2014 10/10

9 кастрычніка мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун зьвярнуўся ў Мазырскую міжрайпракуратуру з просьбай зьдзейсніць нагляд за законнасьцю ды абгрунтаванасьцю судовага рашэньня па ягонай скарзе. Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненьні заяўніка ў тым, што рашэньне, прынятае судом Мазырскага раёну, зьяўляецца кампэтэнтным, справядлівым і бесстароннім.

«Ці кампэтэнтны суд, калі склад суду не валодае ў межах сваёй кампэтэнцыі дзяржаўнай беларускай моваю? Ці справядлівы ён, калі праігнараваныя патрабаваньні Канстытуцыі, ці бесстароньні – калі мне, беларусу, беларускім судом ад імя Рэспублікі Беларусь адмоўлена ў праве атрымаць рашэньне беларускага суду на дзяржаўнай беларускай мове. Беларусы ў Беларусі ня роўныя перад Законам»
, – прыйшоў да высновы праваабаронца.

24 верасьня раённы суд разгледзеў скаргу Уладзімера Целяпуна на рашэньні й дзеяньні адказных асобаў: старшыні Мазырскага райсавету Сяргея Гвазьдзя і намесьніка старшыні Мазырскага райвыканкаму Федара Галюка. Суд пакінуў скаргу без задавальненьня.

Уладзімер Целяпун абскарджваў рашэньне выканкаму аб адмове ў правядзеньні пікету.

Заяўнік лічыць, што суд не дастаткова і не ў поўнай ступені разгледзеў скаргу й вынес рашэньне. «Мною абскарджваліся ня толькі рашэньні адказных асобаў дзяржаўных ворганаў, а таксама і працэдура прыняцьця гэтых рашэньняў. Дзяржаўныя ворганы абавязаныя ў межах сваёй кампэтэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыцьцяўленьня ды абароны правоў і свабодаў грамадзяніна, у тым ліку свабоду мірных сходаў. Суд ня даў ацэнкі бязьдзеяньню адказных асобаў Мазырскага райсавету ды райвыканкаму па выкананьні патрабаваньняў Пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь №207, дзе гаворыцца, што «мясцовы выканаўчы і распарадчы ворган на працягу аднаго дня з моманту рэгістрацыі заявы аб правядзеньні масавага мерапрыемства накіроўвае яго копію ў тэрытарыяльны ворган нутраных справаў для разгляду пытаньняў, зьвязаных з аховай грамадзкага парадку. Такая працэдура не была выкананая, аб чым сьведчыць адказ часова выконваючага абавязкі начальніка Мазырскага РАУС», – звяртае ўвагу ў заяве ў пракуратуру праваабаронца.

Ён нагадвае, што пікетаваньне – гэта публічнае выказваньне грамадзянінам ці групай грамадзянаў грамадзка-палітычных, групавых, асабістых ці іншых інтарэсаў альбо пратэсту. А якое публічнае выказваньне магчыма ажыцьцявіць на стадыёнах «Спартак» і «Палесьсе», якія агароджаныя высокімі платамі?

На судзе Уладзімер Целяпун двойчы заяўляў хадайніцтва, каб судовыя паседжаньні й рашэньне па скарзе праводзілася й было прадстаўленае на дзяржаўнай беларускай мове. Суд не задаволіў хадайніцтва й не прадставіў пісьмовага вызначэньня й рашэньня. Такім чынам, судом не выкананы закон «Аб зваротах грамадзянаў».

Суд таксама не задаволіў хадайніцтва аб прысутнасьці пракурора на судовым працэсе.

Пры рэгістрацыі заявы ў пракуратуры праваабаронца ў чарговы раз сутыкнуўся з праблемай – няведаньнем службовымі асобамі дзяржаўнай беларускай мовы.«У пракуратуры мне таксама сказалі, што адказ мне дадуць на расейскай мове, таму што, па словах сакратара, у іх няма друкавальнай машынкі зь беларускім шрыфтам і на кампутарах таксама няма беларускага шрыфту. На маю заўвагу, што цікава было б убачыць кампутар, на які нельга ўсталяваць беларускую мову, сакратар адказвае, што «у нас пракурор рускі, і беларускай мовай не валодае». Няўжо ва ўсёй пракуратуры не знойдзецца супрацоўніка, які ў межах сваёй кампэтэнцыі валодае дзяржаўнай моваю? Будзем тады такіх шукаць у абласной пракуратуры, у Генэральнай!», – пракаментаваў Уладзімер Целяпун.

