2014 22/09

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах Віцебску. І з ўсіх трох раённых адміністрацыяў атрымалі адмовы. Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцыяў было публічнае асуджэньне агрэсіі Расеі ў дачыненьні да незалежнай сувэрэннай Украіны.

Ян Дзяржаўцаў: “Пікеты мусілі прайсьці з 22 па 24 верасьня ў месцах, адмыслова вызначаных уладамі для правядзеньня масавых акцыяў. Нам адмовілі на падставе таго, што мы не заключылі дамоваў на абслугоўваньне акцыяў з ЖКГ, мэдыкамі цэнтральнай гарадзкой паліклінікі і міліцыяй. Гэтых дамоў ад нас патрабуюць у адпаведнасьці з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму. Аднак рашэньне гэтае невыканальнае – мэдыкі і міліцыя яшчэ ні разу не пагадзіліся заключыць з намі дамовы. Таму гэтым разам мы вырашылі да іх не зьвяртацца. Што да мясцовых адміністрацыяў, то чыноўнікі прадэманстравалі нам сваё ўласнае стаўленьне да падзеяў ва Ўкраіне – яны адмаўляюць нам у прадстаўленьні гэтай праблемы на шырокае грамадзкае абмеркаваньне”.

Ян Дзяржаўцаў кажа, што прадстаўнікі КХП БНФ гатовыя чарговы раз ініцыяваць кампанію за зьмены ў рашэньне гарвыканкаму №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”. Такіх ініцыятываў было ўжо некалькі, але яны былі беспасьпяховыя: з усіх інстанцый актывістам адказвалі, што рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, зацьверджанае, а значыць прызнанае дасканалым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Местные власти Витебска запретили пикеты в поддержку Украины

Члены Консервативно-христианской партии БНФ Ян Державцев, Олег Емельянов и Пётр Сарапеня подавали заявки на акции в трёх районах Витебска. И со всех трёх районных администраций получили отказы. Согласно Яна Державцева, целью предполагаемых акций было публичное осуждение агрессии России в отношении независимой суверенной Украины.

Ян Державцев
: “Пикеты должны были пройти с 22 по 24 сентября в местах, специально отведённых властями для проведения массовых акций. Нам отказали на основании того, что мы не заключили договоров на обслуживание акций с ЖКХ, медиками центральной городской поликлиники и милицией. Этих договоров от нас требуют в соответствии с решением Витебского горисполкома. Однако это решение невыполнимо – медики и милиция ещё ни разу не согласились заключить с нами договора. Поэтому на этот раз мы решили к ним не обращаться. Что касается местных администраций, то чиновники продемонстрировали нам своё собственное отношение к событиям в Украине – они отказывают нам в предоставлении этой проблемы на широкое общественное обсуждение”.

Ян Державцев говорит, что представители КХП БНФ готовы очередной раз инициировать кампанию за изменения в решение горисполкома №881 “О массовых мероприятиях в г. Витебске”. Таких инициатив было уже несколько, но они были безуспешными: из всех инстанций активистам отвечали, что решение прошло юридическую экспертизу, утверждено, а значит признано совершенным.

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

2 thoughts on “Мясцовыя ўлады Віцебску забаранілі пікеты ў падтрымку Ўкраіны”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>