2014 21/10

У сувязі з сыстэматычным парушэньнем правоў і свабодаў грамадзянаў краіны, якія па гэтай прычыне фактычна пазбаўленыя свайго грамадзянскага статусу й ня могуць нароўні з грамадзянамі іншых краінаў (той жа суседняй Летувы ці Ўкраіны) рэалізоўваць на практыцы сваё грамадзянскае права на свабодны й асэнсаваны выбар ва ўмовах транспарэнтнай і дэмакратычнай выбарчай працэдуры, свабодна публічна выказваць уласныя меркаваньні праз рэалізацыю права на мірныя сходы, аб’ядноўвацца ў асацыяцыі ды па ўласнай ініцыятыве сваімі сіламі вырашаць праблемы, да якіх у дзяржавы “не даходзяць рукі” – Рэспубліка Беларусь да гэтага часу застаецца ў ганебным шэрагу самых несвабодных краінаў сьвету.

Пятае месца з канца нават у гэтым ганебным сьпісе адносна свабоды СМІ – паказчык таго, у якой багне праўнага бязьмежжа ды інфармацыйнае несвабоды беларусы сёньня сядзяць, дзякуючы “мудраму кіраўніцтву” сваёй краіны. Сьпіс падрыхтаваны міжнароднай арганізацыяй Freedom House у 2014 годзе.

Бо як раз грамадзянская ініцыятыва ў Беларусі ў літаральным сэнсе не застанецца без пакараньня. Улады, у нашым выпадку, робяць усё магчымае, каб нават зьнізіць любую самаарганізацыю ў грамадзтве. Гэта адбываецца, нягледзячы на дэкляратыўныя прызнаньня Ўрадам Беларусі міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека, а таксама на эўрапейскі мэнталітэт і адпаведную гэапалітычную прыналежнасьць нашага народа.

Кіруючы рэжым і дзейсная “вэртыкаль улады”, якая ў нармальных, дэмакратычных умовах, дазваляе дзяржаве дзейнічаць больш эфэктыўна па вырашэньні хвалюючых грамадзтва разнастайных праблемаў менавіта ў супрацы з актыўнай грамадзянскай супольнасьцю – у нашых умовах паводзіць сябе як наднацыянальная палітычная панадбудова, якой дазволена ўсё, нават парушаць і сыстэматычна не выконваць Асноўны Закон краіны.

Пры гэтым, дадзеная палітычная структура, добра арганізаваная й матываваная да дзеяньня – ці бязьдзеяньня, калі гэта неабходна – мае на мэце зусім не рэалізацыю ўлады для патрэбаў грамадства згодна дэмакратычнаму прынцыпу “ўлада – для народу», а дзейнічае толькі і выключна для самазахаваньня ў рамках пабудаванай на страху, рэпрэсіях і дыктаце аўтарытарна-каманднай сыстэмы. І ратацыя кадраў у дадзенай па сутнасьці “аднапартыйна-кланавай” палітычнай надбудове цалкам ажыцьцяўляецца ў абыход устаноўленага Канстытуцыяй праўнага поля ды адпаведных, абсалютна неабходных і абавязковых для падтрыманьня канстытуцыйнага ладу й захаваньня Асноўнага Закону краіны, дэмакратычных працэдураў.

Адсюль, у тым ліку, вынікае і абсурдная, дзіўная на першы погляд, практыка сталага адыходу беларускім Урадам ад выкананьня міжнародных абавязацельстваў па падпісаных Рэспублікай Беларусь міжнародных дамовах у галіне правоў чалавека, такіх як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), а таксама адмова прызнаваць для сябе абавязковымі й выконваць рашэньні Камітэту па правах чалавека ААН (КПЧ ААН).

