Не забірай жыцьцё!
2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі.

Гомельскія чыноўнікі мерапрыемства не дазволілі, бо ў адзіным месцы ў горадзе, дзе гарвыканкам дазволіў праводзіць мірныя сходы плянавалася правядзеньне гарадзкога фэстывалю.

“Справядліўцы” мяркуюць, што забаронай на правядзеньне мірных сходаў гарвыканкам парушыў артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – права на свабоднае выказваньне меркаваньня з дапамогаю мірнага сходу.

Забарону У.Сякерка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёну Гомеля, але там было адмоўлена ў задавальненьні скаргі. Касацыйная скарга ў абласны суд была пакінутая без задавальненьня, як і скарга ў Вярхоўны суд. У скарзе ў Камітэт ААН яны зьвярнулі ўвагу на тое, што ў Гомелі вызначана толькі адзіная пляцоўка (зараз такіх пляцовак дзьве) для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, заяўнікі сходаў абавязаныя аплаціць паслугі міліцыі, камунальных службаў і хуткай дапамогі (зараз міліцыя выконвае свае абавязкі бясплатна).

“Правапрымяняльная практыка названага рашэньня мясцовых уладаў у нашым канкрэтным выпадку прывяла да парушэньня права на свабоду выказваньня свайго меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу”, – напісаў У.Сякерка ў ААН.

Заяўнік просіць разгледзець скаргу па сутнасьці, устатанавіўшы факт парушэньня з боку Рэспублікі Беларусь правоў сябраў партыі, гарантаваных Міжнародным Пактам і рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці нормы й палажэньні закону “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама нормы рашэньня Гомельскага гарвыканкаму ў адпаведнасьць з міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Нагадаем, напрыканцы 2013 году Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэньне па скарзе Уладзіміра Сякеркі аб забароне ў 2008 годзе мірнага сходу у Гомелі. На яго падставе Урад Беларусі мусіць забясьпечыць “ахвяры парушэньня эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключна з поўным пакрыцьцём выдаткаў і належнай кампэнсацыяй”, а таксама абавязаны “не дапускаць падобных парушэньняў у будучыні”. Акрамя таго, беларускія ўлады абавязаныя “зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку яго прымяненьня такім чынам, каб забяьспечыць кожнаму права на свабоду правядзеньня мірных сходаў”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские левые ищут справедливость в ООН

Председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимир Сякерка обжаловал в Комитете ООН по правам человека прошлогодний запрет на проведение в Гомеле пикета, который партийцы пытались провести 6 августа с целью пропаганды идей своей партии.

Гомельские чиновники мероприятие не разрешили, так как в единственном месте в городе, где горисполком разрешил проводить мирные собрания планировалось проведение городского фестиваля.

“Справедливцы” полагают, что запретом на проведение мирных собраний горисполком нарушил статьи 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах – права на свободное выражение мнения с помощью мирного собрания.

Запрет В.Секерко обжаловал в суде Центрального района Гомеля, но там было отказано в удовлетворении жалобы. Кассационная жалоба в областной суд была оставлена ​​без удовлетворения, как и жалоба в Верховный суд. В жалобе в Комитет ООН они обратили внимание на то, что в Гомеле определено только единственная площадка (сейчас таких площадок две) для проведения массовых мероприятий. Кроме того, заявители собраний обязаны оплатить услуги милиции, коммунальных служб и скорой помощи (сейчас милиция выполняет свои обязанности бесплатно).

“Правоприменительная практика указанного решения местных властей в нашем конкретном случае привела к нарушению права на свободу выражения своего мнения с использованием мирного собрания”, – написал В.Сякерка в ООН.

Заявитель просит рассмотреть жалобу по существу, установив факт нарушения со стороны Республики Беларусь прав членов партии, гарантированных Международным пактом и рекомендовать беларускому правительству привести нормы и положения закона “О массовых мероприятиях”, а также нормы решения Гомельского горисполкома в соответствие с международными обязательствами.

Напомним, в конце 2013 года Комитет ООН по правам человека принял решение по жалобе Владимира Секерки о запрете в 2008 году мирного собрания в Гомеле. На его основе Правительство Беларуси должно обеспечить “жертве нарушения эффективное средство правовой защиты, включая полное возмещение затрат и надлежащую компенсацию”, а также обязано «не допускать подобных нарушений в будущем”. Кроме того, беларуские власти обязаны “изменить национальный Закон о массовых мероприятиях и практику его применения таким образом, чтобы обеспечить каждому право на свободу проведения мирных собраний”.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>