2014 17/10

Вярхоўны суд РБ не задаволіў скаргу сябра кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Кузьміна з Белаазёрску, які прасіў адмяніць судовыя пастановы наконт правамоцнасьці пісьмовага папярэджаньня, вынесенага Бярозаўскай пракуратурай па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Нагадамем, пісьмовае папярэджаньне актывіст атрымаў у сакавіку 2013г. ад пракурора Бярозаўскага раёну. Прыцягнуць Кузьміна да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі прасіў у сваім прадстаўленьні супрацоўнікам Бярозаўскага РАУС цяпер ужо былы старшыня Белаазёрскага гарвыканкаму Вячаслаў Дамброўскі.

Бярозаўская міліцыя ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіла, не ўбачыўшы ў грамадзкіх кампаніях, якія праводзіліся прыхільнікамі “Гавары праўду”, прыкметаў арганізацыі.А.Кузьмін разам з белаазёрскімі актывістамі разгарнуў кампанію за паляпшэньне сацыяльна-бытавых умоваў гараджанаў: зьбіралі подпісы за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаваньне двароў і інш. Разам з тым, пракуратура Бярозаўскага раёну прыкметы арганізацыі ўбачыла і вынесла Аляксандру Кузьміну папярэджаньне па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу.

Вярхоўны суд таксама прызнаў, што пракуратура Бярозаўскага раёну правільна адрэагавала на незаконныя дзеяньні Кузьміна: “У арт.27 Закону “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” прадугледжана, у прыватнасьці, што пры ўстанаўленьні парушэньняў заканадаўства ў залежнасьці ад іхнага характару пракурор мае права ўносіць абавязковыя для выкананьня папярэджаньні”.

Далей у пастанове Вярхоўнага суду ўказваецца: “У судовым паседжаньні вы не адмаўляліся, што зьяўляецеся актывістам кампаніі “Гавары праўду”, якая праводзіцца ў межах праэкту “Грамадзянская дамова”. У той жа час вы не прадставілі суду доказаў таго, што сваю дзейнасьць у кампаніі “Гавары праўду” ажыцьцяўляеце як сябра якога-небудзь зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку грамадзкага аб’яднаньня. Паколькі вы зьяўляецеся актыўным удзельнікам незарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку грамадзкага аб’яднаньня, а згодна з ч.2 арт 7 Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” дзейнасьць такіх аб’яднаньняў на тэрыторыі РБ забараняецца, пракуратура мела права вынесьці вам афіцыйнае папярэджаньне. У сувязі з гэтым суд правамоцна адмовіў у задавальненьні скаргі”.

Адказ падпісаны намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Андрэем Забарам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Верховный суд считает предупреждение за деятельность от имени незарегистрированной организации законным

Верховный суд РБ не удовлетворил жалобу члена кампании “Говори правду” Александра Кузьмина из Белоозерска, который просил отменить судебные постановления по поводу правомочности письменного предупреждения, вынесенного Березовской прокуратурой по ст. 193.1 Уголовного кодекса – деятельность от имени незарегистрированной организации.

Напомним, письменное предупреждение активист получил в марте 2013 от прокурора Березовского района. Привлечь Кузьмина к уголовной ответственности за деятельность от имени незарегистрированной организации просил в своем представлении сотрудников Березовского РОВД теперь уже бывший председатель Белозерского горисполкома Вячеслав Домбровский.

Березовская милиция в возбуждении уголовного дела отказала, не увидев в общественных кампаниях, которые проводились сторонниками “Говори правду”, признаков организации. А.Кузьмин вместе с белоозерскими активистами развернул кампанию за улучшение социально-бытовых условий горожан: собирали подписи за ремонт дорог, ремонт подъездов, благоустройство дворов и др. Вместе с тем, прокуратура Березовского района признаки организации увидела и вынесла Александру Кузьмину предупреждение по статье 193.1 Уголовного кодекса.

Верховный суд также признал, что прокуратура Березовского района правильно отреагировала на незаконные действия Кузьмина: «В ст.27 Закона “О прокуратуре Республики Беларусь” предусмотрено, в частности, что при установлении нарушений законодательства в зависимости от их характера прокурор вправе вносить обязательные для исполнения предупреждения”.

