Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязьняў і забясьпечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамэндацыяў, якія зьмяшчаюцца ў справаздачы спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці.
Дакумэнт будзе прадстаўлены 28 кастрычніку на 69-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
У дакладзе адзначаецца, што па стане на ліпень 2014 году ў турмах знаходзяцца сем палітвязьняў: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.
Міклаш Харасьці таксама рэкамэндуе беларускаму ўраду гарантаваць незалежнасьць арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў, ствараючы ўмовы для таго, каб яны маглі працаваць, не баючыся рэпрэсіяў, перадае БелаПАН.
Сярод іншых рэкамэндацый:
– Правесьці ўсебаковы агляд беларускага заканадаўства, што датычыцца свабоды асацыяцыяў, і прывесьці ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі;
– Адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі);
– Ліквідаваць усе праўныя ды адміністрацыйныя перашкоды для атрыманьня няўрадавымі арганізацыямі ды праваабаронцамі фінансаваньня, у тым ліку з-за мяжы, і прывесьці заканадаўства, якое рэгулюе пытаньні фінансаваньня НДА, і практыку ў гэтай галіне ў адпаведнасьць з нормамі міжнароднага права;
– Ануляваць дыскрэцыйныя паўнамоцтвы ўрадавых ворганаў на вынясеньне папярэджаньняў у дачыненьні да дзейнасьці НДА, на падставе якіх іхная дзейнасьць можа быць спыненая і актывісты могуць быць пакараныя;
– Зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна” і ўсе НДА, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах;
– Спыніць кампаніі ў дзяржаўных СМІ па дыскрэдытацыі НДА, якія крытыкуюць урад, і спрыяць аб’ектыўнаму асьвятленьню іхнае працы ў сфэры абароны правоў чалавека;
– Спыніць перасьлед судовымі ворганамі недзяржаўных СМІ і журналістаў;
– Спыніць практыку стварэньня перашкодаў для НДА, якія рэалізуюць сваё права на свабоду мірных сходаў, дэманстрацыі, пікеты й флэш-мобы, а таксама іхнага ўціску й пакараньня, і перагледзець заканадаўства ў гэтай галіне, каб прывесьці яго ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі й стандартамі;
– Стварыць бясьпечныя і спрыяльныя ўмовы для грамадзянскай супольнасьці, уключаючы праваабаронцаў, у прыватнасьці зьліквідаваўшы перашкоды для працы НДА і актывістаў грамадзянскай супольнасьці;
– Забясьпечваць ўсебаковую абарону НДА і праваабаронцаў ад ўціску, запалохваньня й гвалту, забясьпечваючы апэратыўнае, дбайнае й транспарэнтнае расследаваньне такіх дзеяньняў, а таксама перасьлед у судовым парадку і пакараньне асобаў, якія гэта зьдзяйсьняюць;
– Забясьпечыць абаронцам правоў ЛГБТ-меншасьцяў іхнае права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў, каб яны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці за ажыцьцяўлеьнне гэтых правоў і не падвяргаліся пагрозе гвалту, уціску, перасьледу, запалохваньню альбо дыскрымінацыі па прычыне іх сэксуальнай арыентацыі;
– Прыкладаць добрасумленныя намаганьні для стварэньня нацыянальнай установы па правах чалавека ў адпаведнасьці з Парыскімі прынцыпамі ў супрацоўніцтве з усімі нацыянальнымі НДА, жадаючымі выступаць у абарону правоў чалавека.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Освободить политзаключенных в Беларуси снова призвал спецдокладчик ООН по правам человека
Белорусские власти должны немедленно и без каких-либо условий освободить всех политзаключенных и обеспечить полную реабилитацию их в гражданских и политических правах. Такая одна из рекомендаций, содержащихся в отчёте спецдокладчика ООН по ситуации с правами человека в Беларуси Миклоша Харашти.
Документ будет представлен 28 октября на 69-й сессии Генеральной ассамблеи ООН в Нью-Йорке.
В докладе отмечается, что по состоянию на июль 2014 года в тюрьмах находятся семь политзаключенных: Николай Статкевич, Эдуард Лобов, Николай Дедок, Игорь Олиневич, Евгений Васькович, Артем Прокопенко и Василий Парфенков.
Миклош Харашти также рекомендует беларускому правительству гарантировать независимость организаций гражданского общества и правозащитников, создавая условия для того, чтобы они могли работать, не боясь репрессий, передаёт БелаПАН.
Среди прочих рекомендаций:
– Провести всесторонний обзор белорусского законодательства, касающегося свободы ассоциаций, и привести в соответствие с международными нормами;
– Отменить статью 193.1 Уголовного кодекса (деятельность от имени незарегистрированной организации);
– Устранить все правовые и административные препятствия для получения неправительственными организациями и правозащитниками финансирования, в том числе из-за границы, и привести законодательство, регулирующее вопросы финансирования НПО, и практику в этой области в соответствие с нормами международного права;
– Аннулировать дискреционные полномочия правительственных органов на вынесение предупреждений в отношении деятельности НПО, на основании которых их деятельность может быть прекращена и активисты могут быть наказаны;
– Зарегистрировать правозащитный центр “Весна” и все НПО, которым было отказано в регистрации по политическим мотивам;
– Остановить кампании в государственных СМИ по дискредитации НПО, которые критикуют правительство, и способствовать объективному освещению их работы в сфере защиты прав человека;
– Прекратить преследование судебными органами негосударственных СМИ и журналистов;
– Прекратить практику создания препятствий для НПО, реализующих свое право на свободу мирных собраний, демонстрации, пикеты и флешмобы, а также притеснения, наказания, и пересмотреть законодательство в этой области, чтобы привести его в соответствие с международными нормами и стандартами;
– Создать безопасные и благоприятные условия для гражданского общества, включая правозащитников, в частности ликвидировав препятствия для работы НПО и активистов гражданского общества;
– Обеспечивать всестороннюю защиту НПО и правозащитников от давления, запугивания и насилия, обеспечивая оперативное, тщательное и транспарентное расследование таких действий, а также преследование в судебном порядке и наказание лиц, которые это совершают;
– Обеспечить защитникам прав ЛГБТ-меньшинств их права на свободу мирных собраний и свободу ассоциации, чтобы они не привлекались к уголовной ответственности за осуществление этих прав и не подвергались угрозе насилия, притеснения, преследования, запугиванию или дискриминации по причине их сексуальной ориентации;
– Прикладывать добросовестные усилия для создания национальной учреждения по правам человека в соответствии с Парижскими принципами в сотрудничестве со всеми национальными НГО, желающими выступать в защиту прав человека.
Паводле naviny.by
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
На фота: Міклаш Харасьці на паседжаньні Пастаяннае рады АБСЭ ў Вене, 3 ліпеня 2008
Фота – зь Беларускай Вікіпэдыі
Цэтлікі: ААН, палітвязьні, правы чалавека
One thought on “Вызваліць палітвязьняў у Беларусі зноў заклікаў спэцдакладчык ААН па правах чалавека”