Не забірай жыцьцё!
2009 08/03

logo.jpg7-га сакавіка ў Менску завяршыла працу 6-я Асамблея няўрадавых арганізацый ды ініцыятываў. Дэлегаты прынялі заяву з заклікам да ўладаў спыніць усе формы палітычнага перасьледу і адмысловую рэзалюцыю.(далей – правапіс першакрыніцы)
Падчас працы Асамблеі з Салігорску прыйшла трагічная навіна пра самагубства праваабаронцы Яны Паляковай. Дэлегаты ўшанавалі памяць актывісткі мінутай маўчаньня. Праваабаронца Раіса Міхайлоўская заявіла, што Яна стала ахвярай палітычнага рэжыму ў краіне.

“Адбылася жахлівая трагедыя. Гэта вялікая страта для беларускага праваабарончага руху. Апошнім часам Яна была вельмі маральна падаўлена. Можа гэта зьвязана менавіта зь яе перасьледам. Над ёй нядаўна прайшоў суд і ёй прысудзілі 2,5 гады папраўчых працаў. На яе гэта вельмі маральна ціснула. Яна ніколі ня лічыла сябе вінаватай, а яе абвінавацілі ў ілжывым даносе. Яна адмовілася пісаць касацыйную скаргу і, на жаль, выйшла з гэтай сытуацыі такім чынам”.

Адзін з арганізатараў Асамблеі Сяргей Мацкевіч адзначыў:

“Я лічу, што гэта наўпрост зьвязана зь яе палітычнай дзейнасьцю, зь яе грамадзянскай пазыцыяй. На жаль, улады не да канца думаюць, што гэта ня проста палітычныя заявы, палітычныя рашэньні, а гэта лёсы людзей. Так як і з гэтым гвалтоўным прызывам у войска. Калі людзі маюць стан здароўя, якія не дазваляе ім служыць у войску, людзі проста могуць згубіць здароўе. І трэба зважаць не толькі на прававыя нормы, але і на чалавечыя фактары, што гэта ёсьць лёсы людзей”.

Сёньня ж амаль 330 удзельнікаў Асамблеі прынялі заяву з заклікам да ўладаў спыніць усе формы палітычнага перасьледу. Яны заклікалі вызваліць асобаў, якія знаходзяцца за кратамі ў зьвязку зь іх грамадзка-палітычнымі перакананьнямі, у тым ліку Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку. Таксама перагледзець вынікі “працэсу 14-ці”, спыніць практыку палітычна матываваных звальненьняў з працы, адлічэньня з навучальных установаў і гвалтоўнага прызыву на вайсковую службу. Таксама у адмысловай рэзалюцыі дэлегаты заклікалі адмяніць палітычныя артыкулы Крымінальнага кодэксу і наблізіць да заяўляльнага прынцыпу рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, перагледзець неабгрунтаваныя адмовы ў рэгістрацыі. Паводле палітоляга Юрыя Чавусава, рэзалюцыя Асамблеі адрасавана і эўрапейскім структурам, якія вядуць дыялёг з афіцыйным Менскам.

Сяргей Мацкевіч адзначыў наяўнасьць перашкодаў з боку ўладаў у дзейнасьці няўрадавых арганізацый:

“Мы гэта абмяркоўвалі і лічым, што перашкоды застаюцца. Зьявіліся, на жаль, новыя формы перасьледу актывістаў. Глябальных зьменаў не назіраецца ні ў цэнтры, ні ў рэгіёнах. Можа зьмянілася рыторыка ўладаў да больш памяркоўнай. А ў сваіх дзеяньнях яны ўсё роўна кіруюцца тым заканадаўствам, якое ёсьць, а яно ў вялікай ступені рэпрэсіўнае. І тымі звышмэтамі – не дапусьціць да легальнай дзейнасьці апанэнтаў улады. Мы жадаем, каб гэта памянялася”.

Адзін з заснавальнікаў Асамблеі, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што Асамблея адбылася, нягледзячы на спробы ўладаў “закатаць пад асфальт грамадзкую актыўнасьць дэмакратычных ініцыятываў”.

“Улада палітызуе тое, што ў нармальным грамадзтве палітызаваным быць не павінна. Была тут дыскусія ў якой ступені мусяць быць палітызаванымі рашэньні і патрабаваньні грамадзкіх арганізацый. Яны змушана ёсьць такімі, бо ўлада аказваецца, любую незалежную ад сябе ініцыятыву, апрыёры трактуе як варожую. Якую трэба альбо падпарадкаваць сабе, чым, фактычна, зьнішчыць, альбо проста зьнішчыць”.

Нагадаем, сёлетняя Асамблея няўрадавых арганізацый ды ініцыятываў адбылася пасьля пяцігадовага перапынку. За гэты час былі зачынены ўладамі каля 300 грамадзкіх аб’яднаньняў. Нават за сам факт працы ў Асамблеі была спроба прыцягнуць да адказнасьці як асобныя арганізацыі, так і актывістаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ассамблея требует остановить все формы политического преследования

7-га марта в Минске завершила работу 6-я Ассамблея неправительственных организаций и инициатив. Делегаты приняли заявление с призывом к властям остановить все формы политического преследования и специальную резолюцию.

Во время работы Ассамблеи из Солигорска пришла трагическая новость про самоубийство правозащитника Яны Поляковой. Делегаты почтили память активистки минутой молчания. Правозащитник Раиса Михайловская заявила, что Яна стала жертвой политического режима в стране.

