У Хойніках, што на Гомельшчыне, раённы суд падтрымаў скаргу сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выканаўчы камітэт. Судзьдзя Андрэй Кардаш палічыў абгрунтаванымі прэтэнзіі Аляксандра Процкі да мясцовых уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікету салідарнасьці з Украінай.
Паводле намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, такое рашэньне суду можна толькі вітаць:
– Рашэньне Хойніцкага суду – гэта менавіта тое рашэньне, якое павінны выносіць беларускія суды. Рашэньне вынесенае на падставе закону, а не па загадзе зьверху. У дадзены выпадку судзьдзя зрабіў так, як павінен рабіць кожны беларускі судзьдзя, калі разглядае такія справы.
Яшчэ ў ліпені прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Гомельшчыны падалі больш за 30 заявак на правядзеньне пікетаў салідарнасьці з Украінай. Але ў самым абласным цэнтры, і ва ўсіх раёнах, заяўкі былі адхіленыя. Судовае абскарджаньне прынесла плён толькі ў Хойніках.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Хойники: впервые за 10 лет суд отменил решение райисполкома об отказе в проведении пикетов (документ)
В Хойниках, что на Гомельщине, районный суд поддержал жалобу члена Объединенной гражданской партии на исполнительный комитет. Судья Андрей Кардаш посчитал обоснованными претензии Александра Процки к местным властям, которые запретили проведение пикета солидарности с Украиной.
По словам заместителя председателя Объединенной гражданской партии Василия Полякова, такое решение суда можно только приветствовать:
– Решение Хойникского суда – это именно то решение, которое должны выносить белорусские суды. Решение вынесено на основании закона, а не по приказу сверху. В данном случае судья сделал так, как должен делать каждый белорусский судья, когда рассматривает такие дела.
Ещё в июле представители демократических сил Гомельщины подали более 30 заявок на проведение пикетов солидарности с Украиной. Но в самом областном центре, и во всех районах, заявки были отклонены. Судебное обжалование принесло плоды только в Хойниках.
ДАДАТКІ:
Рашэньне Хойніцкага суду
Паводле gomelspring.org i spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На здымку – Васіль Палякоў, Гомель
Фота: А.Лапіцкі, Licviny-INFA
Цэтлікі: Права на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, судовыя рашэньні, Хойнікі