Не забірай жыцьцё!
2014 25/10

У рамках 69-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніку быў прадстаўлены даклад Мішэля Форста, спэцдакладчыка па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў.

“У гэтым дакладзе няма ўзгадкі пра Беларусь, а ёсьць толькі апісаньне агульных тэндэнцыяў становішча праваабаронцаў ва ўсім сьвеце. Даклад прадстаўляўся ў фармаце інтэрактыўнага дыялёгу. Гэта значыцца, што пасьля яго агучваньня прадстаўнікі дзяржаваў маглі пракамэнтаваць яго й задаць свае пытаньні. Афіцыйная прадстаўніца Беларусі задала пытаньне пра тое, якія спэцдакладчык зьбіраецца прыняць меры па барацьбе са злоўжываньнямі праваабаронцаў, якія спэкулятыўна пад выглядам абароны ахвяраў мірных сходаў абараняюць асобаў, якія ажыцьцяўляюць дзеяньні, накіраваныя супраць правапарадку”, — апавяла карэспандэнту Свабоды прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага дому правоў чалавека Тацяна Равяка, якая бярэ ўдзел у імпрэзе. Спэцдакладчык сказаў, што сваімі далейшымі дзеяньнямі зможа адказаць на ўсе пытаньні.

Тацяна Равяка так пракамэнтавала карэспандэнту Свабоды заяву афіцыйнай прадстаўніцы Беларусі: «Думаю, што прадстаўнік Беларусі кіруецца агульнай пазыцыяй беларускіх уладаў адносна людзей, якія зазнаюць перасьлед за імкненьне рэалізаваць свае правы: яны прадстаўляюцца звычайнымі злачынцамі. А калі праваабаронцы даводзяць іншае, то атрымліваецца, што, на думку ўладаў, яны проста спэкулююць, злоўжываюць. Тут можна казаць пра падмену паняцьцяў, якой кіруюцца беларускія ўлады, каб лепей выглядаць найперш перад міжнароднай супольнасьцю».

Сёньня ў Нью-Ёрку пройдзе сайд-эвэнт з удзелам спэцдакладчыка па праваабаронцах, спэцдакладчыка па Беларусі і саміх праваабаронцаў.

«Фактычна гэта для нас галоўнае мерапрыемства, дзе будзе магчымасьць прадставіць сытуацыю ня толькі з праваабаронцамі, але і з шырокай грамадзянскай супольнасьцю і ўвогуле з правамі чалавека ў Беларусі».

Даклад па сытуацыі ў Беларусі Міклаша Харасьці будзе прадстаўлены 28 кастрычніку.

Дэлегацыя Беларусі заявіла, што правы чалавека выкарыстоўваюцца для спэкуляцыяў і ціску

«Падчас інтэрактыўнага дыялёгу зь Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі заявіла, што правы чалавека выкарыстоўваюцца для спэкуляцыяў і ціску на краіны і заклікала камісара
„навесьці парадак у Радзе па правах чалавека“. Яна абвінаваціла Раду ў адсутнасьці цікавасьці да кансэнсусных падыходаў, што, па ейных словах, „падрывае аўтарытэт Рады па правах чалавека“. Яна пацьвердзіла непрызнаньне мандату краінавага спэцдакладчыка і адмову ад узаемадзеяньня», — распавяла Тацяна Равяка.

Камэнтуючы пазыцыю афіцыйнага Менску карэспандэнту Свабоды, Тацяна Равяка адзначыла: «Гэтая пазыцыя афіцыйнага Менску ня новая, яна была агучана адразу пасьля ўвядзеньня мандату ў 2012 годзе. І яе на працягу ўсяго гэтага часу (а мандат ужо двойчы працягваўся) беларускія ўлады прытрымліваюцца. Беларускія ўлады праяўляюць пазыцыю выбарнасьці: яны самі хочуць выбіраць, з кім супрацоўнічаць, а з кім не, і стаўленьне да краінавага спэцдакладчыка якраз адлюстроўвае гэтую пазыцыю».

Міклаш Харасьці
ў сваёй справаздачы заклікаў беларускія ўлады неадкладна ды безь якіх-колечы ўмоваў вызваліць усіх палітвязьняў і забясьпечыць поўнае аднаўленьне іх у грамадзянскіх і палітычных правах.

У дакладзе адзначаецца, што паводле стану на ліпень 2014 году ў турмах знаходзяцца сем палітвязьняў: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.

Харасьці таксама рэкамэндуе беларускаму ўраду гарантаваць незалежнасьць арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў, стварыць умовы для таго, каб яны маглі працаваць, не баючыся рэпрэсіяў.

Таксама ў дакладзе адзначаецца, што нягледзячы на «асобныя абмежаваныя паляпшэньні», за апошні год сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэлым істотна не зьмянілася.