“Произошла ужасающая трагедия. Это большая потеря для беларуского правозащитного движения. Последним временем Яна была очень морально подавлена. Может это связано именно с её преследованием. Над ней недавно прошел суд. Ей присудили 2,5 года исправительных работ. На неё это очень морально давило. Она никогда не считала себя виновницей, а ее обвинили в лживом доносе. Она отказалась писать кассационную жалобу и, к сожалению, вышла с этой ситуации таким образом”.

Один с организаторов Ассамблеи Сергей Мацкевич отметил:
“Я считаю, что это напрямую связано с её политической деятельностью, с её гражданской позицией. К сожалению, власти не до конца осознают, что это не просто политические заявления, политические решения, а это судьбы людей. Так же как и с этим насильственным призывом в армию. Когда люди имеют состояние здоровья, которое не позволяет им служить в армии, люди просто могут утратить здоровье. И надо смотреть не только на правовые нормы, но и на человеческие факторы, что это всё судьбы людей”.

Сегодня же почти 330 участников Ассамблеи приняли заявление с призывом к властям остановить все формы политического преследования. Они призвали освободить лиц, которые находятся за решеткой в связи с их общественно-политическими убеждениями, в том числе Артема Дубского, Николая Автуховича, Юрия Леонова и Владимира Осипенко. Также пересмотреть итоги “процесса 14″, остановить практику политически мотивированных увольнений с работы, отчисления с учебных учреждений и насильственного призыва на армейскую службу. Также в специальной резолюции делегаты призвали отменить политические статьи Уголовного кодекса и приблизиться к заявительному принципу регистрации общественных объединений, пересмотреть необоснованные отказы в регистрации. Со слов политолога Юрия Чавусава, резолюция Ассамблеи адресована и европейским структурам, которые ведут диалог с официальным Минском.

Сергей Мацкевич отметил наличие преград со стороны властей в деятельности неправительственных организаций:

“Мы это обсуждали и считаем, что преграды остаются. Появились, к сожалению , новые формы преследования активистов. Глобальных изменений не наблюдается ни в центре, ни в регионах. Может изменилась риторика властей к более терпимой. А в своих действиях они все равно управляются тем законодательством, которое есть, а оно в большей степени репрессивное. И теми сверхцелями – не допустить к легальной деятельности оппонентов власти. Мы желаем, чтобы это изменилось”.

Один с основателей Ассамблеи, заместитель председателя Партии БНФ Винцук Вечёрка отметил, что Ассамблея прошла, несмотря на попытки властей “закатать под асфальт общественную активность демократичных инициатив”.

“Власть политизирует то, что в нормальном обществе политизированным быть не должно. Была здесь дискуссия, в какой степени должны быть политизированными решения и требования общественных организаций. Они вынужденно являются такими, ведь власть оказывается, любую независимую от себя инициативу, априори рассматривает как враждебную. Которую надо либо подчинить себе, чем, фактически, уничтожить, либо просто уничтожить”.

Напомним, нынешняя Ассамблея неправительственных организаций и инициатив прошла после пятилетнего перерыва. За это время были закрыты властями около 300 общественных объединений. Даже за сам факт работы в Ассамблеи была попытка притянуть к ответственности как отдельные организации, так и активистов.

www.svaboda.org

Цэтлікі:

One thought on “Асамблея патрабуе спыніць усе формы палітычнага перасьледу”

  1. admin says:

    Заўважная падзея для Беларусі … І высновы, заявы зьмястоўныя … Вельмі важна, што новыя спосабы палітычнага ўціску й перасьледу, якія бярэ на ўзбраеньне рэжым, былі заўважаныя й агучаныя … Сапраўды, у сытуацыі дыялёгу з ЭЗ на плятформе неабходнасьці дэмакратычных зьменаў у краіне, узмацніўся рэпрэсыўны ўціск на праваабронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці з мэтаю пагасіць нэгатыўны для ўладаў “шум”, убраць перашкоды для “паказальнага шоў” для “аднаго актора” і “бэк-вакалу” намэнклятурна-бутафорскага суправаджэньня па ўсёй краіне … А рэалізуецца новы від зачысткі … – мэтавая, пасьлядоўная й глыбокая … з паралельнай разпрацоўкаю дзейсных арганізацыйных структураў у грамадзтве. Такім чынам, пад “дымавой заслонаю” розна-вэктарнай інтэграцыі й абвешчанай лібэралізацыі тут … насамрэч адбываецца ўзмацненьне мэтавага ўціску на грамадзкія структуры й асноўныя правы чалавека … – рыхтуецца поле для новых “БЕЗПРЭЦЭДЭНТНА празрыстых і дэмакратычных вырабаў” і “правільнай кланава-алігархічнай прыхватызацыі” – аўтарытарна-намэнклятурнага гандлю дзяржаўнасьцю краіны ад імя ці ў імя САМАГО НАРОДУ. Авангардная ж частка НАРОДУ, у выглядзе грамадзянскай супольнасьці – у гэты час (па задумцы) будзе “ўмывацца ўласнай крывёю” пад заваламі “лякальна-кропкавых бомбавых удараў” па ёй … … Вось прыкладна так успрымаецца тое, што рэальна стаіць за рытарычна ўзьнёслым “тлумам з трыбунаў” і “ружовым фасадам” абвешчанай лібэралізацыі ў краіне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>