2014 22/10

У рамках 69-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніку будзе прадстаўлены даклад Мішэля Форста, Спэцдакладчыка па пытаньні аб стане праваабаронцаў, 28 кастрычніка – даклад Міклаша Харасьці, Спэцдакладчыка па сытуацыі ў Беларусі. Акрамя таго, пройдуць спэцыяльныя мерапрыемствы з удзелам праваабаронцаў.

23 кастрычніку, у працяг справаздачы па стане праваабаронцаў, адбудзецца паралельнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў з Беларусі ды Украіны. Нашу краіну прадстаўляе Тацяна Равяка (ПЦ “Вясна” і Дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава), Украіну – Аляксандра Матвійчук (Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і Эўрамайдан SOS) і Вадзім Півавараў (Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захаваньня правоў чалавека ў дзейнасьці праваахоўных ворганаў). З боку міжнародных арганізацыяў падтрымку мерапрыемству аказваюць Фонд Дамоў правоў чалавека і Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека.

Як гаворыцца ў анонсе мерапрыемства, хоць Беларусь і Украіна зьяўляюцца суседзямі з агульнай гісторыяй, сытуацыя з правамі чалавека ў гэтых краінах значна адрозніваецца. Іх праваабаронцы сутыкаюцца з рознымі праблемамі, якія, у той жа час, ярка ілюструюць ўсе складанасьці праваабарончай супольнасьці ва Усходняй Эўропе. У абедзьвюх краінах ёсьць актыўная грамадзянская супольнасьць, якая ў Беларусі працуе ў асноўным неафіцыйна й дагэтуль цалкам не прызнаная, у адрозненьні ад Украіны. Пры гэтым падкрэсліваецца роля праваабаронцаў, якая мае вырашальнае значэньне для развіцьця абедзьвюх краінаў у кірунку дэмакратызацыі й вяршэнства закону.

Акрэсліваючы круг праблемаў у працы ўкраінскіх і беларускіх праваабаронцаў, арганізатары мерапрыемства адзначаюць наступнае:

«Праваабаронцы ва Украіне аказалі актыўную падтрымку мірным дэманстрантам і фіксавалі парушэньні правоў чалавека падчас Эўрамайдану, у тым ліку ўжываньне катаваньняў і забойстваў з боку праваахоўных ворганаў. Сёньня грамадзянская супольнасьць займае важнейшае месца ў аказаньні гуманітарнай дапамогі тым, хто вымушаны бегчы з усходу й поўдня Украіны, асабліва з Крыму, і настойвае на дэмакратычных рэформах ва Украіне, фіксуючы ў той жа час велізарныя парушэньні правоў чалавека на ўсходзе Украіны і ў Крыме. Беларускія праваабаронцы на працягу многіх гадоў працуюць над рэформамі ў краіне, сутыкаючыся з сыстэмнымі ды сыстэматычнымі парушэньнямі іхных асноўных правоў на свабоду выказваньня меркаваньняў, асацыяцыяў і мірных сходаў. У іх няма магчымасьці даваць ацэнку дзяржаўнай палітыцы незалежна ад самой дзяржавы, а таксама магчымасьці абароны правоў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека. Як адзначыў Спэцыяльны дакладчык па Беларусі ў сваім дакладзе Генэральнай Асамблеі, праваабаронцы сутыкаюцца з крыміналізацыяй іхнае дзейнасьці заканадаўствам і падвяргаюцца пагрозам і ўціску, адвольным затрыманьням, уключаючы кароткатэрміновыя затрыманьні й доўгатэрміновае адбываньне турэмных заключэньняў, катаваньням і жорсткаму абыходжаньню, а таксама абмежаваньню свабоды перамяшчэньня. Стан ўразьлівых групаў, такіх як абаронцы правоў ЛГБТ, таксама выклікае непакой».

24 кастрычніка спэцыяльнае мерапрыемства праваабаронцаў Украіны і Беларусі з удзелам спэцдакладчыка ААН Міклаша Харасьці адбудзецца ў Калумбійскім унівэрсытэце Нью-Ёрка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Ситуация с правами человека и положение правозащитников в Беларуси будет обсуждаться на Генассамблее ООН

В рамках 69-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН в Нью-Йорке 23 октября будет представлен доклад Мишеля Форста, Спецдокладчика по вопросу о положении правозащитников, 28 октября – доклад Миклоша Харашти, Спецдокладчика по ситуации в Беларуси. Кроме того, пройдут специальные мероприятия с участием правозащитников.

23 октября, в продолжение отчета о положении правозащитников, состоится параллельное мероприятие с участием представителей из Беларуси и Украины. Нашу страну представляет Татьяна Ревяко (ПЦ «Весна» и Дом прав человека имени Бориса Звозскова), Украину – Александра Матвийчук (Центр гражданских свобод и Евромайдан SOS) и Вадим Пивоваров (Ассоциация украинских мониторов соблюдения прав человека в деятельности правоохранительных органов). Со стороны международных организаций поддержку мероприятию оказывают Фонд Домов прав человека и Международная Федерация за права человека.

Как говорится в анонсе мероприятия, хотя Беларусь и Украина являются соседями с общей историей, ситуация с правами человека в этих странах значительно разнится. Их правозащитники сталкиваются с различными проблемами, которые, в то же время, ярко иллюстрируют все сложности правозащитного сообщества в Восточной Европе. В обеих странах есть активное гражданское общество, которое в Беларуси работает в основном неофициально и до сих пор полностью не признано, в отличие от Украины. При этом подчеркивается роль правозащитников, имеющая решающее значение для развития обеих стран в направлении демократизации и верховенства закона.

Очерчивая круг проблем в работе украинских и белорусских правозащитников, организаторы мероприятия отмечают следующее:

«Правозащитники в Украине оказали активную поддержку мирным демонстрантам и фиксировали нарушения прав человека во время Евромайдана, в том числе применение пыток и убийств со стороны правоохранительных органов. Сегодня гражданское общество занимает важнейшее место в оказании гуманитарной помощи тем, кто вынужден бежать с востока и юга Украины, особенно из Крыма, и настаивает на демократических реформах в Украине, фиксируя в то же время огромные нарушения прав человека в Восточной Украине и в Крыму.
Белорусские правозащитники в течение многих лет работают над реформами в стране, сталкиваясь с системными и систематическими нарушениями их основных прав на свободу выражения мнений, ассоциации и мирных собраний. У них нет возможности давать оценку государственной политике независимо от самого государства, а также возможности защиты прав жертв нарушений прав человека. Как отметил Специальный докладчик по Беларуси в своем докладе Генеральной Ассамблее, правозащитники сталкиваются с криминализацией их деятельности законодательством и подвергаются угрозам и притеснениям, произвольным задержаниям, включая краткосрочные задержания и долгосрочное отбывание тюремных заключений, пытки и жестокое обращение, а также ограничения свободы передвижения. Положение уязвимых групп, таких как защитники прав ЛГБТ, также вызывает беспокойство»
.

24 октября специальное мероприятие правозащитников Украины и Беларуси с участием спецдокладчика ООН Миклоша Харашти состоится в Колумбийском университете Нью-Йорка.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота – Тацяна Равяка, ПЦ «Весна» і Дом правоў человека імя Барыса Звоскава.
Фота: А.Лапіцкага

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>