьці апраўданьня для яго невыкананьня”.

І хоць рашэньне суду вынесена не на карысьць праваабаронцаў, тыя ў сваю чаргу адзначаюць неабходнасць кожны раз ужо ў судах першых інстанцый праводзіць “праўны лікбез для судзьдзяў, накіраваны на няўхільную павагу да правоў чалавека”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: правозащитники провели правовой ликбез для судьи (документ)

Рассматривая жалобу правозащитников Анатолия Поплавного и Леонида Судаленко о запрете Гомельским горисполкомом 4 августа текущего года акции в поддержку политзаключенных судья Центрального района Гомеля Елена Цалкова построила решение суда на нормах и стандартах прав человека.

В частности, она подтвердила, что “Беларусь признаёт приоритет общепризнанных принципов международного права и обеспечивает соответствие им законодательства. Согласно Закону “О международных договорах Республики Беларусь” общепризнанные принципы международного права и нормы международных договоров страны, вступивших в силу, являются частью действующего на территории Беларуси права”.

Ссылаясь на Конституцию, судья процитировала случаи, когда допускается ограничивать права граждан: «Ограничение прав и свобод личности допускается только в случаях, предусмотренных законом, в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц”.

Указывая в решении суда на случаи, когда международное право допускает ограничения прав человека, районный судья начала с Всеобщей декларации прав человека и перешла к Международному Пакту о гражданских и политических правах, который “признает право каждого на мирные собрания и свободу выражения мнения. Пользование этими правами не подлежит никаким ограничениям, кроме тех, которые налагаются в соответствии с законом и которые необходимы в демократическом обществе в интересах государственной или общественной безопасности, общественного порядка, охраны здоровья и нравственности населения или защиты прав и свобод других лиц”.

Оценивая юридическую силу национального законодательства и норм международных договоров, Е.Цалкова была вынуждена вспомнить Венскую Конвенцию о праве международных договоров, согласно которой “участник международного договора не может ссылаться на внутреннее законодательство в качестве оправдания для невыполнения такого договора”.

В конце решения судья указала, что “ограничение права на мирные собрания и свободу выражения мнения допускается только лишь в интересах государственной или общественной безопасности, общественного порядка, охраны здоровья и нравственности населения или защиты прав и свобод других лиц. При этом, Беларусь, являясь участником Международного Пакта о гражданских и политических правах, не может ссылаться на внутреннее законодательство в качестве оправдания для его неисполнения“.

И хотя решение суда вынесено не в пользу правозащитников, те в свою очередь отмечают необходимость каждый раз уже в судах первых инстанций проводить “правовой ликбез для судей, направленный на непреложное уважение к правам человека”.

ДАДАТКІ

Рашэньне суду Цэнтральнага раёну Гомеля (судзьдзя Алена Цалкова)

1

2

3

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – 1) Анатоль Паплаўны; 2) Леанід Судаленка (Гомель)
Фота: А.Лапіцкі, Licviny-INFA

Цэтлікі: , ,

One thought on “Гомель: праваабаронцы правялі праўны лікбез для судзьдзі (дакумэнт)”

  1. Alеs˙ says:

    Канешне, дадзеная частка любога адмоўнага й неабаснаванага рашэньня суду, у якой фактычна перапісваюцца довады судовае скаргі, заўсёды падманліва абнадзейвае заяўнікоў, у якіх заўсёды застаюцца хоць малыя, але спадзяваньні на справядлівасьць ды атырманьне правамернана судовага вэрдыкту.

    Але спадзявацца на тое, што судзьдзі ад гэтага стануць “больш дасьведчанымі” ці хутчэй лягічнымі й прафэсійнымі (чытай справядлівымі) у сваіх высновах, нажаль, не прыходзіцца.

    Сытуацыя – зразумелая. Як і тая ж лёгіка права. І для іх, і для нас. Існуе поўны кантроль выканаўчай улады ў ідэалягічна-праваахоўна-судовай сфэры. Ад гэтага залежыць… – бясьпека кіруючага рэжыму. Рэжым, як раней адзіная на ўсіх “партыя”, якая атаясамлівала сябе з народам, гэтаксама атаясамлівае сябе з бясьпекай дзяржавы й канстытуцыйным ладам. Пры гэтым цалкам падмінаючы пад сябе Канстытуцыю. А ўсё, што можа яму перашкодзіць бязконца панаваць ды ўладарыць разглядаецца як агульныя наўпостыя ды зусім непрыймальныя дзяржаўныя небясьпекі.

    Хто ў такой сытуацыі – супраць? Той – адразу па-за сыстэмай, па-за ўладай ды па-за кармушкай. Апошняе – найлепшы, нажаль, аргумэнт на сёньня для любога прафэсыянала… Карпаратыўная колавая парука й адпаведныя ідэалягічна правільныя трактоўкі нормаў заканадаўства – наймацнейшая ступень скарумпаванасьці, якая паглынае й нэўтралізуе ў сабе любую лёгіку й патэнцыйную сілу права.

    І гэта ўжо – штодзённы лікбез рэальнасьцю для нас… юрыстаў ды праваабаронцаў, для грамадзянаў краіны пад “доўгай шэрай хмарай”…

    Але вера і праўда – заўсёды перамагаюць. Таму, будзем на баку праўды. І крок за крокам дойдзем да сваёй вольнай, дэмакратычнай ды праўнай Беларусі. Разам – і да канца. Да перамогі. Пакінем перамогу нашчадкам, як лепшы падарунак і ўспамін пра сумныя й ганебныя для чалавечай годнасьці часіны. Свабода, годнасьць і права – лепшае, што мы можам здабыць і пакінуць у спадчыну сваім дзецям.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>