Не забірай жыцьцё!
2014 02/10

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну зьнікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілащ (АДС) рэгіёну Пятро Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генэрала. Усе яны былі прыцягнутыя да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімер Кацора да адміністратыўнага арышту.

Не знайшоўшы ўнутры краіны праўнай абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Сёньня міжнародныя экспэрты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэньні правоў жыхароў Гомеля на выказваньне меркаваньня і на правядзеньне мірнага сходу. Адпаведнае рашэньне разьмешчанае на афіцыйным сайце ААН.

Кіраўнік Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы Леанід Судаленка, які дапамагаў актывістам абараніць правы на міжнародным роўні, адзначае,што ўпершыню Камітэт па правах чалавека даў ацэнку рашэньню гомельскіх уладаў аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе.

“Фактычна гомельскім чыноўнікам у Жэнэве пастаўленая тлустая двойка. Ім нагадалі пра міжнародныя абавязальніцтвы краіны і пра тое, як варта ставіцца да правоў і свабодаў грамадзянаў. Нават калі абмежаваньні, накладзеныя на аўтараў за распаўсюд інфармацыі пра зьніклага экс-міністра МУС з выкарыстаньнем мірнага сходу дазволеныя нацыянальным заканадаўствам, беларускія ўлады ў гэтай справе не змаглі абгрунтаваць, якую небясьпеку стварылі грамадзяне, калі выставілі на ўсеагульны агляд партрэты зьніклага экс-міністра нутраных справаў”, – пракамэнтаваў рашэньне праваабаронца.

Зараз беларускія ўлады абавязаныя перагледзець гэтую справу, пакрыць аўтарам кошт штрафаў, а таксама даць ім усім адпаведныя кампэнсацыі. Урад Беларусі абавязаны прыняць меры па недапушчэньні аналягічных парушэньняў у будучыні, а таксама перагледзець Закон аб масавых мерапрыемствах і рашэньне гомельскіх уладаў аб парадку правядзеньня мірных сходаў у Гомелі такім чынам, каб практыка іх прымяненьня не прыводзіла ў будучыні да парушэньня правоў, гарантаваных Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прынятае рашэньне ўрад Беларусі павінен апублікаваць, у тым ліку і на беларускай мове ў афіцыйных СМІ і выканаць яго на працягу 180 дзён.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН признал нарушение прав группы граждан в Гомеле

7 мая 2009 года в 10-ю годовщину исчезновения министра МВД Юрия Захаренко представители объединённых демократических сил (ОДС) региона Пётр Кузнецов, Юрий Захаренко, Анатолий Поплавный, Лариса Щирокова, Василий Поляков и Владимир Кацора провели перед зданием областного УВД акцию, держа в руках фотоснимки исчезнувшего генерала. Все они были првлечены к крупным штрафам, а один из участников Владимир Кацора к административному аресту.

Не найдя внутри страны правовой защиты, активисты пожаловались в Комитет по правам человека ООН. Сегодня международные эксперты признали белорусский власть виновной в групповом нарушении прав жителей Гомеля на выражение мнения и на проведение мирного собрания. Соответствующее решение размещено на официальном сайте ООН.

Руководитель Гомельского Центра стратегическое тяжбы Леонид Судаленко, который помогал активистам защитить права на международном уровне, отмечает, что впервые Комитет по правам человека дал оценку решению гомельских властей о порядке проведения массовых мероприятий в городе.

“Фактически гомельском чиновникам в Женеве поставлена жирная двойка. Им напомнили о международных обязательствах страны и о том, как следует относиться к правам и свободам граждан. Даже если ограничения, наложенные на авторов за распространение информации о пропавшего экс-министра МВД с использованием мирного собрания разрешены национальным законодательством, белорусские власти в этом деле не смогли обосновать, какую опасность создали граждане, если выставили на всеобщее обозрение портреты пропавшего экс-министра внутренних дел”, – прокомментировал решение правозащитник.

Сейчас белорусские власти обязаны пересмотреть это дело, покрыть авторам цену штрафов, а также дать им всем соответствующие компенсации. Правительство Беларуси обязано принять меры по недопущению аналогичных нарушений в будущем, а также пересмотреть Закон о массовых мероприятиях и решение гомельских властей о порядке проведения мирных собраний в Гомеле таким образом, чтобы практика их применения не приводила в будущем к нарушению прав, гарантированных Международным Пактом о гражданских и политических правах.

Принятое решение правительство Беларуси должно опубликовать, в том числе и на белорусском языке в официальных СМИ и выполнить его в течение 180 дней.

ДАДАТАК: 

Рашэньне КПЧ ААН па справе “Кузьняцоў супраць Беларусі” – Kuznetsov v. Belarus CCPR/C/111/D/1976/2010 (eng.)

Як паведамлялася раней, любое рашэньне КПЧ ААН можна ўбачыць на спэцыялізаваным рэсурсе ААН, дзе маецца Табліца ўсіх рашэньняў КПЧ ААН па Беларусі (гл. адпаведны банэр, у верхнім правым куту нашага парталу).

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>