Далее в постановлении Верховного суда указывается: “В судебном заседании вы не отказывались, что являетесь активистом кампании “Говори правду”, которая проводится в рамках проекта “Гражданский договор”. В то же время вы не представили суду доказательств того, что свою деятельность в кампании “Говори правду” осуществляете как член какого-либо зарегистрированного в установленном порядке общественного объединения. Поскольку вы являетесь активным участником незарегистрированного в установленном порядке общественного объединения, а согласно ч.2 ст 7 Закона “Об общественных объединениях” деятельность таких организаций на территории РБ запрещается, прокуратура имела право вынести вам официальное предупреждение. В связи с этим суд правомерно отказал в удовлетворении жалобы”.

Ответ подписан заместителем председателя Верховного суда Андреем Забарой.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Праблема наяўнасьці арт. 193.1 існуе ў Беларусі дастаткова даўно. Вось некаторыя думкі наконт гэтай дыскрымінацыйнай нормы, выказаныя прадстаўніком Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі Сяргеям Лісічонкам у 2012 годзе (відэа)

Глядзі ВІДЭА ТУТ:

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Вярхоўны суд лічыць папярэджаньне за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі законным (відэа па тэме)”

  1. Дыскрэцыйныя паўнамоцтвы і дыскрымінацыйныя нормы …

    Разбэшчаная бязьмежнай уладаю ды скарумпаваная насрозь “ідэалягічная вэртыкаль” у літаральным сэнсе гвалтуе абрабаванае ёй грамадзтва…

    Шантаж актывістаў і запалохваньне ініцыятыўнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі працягваецца. Вярхоўны Суд, як мы бачым тут, ня супраць застрашэньня і крымінальным перасьледам. І за што?! За нерэгістрацыю няўрадавай арганізацыі ды любой грамадзянскай кампаніі ці ініцыятывы (чытай – ініцыятыўнасьці), той, якую пры нашай сыстэме і практыцы ды й зарэгістраваць практычна немагчыма. Ці не зьдзек то з грамадзяніна Беларусі, зь беларуса?

    Такім чынам, “стрэльба, якая вясіць на сьцяне” ужо “зараджаная”…

    Чаго чакаць ад беларускіх “паляўнічых за прывідамі” – пакажа час. Але, ужо сёньня, можна канстатаваць, што сытуацыя не выпраўляецца, а мае тэндэнцыі да пагаршэньня. Праблема, народжаная бязглуздым артыкулам, які супярэчыць міжнародным стандартам права, пачынае рухацца зусім не ў накірунку ейнага чаканага ды лягічнага вырашэньня.

    Раней, з-за відавочнасьці палітычнага характару арт. 193.1 УК Беларусі не было аніводнага падобнага прэцэдынтаў па ім: ні перасьледу, ні папярэджваньняў. І як бачыцца, ніколі раней такая высокая судовая інстанцыя краіны, як Вярхоўня Суд, не давала падобных небясьпечных сыгналаў для грамадзтва, незарэгістраваных аб’яднаньняў ды грамадзянскіх ініцыятываў.

    Падобны сыгнал – прыкмета верагодных будучых рэпрэсыўных дзеяньняў. Яго можна разглядаць, як пачатак наступу на грамадзянскія правы й свабоды, нефармальную актыўнасьць грамадзянаў краіны.

    Усё гэта можна зьвязваць з ростам страху ва ўладаў у сувязі з надыходам так званай выбарчай актыўнасьці на фоне падзеяў ва Ўкраіне, а таксама з несуцяшальнымі сацыяльна-эканамічнымі прагнозамі на гэты ж пэрыяд для Беларусі, якая моцна завязаная на эканоміку суседняй Расеі (агрэсара і сусьветнага ізгоя сёньня) ды разам зь ёю будзе вымушаная ўцягвацца ў працяглую сьпіраль сыстэмнае сацыяльна-эканамічнае ды й палітычнае крызы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>