Дадзеная сыстэма, якая ня мае нічога агульнага з правам і прававой дзяржавай, падпарадкоўвае сваім “ідэалагічным мэтам» і мэтазгоднасьці ўсю судовую галіну ўлады, якая практычна адсутнічае ў краіне як незалежны праўны інстытут абароны парушаемых грамадзянскіх правоў і свабодаў, а таксама служыць у якасьці прыкрыцьця неправамерных і злачынных па сваёй сутнасьці рэпрэсыўных дзеяньняў і мэханізмаў, накіраваных на падаўленьне правоў і свабодаў чалавека, грамадзянскай актыўнасьці, любога стваральнага, салідарнага альбо пратэстнага дзеяньня ў падобных антыканстытуцыйных і цалкам антыпраўных абставінах.

Разбэшчаная бязьмежнай уладаю ды скарумпаваная наскрозь “ідэалягічная вэртыкаль” у такіх умовах пануе над падпарадкаванай ёй судова-праўнай сыстэмай (калі яе яшчэ можна так называць) і ў літаральным сэнсе гвалтуе абрабаванае ёй грамадзтва.

Адсутнасьць праўнай вызначанасьці, якую можна выявіць ў многіх законах, што маюць на мэце рэалізацыю на практыцы асноўных канстытуцыйных правоў і свабодаў, дае дыскрэцыйныя паўнамоцтвы ўладам для дзеяньняў (бязьдзеяньня), у тым ліку разнастайных трактовак нормаў заканадаўства, а таксама іхнага фактычнага сыстэмнага невыкананьня. Гэта падмацоўваецца абсалютным бязьдзеяньнем нацыянальных судоў адносна неабходнасьці спыненьня падобнай неправамернай практыцы і не выкарыстаньня для гэтага ў судовых працэсах судзьдзямі імпэратыўных нормаў наўпростага дзеяньня Канстытуцыі краіны.

У дадзеных умовах прынятая Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь пастанова (гл. матэрыял на сайце) фактычна паказвае, што шантаж актывістаў і запалохваньне ініцыятыўнай частки грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі працягваецца. І для гэтага тут ужо пачынае скарыстоўвацца і найвышэйшая судовая іерархія. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, як мы бачым у прыведзеным у матэрыяле вызначэньні, ня супраць застрашэньня актывістаў грамадзянскай супольнасьці і крымінальным перасьледам. І за што?! За нерэгістрацыю няўрадавай арганізацыі ды любой грамадзянскай кампаніі ці ініцыятывы (чытай – грамадзянскай самаарганізацыі ды ініцыятыўнасьці)! І гэта пры тым, што аніводную непадпарадкаваную ўладам арганізацыю (за рэдкім выключэньнем) ў нашай краіне сёньня зарэгістраваць практычна немагчыма. Ці гэта ня зьдзек над грамадзянінам Беларусі, над беларусам?

Такім чынам, “стрэльба, якая вясіць на сьцяне” – ужо “зараджана”…

Чаго чакаць ад беларускіх “паляўнічых за прывідамі” – пакажа час. Але, ужо сёньня, можна канстатаваць, што сытуацыя не выпраўляецца, а мае тэндэнцыі да пагаршэньня. Праблема, народжаная бязглуздым артыкулам, які супярэчыць міжнародным стандартам права, пачынае рухацца зусім не ў накірунку ейнага чаканага ды лягічнага вырашэньня.

Раней, з-за відавочнасьці палітычнага характару артыкулу 193.1 УК Рэспублікі Беларусь не было аніводнага значнага прэцэдынту па ім: ні перасьледу, ні папярэджваньняў. У любым выпадку, як бачыцца, ніколі раней такая высокая судовая інстанцыя краіны, як Вярхоўня Суд, не давала падобных небясьпечных сыгналаў для грамадзтва, для любых незарэгістраваных аб’яднаньняў ды грамадзянскіх ініцыятываў.

Падобны сыгнал – прыкмета верагодных будучых рэпрэсыўных дзеяньняў. Яго можна разглядаць, як пачатак наступу на грамадзянскія правы й свабоды, нефармальную актыўнасьць грамадзянаў краіны.

Добра, калі ўсё ня так. І за падобным крокам ня будуць зроблены наступныя ў тым жа дыскрымінацыйна-рэпрэсыўным кірунку.

