2014 22/10

Канстытуцыйны суд лічыць беларускае заканадаўства дастатковым для выкананьня рашэньняў, якія прымаюцца ў Жэнэве.

Пра гэта сакратарыят суду паведаміў у адрас старшыні РПГА “Пакт” Міхаіла Пастухова па выніку разгляду ініцыятыўнага звароту, пададзенага ў сувязі зь невыкананьнем у краіне рашэньняў Камітэту па правах чалавека.

Нагадаем, старшыня ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Пакт” Міхаіл Пастухоў разам з выканаўчым дырэктарам Леанідам Судаленка зьвярнуліся зь ініцыятыўным зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, дзе паднялі пытаньні сыстэматычнага невыкананьня ў краіне рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека.

“Пытаньні выкананьня рашэньняў ворганаў міжнародных арганізацыяў рэгулююцца артыкуламі 34 і 35 закону аб міжнародных дамовах. Прабелаў, калізыяў і праўнай нявызначанасьці, якія маглі б зьяўляцца падставаю для распачынаньня справы, у КС не ўстаноўлена”, – адказаў праваабаронцам сакратарыят суду.

Выканаўчы дырэктар РПГА “Пакт” Леанід Судаленка адзначае фармальны характар ​​разгляду іхнага ініцыятыўнага звароту ў КС, бо ў выніку не атрыманыя адказы на шэраг канкрэтных пытаньняў.

“Фактычна Канстытуцыйны Суд адправіў нас у Міністэрства замежных справаў, зь якім мы раней прайшлі круг судовых цяжбаў па ўзьнятым пытаньні. Тыя нормы заканадаўства, на якія спасылаюцца ў КС, як на адсутнасьць праблемы ў краіне дзейнічаюць ужо больш за пяць гадоў, тым ня менш, рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека як не выконваліся, гэтак і не выконваюцца па сёньняшні дзень”
, – адзначае праваабаронца.

“Калі закон аб міжнародных дамовах закрывае усе прабелы, калізыі й праўную нявызначанасьць у пытаньнях выкананьня рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, тады чаму ў краіне застаюцца не выкананымі 73 рашэньні гэтага Камітэту? Днямі нам стала вядома аб рэгістрацыі ў Жэнэве 168-га паведамленьня зь Беларусі, як чыноўнікі будуць іх выконваць надалей? У наступным годзе, у рамках Савета ААН па правах чалавека Беларусь павінна будзе прайсьці працэдуру Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА), то бок прадэманстраваць усяму сьвету з трыбуны ААН прагрэс у сытуацыі з правамі чалавека, з чым туды пойдуць беларускія чыноўнікі?”
- задаецца пытаньнямі Л. Судаленка.

Праваабаронца дадаў, што Беларусь добраахвотна прызнала кампетэнцыю Камітэту па правах чалавека вызначаць наяўнасьць альбо адсутнасьць парушэньняў Пакту, а таксама абавязалася забясьпечваць усім грамадзянам правы, якiя прызнаюцца ў Пакце, адпаведна краіна абавязаная забясьпечыць эфэктыўную абарону гэтых правоў, а не ківаць ў бок нацыянальнага Закону, які фактычна не працуе.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

КС отказался возбудить дело по обращению правозащитников

Конституционный суд считает белорусское законодательство достаточным для выполнения решений, принимаемых в Женеве. Об этом секретариат суда сообщил в адрес председателя РПОО “Пакт” Михаила Пастухова по результату рассмотрения инициативного обращения, поданного в связи с невыполнением в стране решений Комитета по правам человека.

Напомним, председатель создаваемого республиканского правозащитного общественного объединения “Пакт” Михаил Пастухов вместе с исполнительным директором Леонидом Судаленко обратились с инициативным обращением в Конституционный Суд Республики Беларусь, где подняли вопросы систематического невыполнения в стране решений Комитета ООН по правам человека.

“Вопросы исполнения решений органов международных организаций регулируются статьями 34 и 35 закона о международных договорах. Пробелов, коллизий и правовой неопределенности, которые могли бы являться основанием для возбуждения дела, в КС не установлено”, – ответил правозащитникам секретариат суда.

Исполнительный директор “Пакта” Леонид Судаленко отмечает формальный характер рассмотрения их инициативного обращения в КС, так как в итоге не получены ответы на ряд конкретных вопросов.

«Фактически Конституционный Суд отправил нас в Министерство иностранных дел, с которым мы ранее прошли круг судебных тяжб по поднятым вопросам. Те нормы законодательства, на которые ссылаются в КС, как на отсутствие проблемы в стране, действуют уже более пяти лет, тем не менее, решения Комитета ООН по правам человека как не соблюдались, так не выполняются до сегодняшнего дня»
, – отмечает правозащитник.

“Если закон о международных договорах закрывает все пробелы, коллизии и правовую неопределенность в вопросах исполнения решений Комитета по правам человека ООН, тогда почему в стране остаются не выполненными 73 решения этого Комитета? Днями нам стало известно о регистрации в Женеве 168-го сообщения из Беларуси, как чиновники будут их выполнять впредь? В следующем году, в рамках Совета ООН по правам человека Беларусь должна будет пройти процедуру Универсального периодического обзора (УПО), т. е. продемонстрировать всему миру с трибуны ООН прогресс в ситуации с правами человека, с чем туда пойдут белорусские чиновники?” – задаётся вопросами Л.Судаленко.

Правозащитник добавил, что Беларусь добровольно признала компетенцию Комитета по правам человека определять наличие или отсутствие нарушений Пакта, а также обязалась обеспечивать всем гражданам права, признаваемые в Пакте, соответственно страна обязана обеспечить эффективную защиту этих прав, а не кивать в сторону национального Закона, который фактически не работает.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Леанід Судаленка
Фота: А.Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , ,

One thought on “КС адмовіўся распачаць справу па звароце праваабаронцаў”

  1. busy_lawyer says:

    Складывается впечатление, что нормы регламентирующие производство по устранению правовой неопределенности сами страдают от правовой неопределенности. :(

    Может имеет смысл обратиться в КС с обращением по этому поводу?

    Понятно, что КС трусоват и не может кардинально менять право и его применение, но если бы по Закону отказы возбудить производство по ст. 158 Закона о конст. судопроизводстве нужно было облекать в форму Определения, то по аналогии с РФ КС мог бы выносить так называемые Определения с позитивным содержанием, что уже было неплохим подспорьем, к примеру, в описанной ситуации.

    Но, видимо, для Беларуси даже такой вариант представляет угрозу конституционному строю :(

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>