2014 08/10

Віцебскія актывісты спрабуюць пераканаць гарвыканкам, што неабходна ўнесьці зьмены ў рашэньне наконт парадку арганізацыі масавых акцыяў. Ім адказваюць, што яно бездакорнае й адпавядае ўсім юрыдычным нормам. Разам з тым, згаданы ў дадзеным дакумэнце чыноўнік адбывае тэрмін за хабар.

Рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску” разьмешчана на афіцыйным сайце дзяржустановы. У дакумэнце гаворыцца, што кантроль за выкананьнем дадзенага рашэньня ўскладзены на кіраўнікоў раённых адміністрацыяў і “намесьніка старшыні гарадзкога выканаўчага камітэту Л.Л. Кавалёва”.

Дакумэнт, патрабаваньні якога мусяць выконваць заяўнікі масавых акцыяў, утрымлівае істотную недакладнасьць. З 2009 году, калі рашэньне прымалася, Леанід Кавалёў пасьпеў “дарасьці” да намесьніка старшыні аблвыканкаму, на гэтай пасадзе ён трапіў пад сьледства, а 6 верасьня 2012 году Менскі гарадзкі суд прысудзіў віцебскаму чыноўніку 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

Тым ня менш, ягонае прозьвішча па-ранейшаму фігуруе ў дакумэнце, які на працягу ўжо амаль 5-ці гадоў патрабуюць зьмяніць віцебскія актывісты. Праўда, турбуе іх перадусім не згадка прозьвішча асуджанага чыноўніка, а патрабаваньне заключаць папярэднія дамовы зь міліцыяй, Віцебскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікай і прадпрыемствам “Віцебская гарадзкая жыльлёва-камунальнай гаспадарка”. Усе тры структуры адмаўляюцца заключаць дамовы з актывістамі, а тыя, у сваю чаргу, ня могуць атрымаць дазвол на правядзеньне акцыяў нібыта на законных падставах.

Традыцыйны адказ з абласной управы МУС – гэта абяцаньне ахоўваць правапарадак без усялякіх дамоваў: іх міліцыя з прыватнымі грамадзянамі ня мае права заключаць увогуле, бо ахова правапарадку зьяўляецца асноўным прафэсійным абавязкам міліцыянтаў. Прадпрыемства “Віцебская гарадзкая жыльлёва-камунальнай гаспадарка” не заключае дамовы на прыборку горада, бо гэта функцыі іншага прадпрыемства – “Віцебскі зеленбуд”. Гэтая ўстанова, дарэчы, адзіная, што не адмаўляецца ад заключэньня дамоваў. Аднак, у рашэньні гарвыканкаму пазначана зусім іншая, падкрэслівае сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, які нядаўна атрымаў чарговую забарону на масавае мерапрыемства:

“Мы бачым, што ў рашэньне Віцебскага гарвыканкаму неабходна ўнесьці адразу некалькі зьменаў: пра звароты па дамовы ў міліцыю, у “Віцебскі зеленбуд”, а таксама да мэдыкаў. Па-першае, мусіць быць хаця б нейкая альтэрнатыва, калі цэнтральная гарадзкая паліклініка нам адмаўляе раз за разам па розных надуманых прычынах. Мы б зьвярталіся да кагосьці іншага. Аднак, ёсьць і яшчэ адна праблема: у працоўным арсэнале мэдыкаў увогуле няма такога пункту, як аказаньне мэдычнай дапамогі падчас акцыяў на падставе прыватнай дамовы. Гарвыканкам патрабуе, каб мы, па сутнасьці, зрабілі немагчымае! Ну, і ўрэшце адказным асобам мусіць быць сорамна, што паводле рашэньня дзяржаўнага воргану кантралюе масавыя мерапрыемствы чалавек, які даўно сядзіць у турме! Гэта ж трэба настолькі не паважаць сваіх грамадзянаў, каб пакінуць у дзяржаўным дакумэнце прозьвішча такога “адказнага”! Глядзіце, колькі падставаў адразу, каб рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 урэшце рэшт зьмяніць, і перарабіць яго так, каб мы маглі скарыстацца сваім правам на мірныя сходы і на публічнае выказваньне сваіх меркаваньняў”.

Пакуль дамагчыся зьменаў не ўдаецца, хаця віцебскія актывісты хацелі дайсьці з гэтай праблемай нават да Канстытуцыйнага суду. З усіх іншых інстанцыяў актывістам адказвалі, што рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджана, а значыць прызнана дасканалым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Чиновник уже 2 года за решеткой, а всё “ответственен за массовые мероприятия” в Витебске

Витебские активисты пытаются убедить горисполком, что необходимо внести изменения в решение о порядке организации массовых акций. Им отвечают, что оно безупречное и дапавядае всем юридическим нормам. Вместе с тем, указанный в нём чиновник отбывает срок за взятку.

Решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 года “О массовых мероприятиях в городе Витебске” размещено на официальном сайте госучреждения. В документе говорится, что контроль за выполнением данного решения возложен на главу районных администраций и “заместителя председателя городского исполнительного комитета Л.Л. Ковалева”.

Документ, требования которого должны исполнять заявители массовых акций, содержит существенную неточность. С 2009 года, когда решение принималось, Леонид Ковалев успел “дорасти” до заместителя председателя облисполкома, на этой должности он попал под следствие, а 6 сентября 2012 года Минский городской суд приговорил витебскому чиновнику 7 лет лишения свободы в колонии усиленного режима за получение взятки в особо крупном размере.

Тем не менее, его фамилия по-прежнему фигурирует в документе, который на протяжении уже почти 5-ти лет требуют изменить витебские активисты. Правда, беспокоит их прежде не упоминание фамилии осужденного чиновника, а требование заключать предварительные договоры с милицией, Витебской центральной городской поликлиникой и предприятием “Витебское городское жилищно-коммунальное хозяйство”. Все три структуры отказываются заключать договора с активистами, а те, в свою очередь, не могут получить разрешение на проведение акций якобы на законных основаниях.

Традиционный ответ из областного управления МВД – это обещание охранять правопорядок без всяких договоров: их милиция с частными гражданами не вправе заключать вообще, так как охрана правопорядка является основным профессиональным долгом милиционеров. Предприятия “Витебская городская жилищно-коммунального хозяйство» не заключает договоры на уборку города, ведь это функции другого предприятия – “Витебский Зеленстрой”. Это учреждение, кстати, единственное, что не отказывается от заключения договоров. Однако, в решении горисполкома указано совсем другое, подчеркивает член КХП БНФ Ян Державцев, который недавно получил очередной запрет на массовое мероприятие:

“Мы видим, что в решение Витебского горисполкома необходимо внести сразу несколько изменений: об обращениях по договору в милицию, в “Витебский Зеленстрой”, а также к медикам. Во-первых, должна быть хотя бы какая-то альтернатива, если центральная городская поликлиника нам отказывает раз за разом по различным надуманным причинам, мы б обращались к кому-то другому. Однако есть и ещё одна проблема: в рабочем арсенале медиков вообще нет такого пункта, как оказание медицинской помощи во время акций на основании частной договора. Горисполком требует, чтобы мы, по сути, сделали невозможное! Ну, и наконец ответственным лицам должно быть стыдно, что по решению государственного органа контролирует массовые мероприятия человек, которая давно сидит в тюрьме это же надо настолько не уважать своих граждан, чтобы оставить в государственном документе фамилию такого “ответственного”​​! Смотрите, сколько оснований сразу, чтобы решение Витебского горисполкома № 881 в конце концов изменить, и переделать его так, чтобы мы могли воспользоваться своим правом на мирные собрания и на публичное выражение своих мнений”
.

Пока добиться изменений не удается, хотя витебские активисты хотели дойти с этой проблемой даже до Конституционного суда. Из всех других инстанций активистам отвечали, что решение прошло юридическую экспертизу, утверждено, а значит признано совершенным.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

2 thoughts on “Чыноўнік ужо 2 гады за кратамі, а ўсё “адказны за масавыя мерапрыемствы” ў Віцебску”

  1. Al says:

    Здараецца й такое… – з-за кратаў, як аказваецца ў Віцебску, можна ў якасьці адказнай асобы пасьпяхова кантраляваць выкананьне Рашэньня гарвыканкаму.

    Абсурднае з пункту гледжаньня канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права рашэньне, якое ўтрымліве неправамерныя патрабаваньні, скіроўваемыя да арганізатараў мірных сходаў і зьяўляецца, фактычна, мэтавай перашкодаю для рэалізацыі права на мірныя сходы грамадзянаў у абласным цэнтры Беларусі, як аказалася, мае й такую ня менш абсурдную акалічнасьць.

    Аднак, яно дзейнічае і выконваецца заўсёды, пры любых абставінах і безумоўна. З-за гэтага гарадзкімі ўладамі па дакумэнце, кантралюемым мясцовым ЗЭКам (як у ім адзначаецца), сыстэматычна парушаюцца канстытуцыйныя правы й свабоды грамадзянаў, жыхароў Віцебску.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>