У любым выпадку, усе вышэй адзначаныя акалічнасьці, можна зьвязваць з ростам страху ва ўладаў у сувязі з надыходам так званай выбарчай актыўнасьці на фоне падзеяў ва Ўкраіне, а таксама з несуцяшальнымі сацыяльна-эканамічнымі прагнозамі на блідэйшы пэрыяд для Беларусі, якая моцна завязаная на эканоміку суседняй Расеі (агрэсара і сусьветнага ізгоя ў сувязі з гэтым сёньня) ды разам зь ёю будзе вымушаная ўцягвацца ў працяглую сьпіраль сыстэмнае сацыяльна-эканамічнае ды й палітычнае крызы.

Глядзі ніжэй відэа па тэме – Вільня, 2012г. (4:49 хвіл.)):
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Дискреционные полномочия, дискриминационные нормы и репрессивная практика … (относительно ст. 193.1 и не только)

В связи с систематическим нарушением прав и свобод граждан страны, которые по этой причине фактически лишены своего гражданского статуса и не могут наравне с гражданами других стран (той же соседней Литвы или Украины) реализовывать на практике своё гражданское право на свободный и осознанный выбор в условиях транспарентной и демократической избирательной процедуры, свободно публично высказывать собственные суждения через реализацию права на мирные собрания, объединяться в ассоциации и по собственной инициативе своими силами решать проблемы, до которых у государства “не доходят руки” – Республика Беларусь до сих пор остается в позорном ряду самых несвободных стран мира.

Пятое место с конца даже в этом позорном списке относительно свободы СМИ – показатель того, в какой трясине правового беспредела и информационной несвободы белорусы сегодня сидят, благодаря “мудрому руководству” своей страны. Список подготовлен международной организацией Freedom House в 2014 году.

Ведь как раз гражданская инициатива в Беларуси в буквальном смысле не останется без наказания. Власти, в нашем случае, делают все возможное, чтобы даже снизить любую самоорганизацию в обществе. Это происходит, несмотря на декларативные признания Правительством Беларуси международных стандартов права в области прав человека, а также на европейский менталитет и соответствующую геополитическую пранадлежность нашего народа.

Правящий режим и действуюўая “вертикаль власти”, которая в нормальных, демократических условиях, позволяет государству действовать более эффективно по решению волнующих общество разнообразных проблем именно в сотрудничестве с активной гражданским обществом страны – в наших условиях ведёт себя как наднациональная политическая надстройка, которой дозволено всё, даже нарушать и систематически не исполнять Основной Закон страны.

При этом, данная политическая структура, хорошо организованная и мотивированная к действию – или бездействию, если это необходимо – имеет целью вовсе не реализацию власти для потребностей общества согласно демократическому принципу “власть – для народа», а действует только и исключительно для самосохранения в рамках построенной на страхе, репрессиях и диктате авторитарно-командной системы. И ротация кадров в данной по существу “однопартийно-клановой” политической надстройке полностью осуществляется в обход установленного Конституцией правового поля и соответствующих, абсолютно необходимых и обязательных для поддержания конституционного строя и соблюдения Основного Закона страны, демократических процедур.

Отсюда, в том числе, вытекает и абсурдная, странная на первый взгляд, практика постоянного ухода беларуским Правительством от выполнения международных обязательств по подписанным Республикой Беларусь международным договорам в области прав человека, таким как Международный Пакт об гражданским и политическим правам (МПГиПП), а также отказ признавать для себя обязательными и выполнять решения Комитета по Правам Человека ООН (КПЧ ООН).

Данная ничего не имеющая с правом и правовым государством система подчиняет своим “идеологическим целям» и целесообразности всю судебную ветвь власти, которая практически отсутствует в стране как независимый правовой институт защиты нарушенных гражданских прав и свобод и служить в качестве прикрытия неправомерных и преступных по своей сути репрессивных действий и механизмов, направленных на подавление прав и свобод человека, гражданской активности, любого созидательного, солидарного либо протестного действия в подобных антиконституционных и полностью антиправовых обстоятельствах.

