Не забірай жыцьцё!
2014 23/10

Камітэт ААН па правах чалавека на 111-й сэсіі разгледзеў скаргі двух віцебчукоў. Вэрдыкт, вынесены камітэтам: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Ігара Базарава і Валера Аляксандрава, пакараўшы іх пяць гадоў таму штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці.

Паводле Камітэту, улады парушылі частку 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня), а ў адносінах да Базарава быў парушаны яшчэ і артыкул 21 Пакту (права на мірныя сходы).

Падзеі, якія вымусілі актывістаў зьвярнуцца па дапамогу ў КПЧ, адбыліся ў 2009 годзе. Ігар Базараў і Валер Аляксандраў вырашылі адзначыць Дзень волі. 25 сакавіка яны разам зь Сяргеем Каваленкам выйшлі зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтар Віцебску. У справу ўмяшалася міліцыя: хлопцаў абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў). 27 сакавіка судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Алена Казілава вынесла рашэньне аб пакараньні актывістаў штрафамі: кожны зь іх павінен быў выплаціць у даход дзяржавы па 70 тысяч рублёў (па дзьве базавыя велічыні). Спробы абскардзіць гэтае рашэньне ў Віцебскім абласным і Вярхоўным судох не далі плёну.

Як адзначыў камітэт, у рашэньнях, прынятых у дачыненьні да віцебскіх актывістаў, калі ўводзяцца нейкія абмежаваньні правоў, дзяржава павінна растлумачыць, дзеля дасягненьня якіх легітымных мэтаў правы абмяжоўваюцца. Аднак урад Беларусі не растлумачыў, якім чынам маўклівы рух траіх чалавек па ходніках у абедзенны час парушыў правы і свабоды іншых людзей або стварыў пагрозу нацыянальнай бясьпецы ці грамадзкаму парадку. Таму камітэт прыйшоў да высновы, што перасьлед Базарава і Аляксандрава за іх удзел у мірным сходзе, хаця ён і ня быў санкцыянаваны ўладамі, зьяўляецца неабгрунтаваным абмежаваннем правоў.

Згодна з рашэньнем КПЧ, Беларусь як удзельнік Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязаная забясьпечыць віцебскім актывістам эфэктыўныя сродкі праўнай абароны, а таксама кампэнсацыю і пакрыцьцё накладзеных на іх штрафаў. Таксама дзяржава павінна зрабіць захады па недапушчэньні аналягічных парушэньняў у будучыні; камітэт нагадаў уладам Беларусі, што яны мусяць перагледзець заканадаўства, у прыватнасьці Закон аб масавых мерапрыемствах ад 30 сьнежня 1997 году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН: Беларусь нарушила права витебских активистов (документ, англ.)

Комитет ООН по правам человека на 111-й сессии рассмотрел жалобы двух витеблян. Вердикт, вынесенный комитетом: Республика Беларусь нарушила права Игоря Базарова и Валерия Александрова, наказав их пять лет назад штрафами за участие в несанкционированном уличном шествии. Согласно Комитета, власти нарушили часть 2 статьи 19 Международного пакта о гражданских и политических правах (право на свободное выражение своего мнения), а в отношении Базарова была нарушена ещё и статья 21 Пакта (право на мирные собрания).

События, которые вынудили активистов обратиться за помощью в КПЧ, произошли в 2009 года. Игорь Базаров и Валерий Александров решили отметить День свободы. 25 марта они вместе с Сергеем Коваленко вышли с бело-красно-белым флагом в центр Витебска. В дело вмешалась милиция: ребят обвинили в нарушении статьи 23.34 Кодекса об административных правонарушениях (нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий). 27 марта судья суда Октябрьского района Витебска Елена Козилова вынесла решение о наказании активистов штрафами: каждый из них должен был выплатить в доход государства по 70 тысяч рублей (по две базовые величины). Попытки обжаловать это решение в Витебском областном и Верховном судах не дали результата.

Как отметил комитет, в решениях, принятых в отношении витебских активистов, когда вводятся некие ограничения прав, государство должно объяснить, ради достижения каких легитимных целей права ограничиваются. Однако правительство Беларуси не пояснило, каким образом молчаливое движение троих человек по тротуарам в обеденное время нарушило права и свободы других людей или создало угрозу национальной безопасности или общественному порядку. Поэтому комитет пришёл к выводу, что преследование Базарова и Александрова за их участие в мирном собрании, хотя он и не было санкционировано властями, является необоснованным ограничением прав.

Согласно решению КПЧ, Беларусь как участник Международного Пакта о гражданских и политических правах обязана обеспечить витебским активистом эффективные средства правовой защиты, а также компенсацию и покрытие наложенных на них штрафов. Также государство должно принять меры по недопущению аналогичных нарушений в будущем; комитет напомнил властям Беларуси, что они должны пересмотреть законодательство, в частности Закон о массовых мероприятиях от 30 декабря 1997 года.

ДАДАТКІ:

Рашэньне КПЧ ААН CCPR/C/111/D/1934/2010 па справе “Базараў супраць Беларусі” (PDF, анг.)

Паводле vitebskspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>