У 2011-12 гадах у рашэньнях суду яго довады былі выкладзеныя па-беларуску. «Магчыма, перадрукоўвалі са скаргі. Зараз гэтага ня робіцца. Нават калі і ў хадайніцтве просіш прадставіць рашэньне суду на беларускай мове, беларускія суды, якія зьдзяйсьняюць правасудзьдзе ад імя Рэспублікі Беларусь, па беларускіх законах – самі непадуладныя гэтым законам?», – падвёў вынік праваабаронца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мозырь: Владимир Телепун просит прокуратуру осуществить надзор за законностью и обоснованностью судебного решения

9 октября мозырьский правозащитник Владимир Телепун обратился в Мозырскую межрайпрокуратуру с просьбой совершить надзор за законностью и обоснованностью судебного решения по его жалобе. Поводом для обращения в инстанцию ​​стали сомнения заявителя в том, что решение, принятое судом Мозырского района, является компетентным, справедливым и беспристрастным.

«Компетентен ли суд, если состав суда не владеет в пределах своей компетенции государственным белорусским языком? Справедлив ли он, если проигнорированы требования Конституции, и беспристрастен ли – если мне, белорусу, беларуским судом от имени Республики Беларусь отказано в праве получить решение беларуского суда на государственном беларуском языке. Беларусы в Беларуси не равны перед Законом», – пришёл к выводу правозащитник.

24 сентября районный суд рассмотрел жалобу Владимира Телепуна на решения и действия ответственных лиц: председателя Мозырского райсовета Сергея Гвоздя и заместителя председателя Мозырского райисполкома Фёдора Галюко. Суд оставил жалобу без удовлетворения.

Владимир Телепун обжаловал решение исполкома об отказе в проведении пикета.
Заявитель считает, что суд не достаточно и не в полной мере рассмотрел жалобу и вынес решение. «Мной обжаловались не только решения ответственных лиц государственных органов, а также и процедура принятия этих решений. Государственные органы обязаны в пределах своей компетенции принимать необходимые меры для осуществления и защиты прав и свобод гражданина, в том числе свободу мирных собраний. Суд не дал оценку бездействию ответственных лиц Мозырского райсовета и райисполкома по выполнению требований Постановления Совета Министров Республики Беларусь №207, где говорится, что «местный исполнительный и распорядительный орган в течение одного дня с момента регистрации заявления о проведении массового мероприятия направляет его копию в территориальный орган внутренних дел для рассмотрения вопросов, связанных с охраной общественного порядка. Такая процедура не была выполнена, о чём свидетельствует ответ временно исполняющего обязанности начальника Мозырьского РОВД», – обращает внимание в заявлении в прокуратуру правозащитник.

Он напоминает, что пикетирование – это публичное выражение гражданином или группой граждан общественно-политических, групповых, личных или иных интересов либо протеста. А какое публичное высказывание возможно осуществить на стадионах «Спартак» и «Полесье», которые ограждены высокими заборами?

На суде Владимир Телепун дважды заявлял ходатайство, чтобы судебные заседания и решение по жалобе проводилось и было представлено на государственном белорусском языке. Суд не удовлетворил ходатайство и не предоставил письменного определения и решения. Таким образом, судом не выполнен закон «Об обращениях граждан».

Суд также не удовлетворил ходатайство о присутствии прокурора на судебном процессе.

При регистрации заявления в прокуратуре правозащитник в очередной раз столкнулся с проблемой – незнанием должностными лицами государственного беларуского языка. «В прокуратуре мне тоже сказали, что ответ мне дадут на русском языке, потому что, по словам секретаря, у них нет печатной машинки с белорусским шрифтом и на компьютерах тоже нет белорусского шрифта. На моё замечание, что интересно было бы увидеть компьютер, на который нельзя установить беларуский язык, секретарь отвечает, что «у нас прокурор русский, и беларуским языком не владеет». Неужели во всей прокуратуре не найдется сотрудника, который в пределах своей компетенции обладает государственным языком? Будем тогда таких искать в областной прокуратуре, в Генеральной!», – Прокомментировал Владимир Телепун.

В 2011-12 годах в решениях суда его доводы были изложены по-беларуски. «Возможно, перепечатывали из жалобы. Сейчас этого не делается. Даже если и в ходатайстве просишь представить решение суда на беларуском языке, беларуские суды, которые осуществляют правосудие от имени Республики Беларусь, по беларуским законам – сами неподвластны этим законом?», – подвёл итог правозащитник.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Баларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Уладзімер Целяпун
Фота А.Лапіцкага

Цэтлікі: , ,

One thought on “Мазыр: Уладзімtр Целяпун просіць пракуратуру зьдзейсьніць нагляд за законнасьцю і абгрунтаванасьцю судовага рашэньня”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>