Растленная безграничной властью и коррумпированная насквозь “идеологическая вертикаль” в таких условиях господствует над подчинённой ей судебно-правовой системой (если её ещё ​​можно так называть) и, в буквальном смысле, насилует ограбленное ей общество …

Отсутствие правовой определенности, которую можно обнаружить во многих законах, имеющих целью реализацию на практике основных конституционных прав и свобод, даёт дискреционные полномочия властям для действий (бездействия), в том числе и разнообразных трактовок норм законодательства, а также их фактического системного невыполнения. Это подкрепляется абсолютным бездействием национальных судов относительно необходимости прекращения подобной неправомерной практики и не использованием для этого в судебных процессах судьями императивных норм прямого действия Конституции страны.

В данных условиях принятое Верховным Судом Республики Беларусь постановление (см. материал на сайте) фактически показывает, что шантаж активистов и запугивание инициативной части гражданского общества в Беларуси продолжается. И для этого здесь уже начинает применяться высшая судебная иерархия. Верховный Суд Республики Беларусь, как мы видим в приведённом в материале определении, не против запугивания активистов гражданского общества и уголовным преследованием. И за что?! За нерегистрацию неправительственной организации и любой гражданской кампании или инициативы (читай – гражданской самоорганизации и инициативности)! И это при том, что ни одну неподвластную властям организацию (за редким исключением) в нашей стране сегодня зарегистрировать практически невозможно. Не глумление ли это над гражданином Беларуси, над беларусом?

Таким образом, “ружье, которое висит на стене” – уже “заряжено” …

Чего ждать от белорусских “охотников за привидениями” – покажет время. Но, уже сегодня, можно констатировать, что ситуация не исправляется, а имеет тенденции к ухудшению. Проблема, рожденная бессмысленной статьёй, которая противоречит международным стандартам права, начинает двигаться совсем не в направлении её ожидаемого и логичного разрешения.

Ранее, из-за очевидности политического характера статьи 193.1 УК Республики Беларусь не было ни единого существенного прецедента по ней: ни преследования, ни предостережений. В любом случае, как видится, никогда раньше такая высокая судебная инстанция страны, как Верховный Суд, не давала подобных опасных сигналов для общества, для любых незарегистрированных объединений и гражданских инициатив.

Подобный сигнал – признак вероятных будущих репрессивных действий. Его можно рассматривать, как начало наступления на гражданские права и свободы, неформальную активность граждан страны.

Хорошо, если всё не так. И за подобным шагом не будут сделаны последующие в том же дискриминационно-репрессивном направлении.

В любом случае, все выше указанные обстоятельства можно связывать с ростом страха у властей в связи с наступлением так называемой избирательной активности на фоне событий в Украине, а также с неутешительными социально-экономическими прогнозами на ближайшый период для Беларуси, которая сильно завязана на экономику соседней России (агрессора и мирового изгоя в связи с этим сегодня) и вместе с ней будет вынуждена втягиваться в длительную спираль системного социально-экономического да и политического кризиса.

Глядзі ніжэй відэа па тэме  – Вільня, 2012г. (4:49 хвіл.)):

Аляксей Лапіцкі спэцыяльна для
Беларускага Праўнага Парталу,
www.prava-by.info

На фота – Аляксей Лапіцкі,
праваабаронца, сябра забароненага ўладамі
Праваабарончага цэнтру “Вясна” з горада Жодзіна,
Менская вобласьць.

Фота і відэа: аўтара.

Цэтлікі: , , , , , , ,

One thought on “Дыскрэцыйныя паўнамоцтвы, дыскрымінацыйныя нормы і рэпрэсіўная практыка … (адносна ст. 193.1 і ня толькі, відэа па тэме)”

  1. Куды ўжо далей, спадарства?! …

    Той, хто здольны бачыць – убачыць, той, хто здольны самастойна думаць – зразумее.

    Але … у “правільных” прадстаўнікоў аднапартыйнай намэнклятуры – як у тых жа “злодзеяў у законе” – заўсёды свая праўда.((

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>