Харасьці адзначае, што, нягледзячы на неаднаразовыя звароты, ён так і ня змог атрымаць ад беларускіх уладаў дазволу прыехаць у краіну.

У чэрвені гэтага году Рада ААН па правах чалавека працягнула мандат спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі Міклаша Харасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Официальный Минск призвал ООН навести порядок в Совете по правам человека

Тацяна РавякаВ рамках 69-й сессии Генассамблеи ООН в Нью-Йорке 23 октябре был представлен доклад Мишеля Форста, спецдокладчика по вопросу о положении правозащитников.

“В этом докладе нет упоминания о Беларуси, а есть только описание общих тенденций положения правозащитников во всем мире. Доклад представлялся в формате интерактивного диалога. Это значит, что после его оглашения представители государств могли прокомментировать его и задать свои вопросы. Официальная представительница Беларуси задала вопрос о том, какие спецдокладчик собирается принять меры по борьбе со злоупотреблениями правозащитников, спекулятивная под видом защиты жертв мирных собраний защищают лиц, осуществляющих действия, направленные против правопорядка”, – рассказала корреспонденту Свободы представитель правозащитного центра “Весна” и белорусского дома прав человека Татьяна Ревяко, которая принимает участие в торжестве. Спецдокладчик сказал, что своими дальнейшими действиями сможет ответить на все вопросы.

Татьяна Ревяко так прокомментировала корреспонденту Свободы заявление официального представителя Беларуси: “Думаю, что представитель Беларуси руководствуется общей позицией белорусских властей в отношении людей, которые испытывают преследование за стремление реализовать свои права: они представляются обычными преступниками. А когда правозащитники доводят другое, то получается, что, по мнению властей, они просто спекулируют, злоупотребляют. Здесь можно говорить о подмене понятий, которой руководствуются белорусские власти, чтобы лучше выглядеть в первую очередь перед международным сообществом”.

Сегодня в Нью-Йорке пройдёт сайд-эвэнт с участием спецдокладчика по правозащитникам, спецдокладчика по Беларуси и самих правозащитников.

“Фактически это для нас главное мероприятие, где будет возможность представить ситуацию не только с правозащитниками, но и с широкой гражданским обществом и вообще с правами человека в Беларуси”.

Доклад по ситуации в Беларуси Миклоша Харасти будет представлен 28 октября.

Делегация Беларуси заявила, что права человека используются для спекуляций и давления

“В ходе интерактивного диалога с Верховным комиссаром ООН по правам человека представитель официальной делегации Беларуси заявила, что права человека используются для спекуляций и давления на страны и призвала комиссара “навести порядок в Совете по правам человека”. Она обвинила Раду в отсутствии интереса к консенсусным подходам, что, по её словам, “подрывает авторитет Совета по правам человека”. Она подтвердила непризнание мандата странового спецдокладчика и отказ от взаимодействия», – рассказала Татьяна Ревяко.

Комментируя позицию официального Минска корреспонденту Свободы, Татьяна Ревяко отметила: “Эта позиция официального Минска не новая, она была озвучена сразу после введения мандата в 2012 году. И её на протяжении всего этого времени (а мандат уже дважды продолжался) белорусские власти придерживаются. Белорусские власти проявляют позицию выборности: они сами хотят выбирать, с кем сотрудничать, а с кем нет, и отношение к странового спецдокладчика как раз отражает эту позицию”.

Миклош Харашти в своем отчёте призвал белорусские власти немедленно и без каких-либо условий освободить всех политзаключенных и обеспечить полное восстановление их в гражданских и политических правах.

В докладе отмечается, что по состоянию на июль 2014 года в тюрьмах находятся семь политзаключенных: Николай Статкевич, Эдуард Лобов, Николай Дедок, Игорь Олиневич, Евгений Васькович, Артем Прокопенко и Василий Парфенков.

Харашти также рекомендует белорусскому правительству гарантировать независимость организаций гражданского общества и правозащитников, создать условия для того, чтобы они могли работать, не опасаясь репрессий.

Также в докладе отмечается, что несмотря на «отдельные ограниченные улучшения», за последний год ситуация с правами человека в Беларуси в целом существенно не изменилась.
Харасти отмечает, что, несмотря на неоднократные обращения, он так и не смог получить от белорусских властей разрешения приехать в страну.

В июне этого года Совет ООН по правам человека продолжила мандат специального докладчика по Беларуси Миклоша Харашти.

Паводле Алеся Дашчынскага,
Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

На фота: 1) Мішэль Форст, спэцдакладчык па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў;
2) Тацяна Равяка, ПЦ «Весна» і Дом правоў человека імя Барыса Звоскава.

Фота: 1) ААН і 2) Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>