2014 15/10

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, атрыманым па выніках разгляду Камітэтам справы Паўла Казлова.

Сутнасьць справы палягае ў тым, што жыхар Бярэсьця Павал Казлоў пасьля выхаду на пэнсію зьяўляўся судовым экспэртам па аўтамабілях ды іншых транспартных сродках. На працягу 2004-2005 гадоў ён зьвяртаўся зь лістамі ў розныя дзяржаўныя ўстановы з крытыкай на адрас адказных асобаў дзяржаўнага акцыянэрнага страхавога таварыства “Прамтрансінвест” за адсутнасьць адказнасьці й кантролю, нямэтавае выкарыстаньне страхавых выплат сябраў гэтага таварыства, магчымую карупцыю ды ўціск правоў асобаў, якія трапілі ў дарожна-транспартныя здарэньні. Пасьля аднаго з такіх лістоў, накіраваных на імя міністра фінансаў РБ, намесьніца дырэктару “Прамтрансінвеста” абвінаваціла Казлова ў паклёпе ды зьвярнулася ў суд Ленінскага раёну Бярэсьця, які пакараў пэнсыянэра штрафам памерам 24 тысячы беларускіх рублёў (на той момант гэта адпавядала 12 далярам ЗША).

Павал Казлоў не прызнаў сябе вінаватым і не пагадзіўся з рашэньнем раённага суду, пасьля чаго паспрабаваў абскардзіць яго ў іншых судовых інстанцыях (у тым ліку – у Вярхоўным судзе), але безвынікова. Тады жыхар Берасьці палічыў, што вычарпаў усе наяўныя й эфэктыўныя нутраныя сродкі праўнай абароны ды зьвярнуўся ў Камітэт ААН на парушэньне артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У сваёй скарзе Казлоў паведаміў, што выкарыстаныя ў лісьце да міністра фінансаў выказваньні, якія суды палічылі паклёпам, на самой справе зьяўляюцца выказваньнем свайго меркаваньня й крытыкай на адрас адказнай асобы дзяржаўнай установы. Аўтар таксама лічыць, што яму было адмоўлена ў правасудзьдзі, бо з самага пачатку разгляду суды праяўлялі прадузятае стаўленьне ды займалі бок уладаў, а таксама не змаглі бесстароньне ацэньваць факты паводле ягонай справы.

Пасьля знаёмства з сутнасьцю справы ды заўвагамі з боку дзяржаўных установаў Беларусі (яны аспрэчылі саму мэтазгоднасьць разгляду гэтай скаргі на міжнародным роўні) Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэньне, што прадстаўленая яму інфармацыя сьведчыць аб парушэньні дзяржавай-удзельніцай правоў аўтара скаргі паводле пункта 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У рашэньні Камітэту таксама адзначаецца, што дзяржава-удзельніца абавязаная забясьпечыць аўтару эфэктыўныя сродкі праўнай абароны, уключаючы пакрыцьцё штрафу ў існуючых памерах і ягоных любых судовых выдаткаў разам з выплатай яму кампэнсацыі. Дзяржава-удзельніца павінна таксама прыняць меры для прадухіленьня аналягічных парушэньняў у будучыні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Не клевета, а выражение мнения: Комитет по правам ООН человека признал нарушения прав жителя Бреста

Как сообщил правозащитник Роман Кисляк, об этом говорится в сообщении, полученном по результатам рассмотрения Комитетом дела Павла Козлова.

Суть дела заключается в том, что житель Бреста Павел Козлов после выхода на пенсию являлся судебным экспертом по автомобилям и другим транспортным средствам. В течение 2004-2005 годов он обращался с письмами в различные государственные учреждения с критикой в адрес ответственных лиц государственного акционерного страхового общества “Промтрансинвест” за отсутствие ответственности и контроля, нецелевое использование страховых выплат членов этого общества, возможную коррупцию и ущемление прав лиц, попавших в дорожно-транспортные происшествия. После одного из таких писем, направленных на имя миниcтра финансов РБ, заместитель директора “Промтрансинвест” обвинила Козлова в клевете и обратилась в суд Ленинского района Бреста, который наказал пенсионера штрафом в размере 24 тысяч белорусских рублей (на тот момент это соответствовало 12 долларам США).

Павел Козлов не признал себя виновным и не согласился с решением районного суда, после чего попытался обжаловать его в других судебных инстанциях (в том числе – в Верховном суде), но безрезультатно. Тогда житель Бреста посчитал, что исчерпал все имеющиеся и эффективные внутренние средства правовой защиты и обратился в Комитет ООН на нарушение статьи 19 Международного пакта о гражданских и политических правах. В своей жалобе Козлов сообщил, что использованные в письме к министру финансов высказывания, которые суды сочли клеветой, на самом деле являются выражением собственного мнения и критикой в адрес ответственного лица государственного учреждения. Автор также считает, что ему было отказано в правосудии, ибо с самого начала рассмотрения суды проявляли предвзятое отношение и занимали сторону властей, а также не смогли беспристрастно оценивать факты по его делу.

После знакомства с сутью дела и замечаниями со стороны государственных учреждений Беларуси (они опровергли саму целесообразность рассмотрения этой жалобы на международном уровне) Комитет по правам человека ООН принял решение, что представленная ему информация свидетельствует о нарушении государством-участником прав автора жалобы согласно пункту 2 статьи 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах.

В решении Комитета также отмечается, что государство-участник обязано обеспечить автору эффективные средства правовой защиты, включая возмещение штрафа в существующих размерах и его любых судебных издержек вместе с выплатой ему компенсации. Государство-участник должно также принять меры для предотвращения аналогичных нарушений в будущем.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>